Навіны на тэму: суды
28.04.2021 "Дзейнічаў з выкарыстаннем рупара": у Мінску судзяць 18-гадовага студэнта
Суд Першамайскага раёну Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу ў адносінах 18-гадовага Мацвея Будніцкага
28.04.2021 Мужчыну асудзілі на два гады калоніі за нацягнуты дрот паміж рэек, хаця ніякіх наступстваў не было
У судзе Пухавічскага раёна на працягу некалькіх дзён красавіка праходзіла судовае пасяджэне па справе Сяргея Розума, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэкса. Мужчына нацягнуў дрот паміж рэяк чыгункі, супрацоўнікі БЧ знайшлі і знялі яго праз 20 хвілін. Сёння быў агучаны прысуд - 2 гады пазбаўлення волі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" распавядае пра гэты судовы працэс.
27.04.2021 Каля 20 чалавек суды адправілі "на суткі"
У Мінску 27 красавіка па адміністрацыйных справах судзілі затрыманых напярэдадні - увечары гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у цэнтр горада былі сцягнутыя сілавікі і спецтранспарт.
27.04.2021 Салігорскаму палітвязню Руслану Акостку прысуд пакінуты без зменаў
Разгляд справы Руслана Акосткі ў апеляцыйнай інстанцыі суда адбыўся 26 красавіка. Абвінавачаны і абаронца ў зале суда не прысутнічалі.
27.04.2021 "Усе справы сфабрыкаваныя!" Аляксандра Арановіча асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі
У судзе Ленінскага раёна Гродна 27 красавіка агучылі прысуд па крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча.
27.04.2021 Пракурор просіць па 6 і 6 з паловай гадоў для давераных асоб Ціханоўскай з Гомеля
27 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёну адбыліся судовыя спрэчкі па крымінальнай справе ў дачыненні давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Тацьцяны Канеўскай, Юрыя Ўласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна.
27.04.2021 Праваабаронца Аляксандр Вайцешык: «Мяне асудзілі на 15 сутак за тры хвіліны»
Сёння Аляксандр распавядае «Вясне» пра тое, як яго ўгаворвалі спыніць галадоўку, у колькіх камплектах адзення ён спаў у ІЧУ і на якія неадпаведнасці ў пастанове звярнуў увагу ў сваёй скарзе.
27.04.2021 Баранавічы: вынесены прысуд па чарговай "чыгуначнай" справе
У судзе Баранавіцкага раёна вынеслі прысуд 29-гадоваму Сяргею Богдану, 33-гадоваму Уладзіміру Ланкевічу, 31-гадоваму Віктару Іванцову.
27.04.2021 Сёння не вынеслі прысуд мінчуку за наезд на BMW 11 жніўня на вайскоўцаў — калегія аднавіла судовае следства па справе
Судовая калегія пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Цыкалы, калі выйшла з дарадчага пакоя, вынесла пастанову аб аднаўленні судовага следства з дадатковым допытам пацярпелых. Суд па справе Ціхана Осіпава працягваецца.
26.04.2021 Суды па адміністрацыйных справах адбываюцца 26 красавіка
У Мінску і рэгіёнах 26 красавіка праходзяць суды па адміністрацыйных справах над актывістамі, якія былі затрыманыя ў пятніцу і выходныя дні.
26.04.2021 "Я гэтага не рабіў". Аднаму — калонія, тром — хімія. Як судзілі за тры "Табакеркі" і слёзы міліцыянта?
"Вясна" сачыла за ўсім працэсам над Даніілам і Арцёмам Нікіціным, Іллёй Амельчэня і Аляксандрам Шаўчэнкам, і цяпер успамінае, як ён праходзіў: "ціхары" ў судзе, чыстасардэчнае прызнанне пад ціскам сілавікоў, недаказаная віна і спецыяліст па "Табакерках"
26.04.2021 За падпал "Табакеркі" ў Жодзіна - тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Суд горада Жодзіна 26 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Лаўкайціса. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).
26.04.2021 Мінчукоў асудзілі на два і два з паловай гады "хіміі" за размалёўванне шэрагу аб'ектаў
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 красавіка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Міхаіла Бераснёва і А. Сіўца па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.
26.04.2021 Паставы: два гады калоніі — за абразу прадстаўніка ўлады і патроны ў швейнай машынцы
Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў
26.04.2021 На два гады "хатняй хіміі" асудзілі мінчанку за акцыю ў падтрымку палітвязняў на пераходзе
Суд Цэнтральнага раёна 26 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 33-гадовай мінчанкі Юліі Якубовіч.










