Навіны на тэму: суды
01.04.2014 Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне баранавіцкага гарадскога і брэсцкага абласнога судоў у справе Мілавідскага фэсту
Грамадскі актывіст катэгарычна не згодны з рашэннем Вярхоўнага суда і мае намер скардзіцца Генеральнаму пракурору Беларусі на паспешнае і несправядлівае высвятленне акалічнасцяў яго адміністрацыйнай справы.
31.03.2014 Справа Марозава: «Не дай Бог, хоць адна мярзота прыйдзе да цябе ў суд!»
Адзін з лідэраў фанацкага руху Барысава Аляксандр Марозаў быў арыштаваны 25 сакавіка на пяць сутак нібыта за нецэнзурную лаянку на пероне барысаўскага чыгуначнага вакзала. Ён вёз з Гродна спартыўную атрыбутыку і майкі з надпісам «Асобны атрад БНР». Аляксандра ўжо выпусцілі, атрыбутыку вярнулі, а вось майкі адправілі на экспертызу.
31.03.2014 Касацыйны суд падтрымаў забарону кнігі Алеся Бяляцкага
31 сакавіка Гродзенскі аблсуд пакінуў у сіле рашэнне пра забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. Рашэнне было прынятае за тры хвіліны, а старшынюючы ў паседжанні суддзя Аляксандр Калеснікаў [выпраўлена - рэд.], па словах заяўнікоў, паводзіў сябе агрэсіўна і па-хамску. Ён не дазволіў праваабаронцам падчас паседжання выказацца ў поўным аб’ёме і данесці да суда свае меркаванні.
29.03.2014 Георгію Станкевічу пагражае штраф за распаўсюд "самвыдатаўскай" газеты
Настаўнік з Бешанковічаў Георгій Станкевіч ужо некалькі гадоў выдае газету "Крывінка" за ўласныя сродкі. Выдаецца яна нерэгулярна – у залежнасці ад матэрыяльных магчымасцяў заснавальніка і рэдактара. А вось прэтэнзіі да яго ўзнікаюць пераядычна – і найчасцей гэта звязана з выбарчымі кампаніямі.
27.03.2014 Касацыйная скарга на забарону кнігі Алеся Бяляцкага будзе разглядацца 31 сакавіка
Гродзенскі абласны суд 31 сакавіка разгледзіць касацыйную скаргу Таццяны Рэвяка на рашэнне суда Ашмянскага раёна пра забарону кнігі “Асьвечаныя Беларушчынай”, якое праваабаронца лічыць незаконным і расцэньвае як цэнзуру.
26.03.2014 Яну Дзяржаўцаву – 7 сутак арышту за пікет
У судзе Першамайскага раёну Віцебска 26 сакавіка разглядалася адміністрацыйная справа сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 22 сакавіка.
26.03.2014 Сёння суды над затрыманымі на Дзень Волі (абнаўляецца)
У судзе Завадскога раёна будуць судзіць Максіма Вінярскага і Аляксандра Блізнюка. Ноч яны правялі ў ЦІП на Акрэсціна.
26.03.2014 Экс-мэр Гомеля Піліпец адкінуў у судзе абвінавачванні
У Магілёве 25 сакавіка атрымаў працяг судовы працэс па справе былога старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца і шэрагу іншых чыноўнікаў, якія абвінавачваюцца ў карупцыі.
25.03.2014 Суд адмяніў рашэнне міліцыі, якая аштрафавала Віталя Рымашэўскага
25 сакавіка суд Савецкага раёна Мінска адмяніў рашэнне Савецкага РУУС.
24.03.2014 Асудзілі Дзяніса Садоўскага
У Кастрычніцкі суд Менска прывезлі адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага. Тут будзе разглядвцца адміністратыўная справа актывіста, якога вінавацяць артыкулу 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).
24.03.2014 Антону Жылко прысудзілі пяць сутак арышту
Аднак пакінулі на свабодзе да абскарджвання рашэння суда. Працэс праходзіў у судзе Партызанскага раёну г.Мінска.
23.03.2014 Кандыдата ў дэпутаты будуць судзіць за ўлёткі на дазволены Дзень волі
Кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антона Жылко будуць судзіць за распаўсюд улётак аб сьвяткаваньні Дня волі 25 сакавіка — акцыі, дазволенай Менгарвыканкамам.
22.03.2014 Віталь Гуляк аспрэчвае забарону шэсця і пікета
19 сакавіка Ваўкавыскі раённы суд адмовіў Гуляку ў задавальненні скаргі на дзеянні службовай асобы Ваўкавыскага райвыканкама – намесніка старшыні райвыканкаму Уладзіміра Захарчука па дзвюх ранейшых заяўках на правядзенне шэсця і пікету. Заявы падаваліся Гуляком на 25 студзеня і на 19 лютага 2014 года. Па абедзвюх былі атрыманыя адмовы.
22.03.2014 Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу на забарону ў Салігорску пікета да Дня правоў чалавека
Касацыйная скарга салігорскага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы на забарону мясцовымі ўладамі пікета да Дня правоў чалавека будзе разгледжана Мінскім абласным судом 3-га красавіка.
21.03.2014 Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай аштрафаваны на 15 базавых велічынь
21 сакавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Уладзіміра Гундара, які арганізаваў 4 сакавіка ў цэнтры Баранавічаў адзіночны пікет супраць вайны Расіі з Украінай. Вёў судовае паседжанне суддзя Станіслаў Півавар.










