Навіны на тэму: суды
25.02.2014 Пракуратура накіравала скаргу Шаршуна ў суд
Грамадзянін звярнуўся са скаргай на дзеянне міліцыянтаў, але пракуратура, перанакіраваўшы скаргу ў суд Цэнтральнага раёна, прадмет абскарджавання абазначыла як нязгоду Шаршуна з вядзеннем адносна яго адміністратыўнага працэсу.
24.02.2014 Салігорац абскарджвае забарону пікета да Дня правоў чалавека ў Мінскім абласным судзе
Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла абскарджвае ў касацыйнай інстанцыі забарону Салігорскім райвыканкамам пікету да Дня правоў чалавека. Адпаведную скаргу ён накіраваў у Мінскі абласны суд.
24.02.2014 Дземідзенку і Крэмянецкаму далі па 10 сутак арышту
22 лютага актывістаў затрымалі на украінскай мяжы, паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Украіны на 5 год і адвезлі на беларускі бок. Пасля на мяжы з'явіліся міліцыянты, якія затрымалі хлопцаў за тое, што тыя нібыта лаяліся матам.
23.02.2014 У Ельску будуць судзіць Міколу Дземідзенку і Змітра Крэмянецкага
У судзе Ельскага раёна (Гомельшчына) у панядзелак 24 лютага адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў “Маладога фронту” Міколы Дземідзенкі і Змітра Крэмянецкага. Іх вінавацяць у парушэнні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).
21.02.2014 Валянцін Стэфановіч : “Мы вернемся да дыскусіі адносна абмежавання доступу да сайта spring96.org у судзе”
Валянцін Стэфановіч накіраваў прыватную скаргу ў Калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда на вызначэнне суда Цэнтральнага раёна аб спыненні вытворчасці па справе ўнясення у “чорныя спісы” сайта spring96.org.
18.02.2014 Праваабарончы цэнтр “Вясна” абараняе свой сайт у судзе (+ копія вызначэння суда)
Суд Цэнтральнага раёна г.Мінска вынес вызначэнне, згодна з якім Стэфановіч Валянцін прызнаны неналежным заяўніком, паколькі не з'яўляецца ўласнікам сайта spring96.org, яго асабістыя правы праз унясенне сайта ў спіс забароненых не парушаныя.
17.02.2014 Заўтра - суд па скарзе на ўнясенне сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу
Скарга намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” на рашэнне Генпракуратуры аб унясенні сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу для інтэрнэт-карыстальнікаў будзе разгледжаная ў судзе Цэнтральнага раёна Менска 18 лютага. Пачатак судовага паседжання – у 11-30.
15.02.2014 На юрыдычную непісьменнасць службовых асоб Алена Марчанка скардзіцца ў суд
Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што пры разглядзе адміністрацыйнай справы Алены Марчанкі сябры адміністрацыйнай камісіі і службовыя асобы Клімавіцкага райвыканкама дапусцілі шматлікія парушэнні, таму справа супраць яе павінна быць спыненая.
14.02.2014 ”Вольны горад” хоча вярнуць грошы, спагнаныя паводле рашэння суда
Уладзімір Кудраўцаў, выдавец незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад”, 12 лютага накіраваў у суд Крычаўскага раёна заяву аб пераглядзе рашэння суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года па наноў адкрытых акалічнасцях.
14.02.2014 Брэст: пракуратуру просяць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва камунальнай службы і гарвыканкама
Жыхары дома №10 па вуліцы Астроўскага абвінавачваюць адказных асоб гарадскога ЖРЭУ і Брэсцкага гарвыканкама ў крадзяжы, злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі і бяздзейнасці.
13.02.2014 Пікеты ў Оршы: забарона і цяпер, і на будучыню
Аршанскія актывісты Юры Нагорны і Яўген Анішчанка спрабавалі праз суд змусіць міліцыю, паліклініку і камунальнае прадпрыемства "Спецаўтабаза" заключыць дамовы на абслугоўванне пікету. Але 12 лютага суддзя Алеся Котава адмовіла актывістам - падтрымала прадстаўнікоў адказных служб у іх нежаданні супрацоўнічаць з апазіцыянерамі.
12.02.2014 Гродна: штрафы чатыром удзельнікам выбарчага пікету АГП
У выніку тры чалавекі – Аляксандра Васілевіч, Ежы Грыгенча і Руслан Кулевіч былі аштрафаваны на 15 базавых велічынь кожны. Ірына Давідовіч, сябра АГП з Іўя, была аштрафавана на 10 базавых велічынь. Суд улічыў, што яна беспрацоўная і на яе ўтрыманні знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей.
12.02.2014 Суд Ленінскага раёна Магілёва нагадвае пра судовыя пасяджэнні смс-паведамленнямі (фота)
Новая дадатковая магчымасць інфармаваць грамадзян аб даце, месцы і часе судовага пасяджэння з’явілася ў раённым судзе горада. Адным з першых такое смс-паведамленне атрымаў грамадскі актывіст Аляксандр Хамратаў.
11.02.2014 Баранавічы: Рыгор Грык збіраеццае судзіцца з гарвыканкамам
Грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы на неправамоцныя дзеянні гарадскіх чыноўнікаў, якія не толькі незаконна адмовілі яму ў правядзенні пікета, але і несвоечасова паведамілі пра забарону.
11.02.2014 Экспертызу кнігі “Асьвечаныя Беларушчынай” суд прызнаў непрымальнай, але кнігу забараніў
11 лютага ў судзе Ашмянскага раёна суддзя Таццяна Емельяновіч агучыла рашэнне па выніках разгляду грамадзянскай справы сябры ПЦ «Вясна» Таццяны Рэвяка супраць Ашмянскай мытні, што забараніла ўвозіць кнігу Алеся Бяляцкага ў Беларусь. Праваабаронцы лічаць гэтае судовае рашэнне незаконным і неабгрунтаваным, таму яно будзе абскарджана ў Гродзенскім абласным судзе.










