Навіны на тэму: суды

Тры гады даказвае былы рабочы Гомельскага хімзаводу, што атрымаў траўму на вытворчасці

25.04.2014 Тры гады даказвае былы рабочы Гомельскага хімзаводу, што атрымаў траўму на вытворчасці

Тры гады дамагаецца справядлівасці ў розных інстанцыях былы рабочы ААТ «Гомельскі хімічны завод» Аляксандр Клімаў, які пасля траўмы на прадпрыемстве зрабіўся інвалідам і страціў працу. Нарэшце толькі ў канцы красавіка 2014 года экспертыза прыйшла да высновы, што траўма сапраўды была цяжкай.

Віцебск: суд скаргу палічыў за паклёп і пакараў скаржніка штрафам

24.04.2014 Віцебск: суд скаргу палічыў за паклёп і пакараў скаржніка штрафам

Уласніка дома № 66 па вул. Леніна Кастрычніцкі райсуд прызнаў вінаватым у паклёпе на дырэктара ТДА «Навукова-вытворчае прадпрыемства “Мера”» Сяргея Літвінчука. Гэта прадпрыемства распачало будаўніцтва і хоча знесці некалькі дамоў у гістарычнай частцы Віцебску. Незадаволеныя жыхары напісалі скаргу…

Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу Мікалая Чарнавуса

24.04.2014 Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу Мікалая Чарнавуса

Мікалай Чарнавус: "Я звярнуўся са скаргай ў гарадскі суд на незаконныя дзеянні старшыні Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысы Антонавай, якая зрабіла ўсё, каб не дапусціць мой выступ на баранавіцкім радыё".

Арыштаваныя яшчэ двое актывістаў “Альтэрнатывы”

24.04.2014 Арыштаваныя яшчэ двое актывістаў “Альтэрнатывы”

У Менску 22 красавіка былі затрыманыя актывісты “Альтэрнатывы” Аляксандр Сцепаненка і Уладзімер Сяргееў. Пра гэта стала вядома з паведамлення ў сацыяльнай сетцы Facebook Алега Корбана.

За бел-чырвона-белыя сцяжкі – арышт на 10 сутак

23.04.2014 За бел-чырвона-белыя сцяжкі – арышт на 10 сутак

Суддзя Заводскага раёна Менска Анастасія Асіпчык 23 красавіка пакарала арыштам на 10 сутак актывіста Іллю Дабратвора.

Асуджаны да арышту Максім Вінярскі абвясціў сухую галадоўку

22.04.2014 Асуджаны да арышту Максім Вінярскі абвясціў сухую галадоўку

Суд Фрунзенскага раёна Менска вынес рашэнне Максіму Вінярскаму - 12 сутак арышту. Актывісту, у якога вострая ангіна, у судзе стала дрэнна. Медыкі "хуткай дапамогі" сказалі, што яму неабходна гаспіталізацыя, аднак міліцыянты запрацівіліся - ён паедзе на Акрэсціна. У адказ на гэта актывіст у судзе абвясціў сухую галадоўку.

Бабруйск: суддзю, вядомага па рэпрэсіях адносна удзельнікаў "маўклівых акцый", злавілі на хабары

22.04.2014 Бабруйск: суддзю, вядомага па рэпрэсіях адносна удзельнікаў "маўклівых акцый", злавілі на хабары

Бабруйчанам Аляксей Клімаў запомніўся па прысудах удзельнікам "маўклівых акцый". За адзін дзень гэты суддзя, пры дапамозе двух сведкаў-міліцыянтаў Бабіча і Озерава, асудзіў да штрафаў 12 чалавек, сярод іх былі журналісты.

Пракуратура запатрабавала ў суддзі Алены Сямак матэрыялы справы Лойкі, які судзіўся за беларускую мову

21.04.2014 Пракуратура запатрабавала ў суддзі Алены Сямак матэрыялы справы Лойкі, які судзіўся за беларускую мову

Пракуратура Цэнтральнага раёна Менска па ўласнай ініцыятыве запатрабавала ў суддзі Алены Сямак рашэнне, матывіровачную частку і пратаколы судовага паседжанне па пазове скульптара Генадзя Лойкі, які судзіўся з КДБ за беларускую мову.

Прысуд былому гомельскаму вэртыкальніку Піліпцу абвесьцяць 22 красавіка

21.04.2014 Прысуд былому гомельскаму вэртыкальніку Піліпцу абвесьцяць 22 красавіка

Магілёўскі абласны суд 22 красавіка мае абвясьціць прысуд былому старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктару Піліпцу.

Вярхоўны суд за 3,5 месяцы не здолеў напоўніць сайт інфармацыяй пра суддзяў

21.04.2014 Вярхоўны суд за 3,5 месяцы не здолеў напоўніць сайт інфармацыяй пра суддзяў

А Следчы камітэт другі год працуе наогул без сайта, хоць старшыня СК абяцаў, што рэсурс з’явіцца ў 2013.

Бярозаўскія праваабаронцы аспрэчваюць у судзе забарону пікета

20.04.2014 Бярозаўскія праваабаронцы аспрэчваюць у судзе забарону пікета

Бярозаўскі райвыканкам распісаўся ў сваёй несамастойнасці, супярэчлівасці і непрафесіяналізме, калі 20 сакавіка даў дазвол на пікет у Дзень Волі, а за 3 дні да акцыі адмяніў сваё рашэнне, нібыта ўбачыўшы ў мэце пікету распальванне нацыянальнай варожасці.

Разгляд касацыйнай скаргі гродзенскіх праваабаронцаў прызначаны на 6 траўня

20.04.2014 Разгляд касацыйнай скаргі гродзенскіх праваабаронцаў прызначаны на 6 траўня

3 красавіка ў РАУСе Ленінскага раёна суддзя Наталля Козел пры разглядзе адміністрацыйных пратаколаў узяла бок міліцыі, кваліфікаваўшы размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі праваабаронцаў з беларускай і ўкраінскай сімволікай у Дзень Волі на 25 сакавіка як правядзенне несанкцыянаванага пікету.

Горкі: суд прыпыніў разгляд справы супраць БелаПАН і “УзГорка”

17.04.2014 Горкі: суд прыпыніў разгляд справы супраць БелаПАН і “УзГорка”

17 красавіка ў судзе Горацкага раёна быў працягнуты разгляд грамадзянскай справы па пазову старшыні Горацкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Тамары Калтуновай да ЗАТ “БелаПАН” і прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "УзГорак", якое выдае газету пад такой жа назвай.

Баранавіцкі гарвыканкам не спяшаецца выконваць рашэнне суда

17.04.2014 Баранавіцкі гарвыканкам не спяшаецца выконваць рашэнне суда

Вось ужо некалькі дзён прафсаюзны актывіст Рыгор Грык, які выйграў суд у Баранавіцкага гарвыканкама 5 сакавіка, спрабуе вярнуць дзяржпошліну за падачу заявы ў гарадскі суд. Суддзя Вольга Апановіч прызнала рашэнне намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча аб адмове ў правядзенні пікета незаконным.

Суд блакуе скаргу Валянціна Стэфановіча ў справе пра забарону сайта “Вясны”

17.04.2014 Суд блакуе скаргу Валянціна Стэфановіча ў справе пра забарону сайта “Вясны”

Абскардзіўшы вызначэнне суда Цэнтральнага раёна пра спыненне вытворчасці па скарзе на дзеянні Генпракуратуры, праваабаронца не дачакаўся ніякай рэакцыі суда - ні ўведамлення пра дату разгляду скаргі, ні пра яе паступленне ў суд, хоць адведзеныя на тое тэрміны выйшлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства