Навіны на тэму: суды

За сяброўства ў незалежным прафсаюзе Аляксандр Сахарук пазбаўлены даплат

08.02.2014 За сяброўства ў незалежным прафсаюзе Аляксандр Сахарук пазбаўлены даплат

Машыніст крана 5 разраду Аляксандр Сахарук з Брэста, які працуе ва Упраўленні механізацыі № 127 будаўнічага трэста № 8, змагаецца ў судах за далучэнне яго да калектыўнай дамовы. Справа ў тым, што дамова тычыцца толькі сябраў афіцыйнага прафсаюза.

Палітуцекачу Андрэю Жукаўцу ў Польшчы вынеслі апраўдальны прысуд

07.02.2014 Палітуцекачу Андрэю Жукаўцу ў Польшчы вынеслі апраўдальны прысуд

Яго справа цягнулася 14 гадоў. Апраўдальны прысуд вынес акруговы суд у Беластоку.

Загадчыца юрыдычнага сектара Клімавіцкага райвыканкама ўразіла прафесійнай некампетэнтнасцю суд

06.02.2014 Загадчыца юрыдычнага сектара Клімавіцкага райвыканкама ўразіла прафесійнай некампетэнтнасцю суд

“Падчас судовага паседжання высветлілася, што адказны сакратар камісіі і юрыст райвыканкама нават не ведае, што, згодна палажэння, у склад адміністрацыйнай камісіі райвыканкама павінна ўваходзіць ад 9 да 11 членаў. Пра што больш казаць”…

Суд Салігорскага раёна палічыў забарону пікета да Дня правоў чалавека законнай

06.02.2014 Суд Салігорскага раёна палічыў забарону пікета да Дня правоў чалавека законнай

Выявілася, што нагодай для забароны пікету сталася просьба заяўніка мерапрыемства ўскласці абавязкі па забеспячэнні гармадскага парадку, медыцынскаму абслугоўванню ды прыборцы тэрыторыі на мясцовыя органы ўлады.

Баранавічы: праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды інгаравання рашэнняў Камітэта ААН

04.02.2014 Баранавічы: праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды інгаравання рашэнняў Камітэта ААН

Найбольшае шкадаванне выклікае пазіцыя МЗС, якую, згодна атрыманых ім адказаў, можна сфармуляваць наступным чынам – Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах не накладае на дзяржаву ніякіх міжнародна-прававых абавязацельстваў.

Суд наконт аршанскага пікета па праблеме маста цягнецца другі месяц

04.02.2014 Суд наконт аршанскага пікета па праблеме маста цягнецца другі месяц

"Незразумела, навошта ў рашэнні гарвыканкаму пералічаны гэтыя службы, з якімі арганізатары мусяць заключаць дамовы, калі самі службы не ў стане гэта зрабіць? Выглядае, што рашэнне пра парадак арганізацыі масавых акцый проста недасканалае, але ж на яго спасылаюцца, калі нам адмаўляюць!"

Міністэрства культуры будзе адказчыкам у судзе

01.02.2014 Міністэрства культуры будзе адказчыкам у судзе

Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк спрабуе аспрэчыць дзеянні Міністэрства культуры РБ, якое ўзгадняла праектную дакументацыю і выдала дазвол на будаўніцтва аўтадарожнага моста на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

Гомель: суд супраць дзяржаўнай інспекцыі па працы

31.01.2014 Гомель: суд супраць дзяржаўнай інспекцыі па працы

Суд Чыгуначнага раёну Гомеля не задаволіў зыск гомельскага праваабаронцы, слесара-інструментальшчыка Анатоля Паплаўнага аб звальненні з працы па яго патрабаванні з нагоды парушэння працоўных правоў, якія былі выяўлены дзяржаўнай інспекцыяй па працы. Адпаведнае рашэнне вынес 29 студзеня суддзя Віталь Козыраў.

Справу былога намесніка генпракурора Архіпава перадаюць у суд

30.01.2014 Справу былога намесніка генпракурора Архіпава перадаюць у суд

У бліжэйшы час справа ў дачыненні да былога намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава будзе прадстаўлены ў Генеральную пракуратуру для вырашэння пытання аб накіраванні ў суд, паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Змітру Дашкевічу прысудзілі штраф - 10 базавых велічынь

30.01.2014 Змітру Дашкевічу прысудзілі штраф - 10 базавых велічынь

Актывіста абвінавацілі ў парушэнні парадку прэвентыўнага нагляду. Пасяджэнне вёў суддзя Юрый Гарбатоўскі (суд Першамайскага раёну г.Мінска).

Галоўная роля ў вырашэнні лёсу кнігі Алеся Бяляцкага адведзена “зацікаўленым органам” (дадаўся тэкст экспертызы)

29.01.2014 Галоўная роля ў вырашэнні лёсу кнігі Алеся Бяляцкага адведзена “зацікаўленым органам” (дадаўся тэкст экспертызы)

29 студзеня ў судзе Ашмянскага раёна адбылося папярэднае слуханне па грамадзянскай справе праваабаронцы Таццяны Рэвяка супраць Ашмянскай мытні, якая забараніла кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” да ўвозу ў Беларусь.

У барацьбе з беззаконнем грамадзянам неабходна падтрымка СМІ

29.01.2014 У барацьбе з беззаконнем грамадзянам неабходна падтрымка СМІ

Гэта ў інтэрв'ю сайту ПЦ "Вясна" адзначыла Людміла Кучура, якая разам з сябрамі па няшчасці ўжо каля 10 гадоў абівае парогі дзяржаўных інстанцый. Ахвяры беззаконня з розных куткоў Беларусі аб'ядналіся ў пошуках справядлівасці, якая згубілася ў судова-следчых калідорах. Але сілы ў супрацьстаянні паміж імі і гэтай сістэмай відавочна не роўныя.

Суддзя адмовіла пенсіянеркам ў праве на юрыдычную дапамогу

29.01.2014 Суддзя адмовіла пенсіянеркам ў праве на юрыдычную дапамогу

27 студзеня суддзя суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйск Магілёўскай вобласці Марына Шэлягина не дапусціла ў судовы працэс прадстаўніка Валянціны Каваленка і Любові Санкевіч.

Магілёвец Юрый Новікаў абскардзіў штраф за збор подпісаў супраць расійскіх авіябаз

28.01.2014 Магілёвец Юрый Новікаў абскардзіў штраф за збор подпісаў супраць расійскіх авіябаз

Намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага падаў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда. Ён просіць адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва, які 29 кастрычніка 2013 года вынес яму штраф у памеры 5 850 000 рублёў за парушэнне Закона “Аб СМІ”.

Суд пакінуў у сіле вырак Васілю Парфянкову

28.01.2014 Суд пакінуў у сіле вырак Васілю Парфянкову

У Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі па справе палітвязня Васіля Парфянкова. Прысуд суда Першамайскага раёна пакінуты без зменаў, а скарга без задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства