Навіны на тэму: суды
27.01.2014 «Белсат» перамог у судзе
Вярхоўны суд не задаволіў патрабаванняў спадара Белякова, уласніка фірмы «БЕЛСАТплюс». Бізнесоўца дамагаўся забароны на выкарыстанне таварнага знаку «Белсат ТВ» («Belsat TV») нашым тэлеканалам.
24.01.2014 Суд прызнаў напад на актывіста АГП Дзяніса Рабянка законным
24 студзеня актывіст АГП з Калінкавіч Дзяніс Рабянок атрымаў пастанову Гомельскага абласнога суда: скаргу маладога чалавека не задаволілі, тым самым прызнаўшы законным гвалтоўны напад з выкарыстаннем газавага балончыка.
24.01.2014 Суд над «Белсатам» завершыўся. Рашэнне агучаць у панядзелак.
Працэс у справе таварнага знаку «Белсат» скончыўся. Прысуд абвесцяць 27 студзеня, а 10:30 у Вярхоўным судзе – на Валадарскага 8.
23.01.2014 Ігар Пастноў падаў заяву ў суд за абразу гонару і годнасці
Ён лічыць, што Кастрычніцкая раённая адміністрацыя абразіла яго, забараніўшы праводзіць пікет супраць міліцэйскага гвалту. Віцебскі "ўрач-праўдаруб" абвясціў, што хоча спагнаць з чыноўнікаў тры тысячы еўра за маральную шкоду, і ў выпадку перамогі ў судзе абяцае перадаць гэтыя грошы дзіцячаму дому.
22.01.2014 Прызначаная дата разгляду скаргі на рашэнне пра рээкспарт або знішчэнне кнігі Алеся Бяляцкага
Папярэдняе судовае паседжанне па скарзе праваабаронцы Тацяны Равякі на дзеянні службовых асоб Ашмянскай мытні прызначана на 29 студзеня ў судзе Ашмянскага раёна. Пачатак у 14-30.
21.01.2014 Салігорск: прызначана дата суда па справе аб забароне пікету да Дня правоў чалавека
Суд Салігорскага раёна прызначыў разгляд скаргі мясцовага актывіста Уладзіміра Шылы на забарону мясцовымі ўладамі пікету да Дня правоў чалавека на 14 гадзін 4 лютага. Справу будзе весці намесніца старшыні суда Ала Трафімчук.
21.01.2014 Эксперт: «Пакуль палітыкі будуць рэгуляваць правасуддзе, усе пласты насельніцтва будуць у небяспечным стане»
Журналіст і старшыня праваабарончай арганізацыі «Феміда» Джульета Амірханян распавядае аб сітуацыі з правамі чалавека ў Арменіі. Многія праблемы сугучныя з беларускімі.
21.01.2014 Трансьляцыі «Белсату» нічога не пагражае
Андрэй Белякоў у судзе адмовіўся ад свайго патрабаваньня спыніць трансляцыю тэлеканала «Белсат» спадарожнікам Astra — пра вынікі чарговага паседжаньня ў справе «БЕЛСАТплюс» супраць «Белсат ТВ» паведаміў Міхась Янчук, прадстаўнік «Белсату» ў Беларусі.
20.01.2014 Гродзенскі абласны суд прызнаў забарону пікета законнай
20 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне суда Ленінскага раёну гораду, якім была прызнаная законнасць адмовы гарвыканкамам праводзіць ім інфармацыйны пікет пра сітуацыю з смяротным пакараннем у Беларусі.
20.01.2014 Правапарушэнняў няма, але ў кампенсацыі судовых выдаткаў адмаўляецца
Валерый Вусік просіць спагнаць на яго карысць расходы, панесеныя ім у сувязі з вядзеннем адміністрацыйнага працэса, у памеры 2 507 720 рублёў, у тым ліку: аплату паслуг адваката, транспартныя выдаткі і індэксацыю выдаткаў.
20.01.2014 Змітра Дашкевіча зноў будуць судзіць 30 студзеня
Былога палітвязня вінавацяць у парушэнні парадку прэвентыўнага нагляду. Працэс пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Пачатак — у 14.40, паведамляе БелаПАН.
20.01.2014 Цімошак хоча падзякаваць МУС за разгон культурніцкай імпрэзы
21 студзеня калегія Менскага абласнога суду будзе разглядаць скаргу Зінаіды Цімошак, якая дамагаецца скасаваньня штрафу. Раней Слуцкі суд прызнаў прагляд фільму і лекцыю на тэму Слуцкага збройнага чыну несанкцыянаванай акцыяй.
20.01.2014 Суддзя разглядае скаргі на свае рашэнні. Вынік -- прадказальны
Магілёвец Васіль Ліпскі скардзіцца на першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда. Адпаведную скаргу актывіст накіраваў старшыні Вярхоўнага суда Валянціну Сукала. Аказалася, што суддзя Федарцоў разгледзеў дзве скаргі на самога ж сябе і праігнараваў просьбу магілёўца "не разглядаць самому наглядную скаргу на сябе".
17.01.2014 Астравец: раённы суд прадказальна ўзяў бок чыноўнікаў
16 студзеня ў Астравецкім раённым судзе быў працягнуты разгляд скаргі па скарзе грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на дзеянні Астравецкага райвыканкаму, які адмовіў яму праводзіць пікет 7 снежня мінулага года па тэме “Карупцыянераў да адказнасці!”.
16.01.2014 Вярхоўны Суд: галоснасць правасуддзя магчымая без абмежавання правоў удзельнікаў працэсу
Вярхоўны Суд апублікаваў Пастанову Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь № 11 «Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і доступу да інфармацыі аб дзейнасці судоў», прынятую 20 снежня 2013 г.










