Навіны на тэму: суды
21.03.2014 Сваякі расстралянага Уладзіслава Кавалёва праз суд патрабуюць паведаміць месца ягонага пахавання
Маці і сястра абвінавачанага ў арганізацыі тэракту у мінскім метро, пакаранага смерцю Уладзіслава Кавалёва звярнуліся да Старшыні Вярхоўнага суда з нагляднай скаргай. У скарзе ўказаныя прынамсі два моманты, з улікам якіх скарга на дзеянні КДБ, МУС і Дэпартамента выканання пакаранняў мусіць быць разгледжана.
19.03.2014 Суд Клімавіцкага раёна адмяніў пастанову аб спыненні адміністрацыйнай справы адносна ўчастковага інспектара
У сваёй пастанове суддзя адзначыла шматлікія парушэнні пры вынясенні пастановы аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах малодшага ўчастковага інспектара Панасенка В. С. у Клімавіцкім РАУС.
19.03.2014 Дастукацца да КС
Гісторыя пра тое, як прэзідэнцкая адміністрацыя стварае бар'еры на шляху грамадзянаў да канстытуцыйнага правасуддзя - у той час як старшыня Канстытуцыйнага суда раіць ім звяртацца да кіраўніка дзяржавы.
19.03.2014 Бараніць Курапаты праз суд
Так вырашылі прадстаўнікі грамадскасці. У сваёй скарзе, накіраванай 17 сакавіка ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, яны просяць абавязаць Генеральную пракуратуру прадпрыняць дзеянні для выпраўлення парушэнняў заканадаўства аб ахове Курапатаў з боку СТАА «БелРэстІнвест», а таксама для вынасу 4 дамкоў аб’екту прыдарожнага сервісу з першапачатковай назваю «Бульбаш-хол» з тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
18.03.2014 Пасля вызвалення над Аўтуховічам устаноўлены прэвентыўны нагляд (абноўлена)
Тэрмін нагляду - 1 год і 4 месяцы. Вызваленне палітвязня чакаецца 8 красавіка.
17.03.2014 Сёння - суды над удзельнікамі пікету АГП
У Мінску ў судзе Савецкага раёна судзяць затрыманых 16 сакавіка ўдзельнікаў пікета АГП, які быў узгоднены з уладамі як перадвыбарны.
17.03.2014 Гомельскі актывіст АГП Уладзімір Шыцікаў атрымаў 10 сутак за ўдзел у пікеце
Суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Сяргей Шэўструк прызнаў сябра АГП Уладзіміра Шыцікава вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і пакараў 10 суткамі арышту. Паседжанне суду праходзіла без сведкаў, паколькі нікога, хто жадаў падтрымаць затрыманага, не пусцілі ў памяшканне суда.
17.03.2014 Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк аштрафаваны на 10 базавых велічынь
Суддзя Ваўкавыскага раённага суду Мікалай Талашка аштрафаваў грамадскага актывіста, а таксама пастанавіў знішчыць матэрыялы ўдзельніка пікета – украінскі дзяржаўны жоўта-блакітны сцяг і выраблены плакат. Віталь Гуляк збіраецца абскарджваць судовае рашэнне.
15.03.2014 Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар атрымаў позву у суд
Арганізатар адзіночнага пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар 14 сакавіка атрымаў позву ў суд, які адбудзецца 21 сакавіка а 15 гадзіне. Позву ў гарадскі суд грамадскаму актывісту ўручыў супрацоўнік ГАУС капітан міліцыі Юрый Русакоў.
15.03.2014 Паўла Вінаградава арыштавалі на 25 сутак, Арцыбашава на 15 сутак
Суддзя суду Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль пакарала моладзевага актывіста да 25 сутак арышту. Разгляд справы адбыўся 14 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, перадае БелаПАН.
14.03.2014 Сёння суд над Вінаградавым і Арцыбашавым
Актывістаў затрымалі ўчора ў раёне Маскоўскага РАУС. Ніякай акцыі хлопцы не планавалі, аднак ўчора вечарам іх адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна.
13.03.2014 У Магілёве высяляюць з інтэрната жанчыну з двума непаўнагадовымі дзецьмі
Такое рашэнне 12 сакавіка прыняў суд Ленінскага раёна горада.
12.03.2014 У Калінкавічах супраць актывіста АГП Дзяніса Рабянка распачаты чарговы судовы працэс
12 сакавіка актывіст АГП з Калікавічаў Дзяніс Рабянок даведаўся, што ў адносінах да яго распачаты чарговы судовы працэс. Падставай стаў грамадзянскі зыск яго суседа, які патрабуе ад актывіста сплаціць 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі за маральную шкоду і паслугі адваката.
12.03.2014 Любоў Кавалёва: "Рашэнне КПЧ ААН адносна парушэнняў у справе майго сына мусіць стаць настольнай кнігай для ўсіх суддзяў"
12 сакавка маці расстралянага паводле прысуду Вярхоўнага суду Уладзіслава Кавалёва схадзіла на прыём да старшыні Віцебска абласнога суду Мікалая Хамічонка. Ён не дазволіў ёй раздаць брашуры з рашэннем КПЧ ААН пад пагрозай прызнаць такія дзеянні незаконным пікетаваннем.
12.03.2014 Лябедзьку пакаралі штрафам на 3.9 млн рублёў
Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінску лідэра АГП прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянага масавага мерапрыемства і аштрафавалі на 30 б.в. Суддзя - Якубоўскі.










