Навіны на тэму: суды

Рашэнне суда Крычаўскага раёна па справе газеты “Вольны горад” адмененае

09.01.2014 Рашэнне суда Крычаўскага раёна па справе газеты “Вольны горад” адмененае

Адпаведнае рашэнне прэзідыюмам Магілёўскага абласнога суда было прынятае яшчэ 27 снежня 2013 года, аднак копію пастановы прэзідыўма журналісты “Вольнага горада” атрымалі праз пошту толькі ўчора.

У Магілёве арганізатар акцыі "Стоп падатак" падаў скаргу на суддзю

05.01.2014 У Магілёве арганізатар акцыі "Стоп падатак" падаў скаргу на суддзю

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антон Касцоў лічыць, што суддзя суда Кастрычніцкага раёна Магілёва Алена Селядцова дапусціла парушэнні, і паскардзіўся на яе начальніку Галоўнага ўпраўлення юстыцый Магілёўскага аблвыканкама.

Гомель: судзяць за пратэст супраць п’янства

04.01.2014 Гомель: судзяць за пратэст супраць п’янства

3 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля судзілі лідэра кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць!» Зьмітра Карашкова. Міліцыя абвінаваціла яго ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.

Старшыня Брэсцкага абласнога суда не задаволіў скаргу грамадскага актывіста

02.01.2014 Старшыня Брэсцкага абласнога суда не задаволіў скаргу грамадскага актывіста

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 2 студзеня атрымаў ліст з Брэсцкага абласнога суда за подпісам старшыні суда Тамары Сучок, у якім паведамляецца аб адмове ў задавальненні скаргі па справе Мілавідскага фэсту.

Зміцер Дрозд пра суд па іску бабруйскай калоніі: прапанавалі “кампраміс”

27.12.2013 Зміцер Дрозд пра суд па іску бабруйскай калоніі: прапанавалі “кампраміс”

Нягледзячы на тое, што 27 снежня ў судзе Фрунзенскага раёна Зміцер Дрозд адмовіўся прызнаваць іск бабруйскай ПК-2, “запазычаннасць” яму ўсё ж давялося сплаціць. Праўда, без уліку інфляцыі.

Прэвентыўны арышт напярэдадні акцыі "Стоп падатак"

27.12.2013 Прэвентыўны арышт напярэдадні акцыі "Стоп падатак"

27 снежня суд Заводскага раёна пакараў актывіста НПБ Дзмітрыя Паліенку 15 суткамі адміністратыўнага арышту за "дробнае хуліганства". Актывіст з'яўляецца адміністратарам суполкі "Стоп падатак" у сацыяльнай сетцы "УКантакце".

24.12.2013 Алеся Макаева пасадзілі на пяць сутак за ўшанаванне слуцкіх паўстанцаў

Суд Маскоўскага раёна Мінска 23 снежня прыняў рашэнне арыштаваць грамадскага актывіста Аляксандра Макаева на пяць сутак.

Старшыня Магілёўскага абласнога суда вынес пратэст па справе “Вольнага горада”

24.12.2013 Старшыня Магілёўскага абласнога суда вынес пратэст па справе “Вольнага горада”

Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прашко накіраваў пратэст у прэзідыўм Магілёўскага абласнога суда на рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня 2013 года. Ігар Прашко просіць рашэнне суда адмяніць, вытворчасць па справе спыніць.

Удзельнікі акцыі "Стоп-падатак" – у судзе

23.12.2013 Удзельнікі акцыі "Стоп-падатак" – у судзе

У судзе Ленінскага раёна Менска пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых пад час акцыі "Стоп-падатак" аўтааматараў Канстанціна Глушко і Андрэя Самохіна. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4. КаАП РБ). Канстанцін Глушко пакараны адміністрацыйным арыштам на 5 сутак

23.12.2013 Слуцкую актывістку аштрафавалі за паказ фільму пра Слуцкі збройны чын

На 20 базавых велічынь (2 мільёна 600 тысяч рублёў) аштрафаваная судом Слуцкага раёну актывістка Зінаіда Цімошак паводле артыкулу аб «парушэньні парадку арганізацыі правядзеньня сходаў».

Прысуд Аляксандру Грунову будзе вынесены заўтра

23.12.2013 Прысуд Аляксандру Грунову будзе вынесены заўтра

Падыходзіць да канца паўторнай слуханне па справе Грунова. Да гэтага яму ўжо быў вынесены смяротны прысуд, але Вярхоўны суд накіраваў справу на паўторны разгляд.

Валянцін Стэфановіч падаў скаргу на Генеральную пракуратуру

23.12.2013 Валянцін Стэфановіч падаў скаргу на Генеральную пракуратуру

Праваабаронца аспрэчвае вынесенае Генпракуратурай абмежаванне на доступ да сайта ПЦ "Вясна" і расцэньвае дадзеныя захады як цэнзуру.

Магілёўскі сацыял-дэмакрат абскардзіў сваё высяленне з інтэрнату

23.12.2013 Магілёўскі сацыял-дэмакрат абскардзіў сваё высяленне з інтэрнату

“Мне 67 гадоў. Я пражываю ў асобным пакоі інтэрната па вуліцы Касманаўтаў, 45. Згодна з пастановай раённага суда прынята рашэнне перасяліць мяне ў іншы інтэрнат на вуліцу Залуцкага, 3, дзе пражываюць два маладых хлопцы. Я з гэтым катэгарычна не згодзен. Як ветэрана працы можна ўзяць і высяліць?”, - абураецца Залозны.

Аляксандра Францкевіча і дзяўчат, якія яго абаранялі, судзяць (аднаўляецца)

23.12.2013 Аляксандра Францкевіча і дзяўчат, якія яго абаранялі, судзяць (аднаўляецца)

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 23 снежня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў Аляксандра Францкевіча, Анастасіі Кухта і Анастасіі Шатэрнік. Яны былі затрыманыя падчас акцыі аўтааматараў “Стоп-падатак” у Менску 20 снежня.

Бабруйск: Восем сяброў незалежнага прафсаюзу атрымалі перамогу ў судзе

21.12.2013 Бабруйск: Восем сяброў незалежнага прафсаюзу атрымалі перамогу ў судзе

У бабруйскім судзе завяршыўся разгляд справы аб нявыплаце прэмій за высокую культуру вытворчасці дзесяці сябрам Свабоднага прафсаюза беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў). Агулам па гэтай справе адбылося 10 пасяджэнняў, пяць з іх прайшлі толькі ў бягучым месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства