Навіны на тэму: суды
04.05.2021 У Чавусах працягваюць судзіць палітзняволенага экс-намесніка кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава
У Чавускім раённым судзе 3 мая аднавіліся слуханні па справе палітзняволенага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава.
04.05.2021 «Укусіла міліцыянта за палец». У Віцебску пачаўся чарговы працэс за гвалт да супрацоўнікаў МУС
3 траўня суд Віцебскага раёну пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.
03.05.2021 Да 5 гадоў калоніі: у Берасці працягваецца суд па блакаванні чыгункі і вывешванне пудзілаў
У судзе Ленінскага раёна Берасця 3 траўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін.
03.05.2021 Маладзечна: вынесеныя прысуды па "рэйкавай" справе
Справу разгледзела суддзя Дубовік.
03.05.2021 У Мінску пачалі судзіць палітвязня Аляксандра Раентава
Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342. і ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу.
03.05.2021 Маскі, сардэчкі, лампадкі каля храму: што яшчэ трапіла ў спіс "забаронкі" для беларусаў у красавіку (+інфаграфіка)
"Вясна назірае" склала спіс дзіўных і недарэчных прычын, за якія беларусаў каралі ў красавіку, а валанцёры и валанцёркі "Вясны" падрыхтавалі інфаграфіку па адміністрацыйных судах за красавік.
03.05.2021 Суд Оршы ўгледзеў у перапосце "заведама ілжывай" інфармацыі пра старшыню выбаркама падрыў даверу да выбарчай сістэмы ў цэлым
Суд Аршанскага раёна і г. Оршы 26 красавіка асудзіў на адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу жыхарку горада Лідзію Папову за паклёп (арт. 188 КК) на адрас старшыні выбарчай камісіі Таццяны Аланцьевай.
03.05.2021 Мінск: да двух гадоў "хіміі" асудзілі хлопца, які выйшаў на дарогу і "дзейнічаў з выкарыстаннем рупара"
Трэцяга траўня суд Першамайскага раёну Мінска вынес прысуд 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму
03.05.2021 Працягваюцца допыты сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”
На допыт па крымінальнай справе, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, трэццяга траўня ў чарговы раз выклікалі старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага.
30.04.2021 Абвешчаны прысуд Уладзіміру Жыхару, які нібыта адабраў у амапаўца траўматычны пісталет і адвалтузіў яшчэ некалькіх
Суд Савецкага раёна Мінска 30 красавіка вынес прысуд Уладзіміру Жыхару, які нібыта пад час маршу на Дразды выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.
30.04.2021 Мінгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Лявону Халатрану
30 красавіка Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу валанцёра штаба Бабарыкі Лявона Халатрана на прысуд Фрунзенскага суда, які пакараў мужчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
30.04.2021 14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў
Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску.
30.04.2021 "Вам я дарую, вызваляю ад асабістай адказнасці за мой прысуд". Што сказалі фігуранты "справы карагодаў" у апошнім слове
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 28 красавіка завяршылася судовае следства над трэцяй партыяй абвінавачаных па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
29.04.2021 Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 28 і 29 красавіка?
28 і 29 красавіка ў Мінску і рэгіёнах праходзілі суды па адміністрацыйных справах. Людзей затрымлівалі ў дзень гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС і ў наступныя дні, а таксама выклікалі ў РУУС нібыта на прафілактычныя размову і там складалі пратаколы.
28.04.2021 "Хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай". Апошняе слова Уладзіміра Жыхара ў судзе
Суд Савецкага раёна Мінска 28 красавіка працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.










