Навіны на тэму: суды

Сяргей Драздоўскі: Працягваецца масавае невыкананне заканадаўства па выкананні правоў інвалідаў

16.01.2014 Сяргей Драздоўскі: Працягваецца масавае невыкананне заканадаўства па выкананні правоў інвалідаў

Каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі каментуе БелаПАН вынікі разгляду судом іску інваліда-калясачніка Яўгена Шаўко да Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Старшыня Гомельскага абласнога суду ўражвае сваёй непісьменнасцю (дакумент)

16.01.2014 Старшыня Гомельскага абласнога суду ўражвае сваёй непісьменнасцю (дакумент)

У адказе, атрыманым 15 студзеня, па сутнасці напісана, што суды дзейнічалі правамоцна. А наконт міжнародных дамоў, Канстытуцыі і закона аб масавых мерапрыемствах старшыня абласнога суду адказаў так, што наўрад ці без лінгвіста можна разабрацца, што менавіта меў на ўвазе Сяргей Шаўцоў.

Віцебская паліклініка "не можа скаардынавацца" з апазіцыянерамі

15.01.2014 Віцебская паліклініка "не можа скаардынавацца" з апазіцыянерамі

У судзе Першамайскага раёна Віцебска прайшоў разгляд скаргі Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафора Жаляпава. Яны патрабавалі прызнаць незаконнай забарону Першамайскай адміністрацыяй пікету салідарнасці з палітвязнямі, які не адбыўся 10 снежня. Суд адмовіў актывістам.

Інваліды перамаглі менскі аэрапорт

15.01.2014 Інваліды перамаглі менскі аэрапорт

Сёньня а 14-й гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска будзе заключанае міравое пагадненьне паміж старшынём Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Яўгенам Шаўко і генэральным дырэктарам Нацыянальнага аэрапорту «Менск» Дзьмітрыем Мелікянам.

Старшыня Брэсцкага абласнога суда: пікет забаронены законна

15.01.2014 Старшыня Брэсцкага абласнога суда: пікет забаронены законна

Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не задаволіла скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў аб забароне пікету 4 жніўня, скіраванага ў падтрымку беларускіх палітычных вязняў; рашэнне суда Бярозаўскага раёна і абласной судовай калегіі пакінута без зменаў.

28 студзеня - разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Парфянкова

14.01.2014 28 студзеня - разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Парфянкова

Паседжанне адбудзецца ў 10.00, у Мінскім гарадскім судзе.

Скарга ў сувязі з катаваннямі ў магілёўскай калоніі накіравана ў абласны суд

14.01.2014 Скарга ў сувязі з катаваннямі ў магілёўскай калоніі накіравана ў абласны суд

Мінчанка Людміла Кучура звярнулася ў суд пасля адмовы Следчага камітэта разглядаць скаргу па фактах катаванняў яе мужа Пятра Кучуры ў калоніі № 15 Магілёва.

Працэс у Астраўцы з доўгім перапынкам

14.01.2014 Працэс у Астраўцы з доўгім перапынкам

13 студзеня адбылося судовае паседжанне па скарзе грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на дзеянні Астравецкага райвыканкаму, які адмовіў яму праводзіць пікет 7 снежня мінулага году па заяўленай тэме: “Карупцыянераў да адказнасці!”.

Кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам (фота)

14.01.2014 Кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам (фота)

Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 23.34, частка 3 (арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і пакараны штрафам у памеры 45 базавых велічынь (5 мільёнаў 850 тысяч рублёў).

Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана ў Вярхоўны суд

13.01.2014 Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана ў Вярхоўны суд

Віктар Сырыца быў прызнаны вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 23.34 КаАП і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня.

Брэст: абласны суд пакінуў скаргу ў справе Віталя Каўша без задавальнення

12.01.2014 Брэст: абласны суд пакінуў скаргу ў справе Віталя Каўша без задавальнення

10 студзеня ўступіў у сілу прысуд у дачыненні да жыхара Брэсцкага раёна Віталя Каўша, які раней быў пакараны да чатырох гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці за арганізацыю незаконнай міграцыі. Як лічыць праваабаронца Раман Кісляк, сапраўдных доказаў віны Віталя Каўша няма.

Жодзіна: Касацыйную скаргу давялося падаваць без азнаямленьня з пратаколам

10.01.2014 Жодзіна: Касацыйную скаргу давялося падаваць без азнаямленьня з пратаколам

Касацыйная скарга на рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду ад 22 лістапада з матывавальнай часткаю ад 29 лістапада 2013г., якія былі прадстаўленыя заяўнікам толькі 24 сьнежня 2013г., вымушана была падавацца імі 03.01.2014г. без папярэдняй магчымасьці азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня ды ўнясеньня неабходных заўваг.

Брэсцкі абласны суд: забарона пікета -- законная

09.01.2014 Брэсцкі абласны суд: забарона пікета -- законная

Калегія Брэсцкага абласнога суда па грамадзянскіх справах падтрымала рашэнне суда Бярозаўскага раёна ў справе забароны пікета. Скарга праваабаронцаў Сяржука Русецкага, Тамары Шчапёткінай і грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч пакінута без задавальнення.

Гомель: за антыалкагольны пікет Зміцера Карашкова пакаралі штрафам

09.01.2014 Гомель: за антыалкагольны пікет Зміцера Карашкова пакаралі штрафам

9 студзеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Алена Цалкова вынесла пастанову па адміністрацыйнаму пратаколу, складзенаму ў дачыненні каардынатара грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцера Карашкова. За правядзенне антыалкагольнага пікету суддзя пакарала актывіста штрафам у памеры 10 базавых велічынь.

Малчанава аштрафавалі, заўтра зноў суд

09.01.2014 Малчанава аштрафавалі, заўтра зноў суд

9 студзеня суд у Барысаве прызнаў Аляксандра Малчанава парушальнікам прэвэнтыўнага нагляду. Яго аштрафавалі на 780 тысяч рублёў. 10 студзеня суд мае разгледзіць пытаньне аб працягу прэвэнтыўнага нагляду над былым палітвязьнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства