Навіны на тэму: суды
12.03.2014 Гомельскіх актывістаў за салідарнасць з Украінай пакаралі арыштам
Учора актывісты "Маладога фронту" выйшлі з плакатамі пад расійскую амбасаду ў Мінску. Літаральна праз 1.5 хвіліны іх затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Учора ж адбыўся суд - Стас Буда атрымаў 11 сутак арышту, Зміцер Карашкову - 15 сутак.
11.03.2014 У Менску судзяць гомельскіх актывістаў
У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся разгляд адміністратыўных спраў гомельскіх актывістаў Стаса Булы і Зміцера Карашкова.
10.03.2014 Горкі: замест “Узгорка” перад судом паўстане “БелаПАН”
10 сакавіка ў судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці пачаўся разгляд пазову старшыні Горацкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Тамары Калтуновай да газеты “Узгорак” і яе рэдактара Галіны Буднай. Наступнае пасяджэнне суда ўжо з новым адказчыкам па пазову – ЗАТ “БелаПАН – запланавана на 27 сакавіка.
10.03.2014 Суд па справе "Стоп падатак" пакінуў у сіле рашэнне ДАІ аб штрафе
Дзмітрый Дзмітрыеў атрымаў штраф памерам 3 базавыя велічыні за тое, што нібыта падчас акцыі без патрэбы падаваў гукавыя сігналы. Абвінавачаны спрабаваў абскардзіць рашэнне ДАІ, але суд Маскоўскага раёна пакінуў яго ў сіле.
07.03.2014 Ігар Пастноў накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Скарга датычыць судовага рашэння наконт накіравання яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы. Ігар Пастноў лічыць, што падчас суду ў дачыненні да яго асобы было парушана адразу некалькі артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
07.03.2014 Таццяна Рэвяка абскарджвае забарону ўвозу кнігі “Асьвечаныя беларушчынай” у Гарадзенскім аблсудзе
Праваабаронца Таццяна Рэвяка падала касацыйную скаргу на рашэнне суда Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, які, прызнаўшы непрымальнай экспертызу кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”, кнігу ўсё ж забараніў.
06.03.2014 Працяг суда над Віктарам Шаршуном і бел-чырвона-белым сцягам (аднаўляецца)
У судзе Цэнтральнага раёна Менска адбылося судовае паседжанне па справе мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг, які ён вывесіў на ўласным балконе. Пачатак у 9-30.
06.03.2014 Баранавічы: Неверагодна, але забарона пікета прызнана судом незаконнай
Прафсаюзы актывіст Рыгор Грык выйграў суд у Баранавіцкага гарвыканкама. Суддзя Вольга Апановіч не падтрымала прадстаўніка гарвыканкама, што лозунг “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль” заклікае да вайны і з’яўляецца экстрэмісцкім.
04.03.2014 Суддзя зноў забараняў журналістам весці запіс у адкрытым судзе - каментар юрыста
3-га сакавіка падчас судовага працэсу над затрыманым каля амбасады Расіі ў Мінску Сяргеем Фінкевічам суддзя Цэнтральнага суда Мінска Аляксандр Якунчыхін забараніў журналістам весці аўдыёзапіс пасяджэння.
04.03.2014 Канстытуцыйны суд адмаўляецца ініцыяваць прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі РБ
Сяргей Гоўша звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды ігнаравання дзяржаўнымі структурамі РБ рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН, які прыняў два станоўчыя рашэнні па яго зваротах.
03.03.2014 За акцыю пратэсту каля Расійскай амбасады - арышты
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна разглядаюцца адміністратыўныя справы актывістаў “Маладога фронту” Зміцера Дашкевіча, Сяргея Фінькевіча, Яўгена Ціханава. Яны былі затрыманыя падчас акцыі пратэсту супраць расійскай агрэсіі ва Украіне каля амбасады Расіі 2 сакавіка і правялі ноч у ізалятары часовага ўтрымання.
03.03.2014 Суд па справе Віктара Шаршуна адклалі на 6-га сакавіка
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна пачаўся разгляд справы мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы. Суддзя - Валерый Есьман. Разгляд справы адклалі, паколькі міліцыянты-сведкі не з'явіліся на працэс.
27.02.2014 Прызначана дата суда ў справе Віктара Шаршуна
У панядзелак 3 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна а 10-й гадзіне пачнецца разгляд справы мінчука Віктара Шаршуна, збітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы. Аднак неправамерныя дзеянні праваахоўнікаў не стануць прадметам судовага разбіральніцтва.
26.02.2014 Матэрыялы з інтэрнэту будуць доказамі ў судзе
Зь ліпеня гэтага году натарыюсы атрымліваюць права аглядаць пісьмовыя доказы, у тым ліку і разьмешчаныя ў сетцы Інтэрнэт, і складаць адпаведныя пратаколы.
26.02.2014 Суд перанесены з-за непадрыхтаванасці і некампетэнтнасці прадстаўніка Баранавіцкага гарвыканкама
25 лютага суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Вольга Апановіч праводзіла папярэдняе судовае пасяджэнне, на якім разглядалася скарга Рыгора Грыка на неправамоцныя дзеянні гарадскіх чыноўнікаў, якія не толькі незаконна адмовілі грамадскаму актывісту ў правядзенні пікета, але і несвоечасова паведамілі яму пра гэта.










