Навіны на тэму: суды
07.05.2014 Пачаўся суд над Андрэем Ткачовым
У Савецкім судзе Менска судзяць Андрэя Ткачова, вядомага раней, як мадэратара суполак «Толькі ШОС!» і «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» у сацыяльнай сетцы «Укантакце».
07.05.2014 Палякова асудзілі з другой спробы
Затрыманага 6 траўня ў Менску прадстаўніка арганізацыйнага камітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі Аляксандра Палякова асудзілі з другой спробы.
07.05.2014 Фанатам сталічнага клуба «Партызан» па 10 сутак арышту
6 траўня раніцай у Менску былі затрыманыя чацвёра актыўных фанатаў сталічнага клуба «Партызан». Пасля складання пратаколаў па арт. 17.1 КаАп (дробнае хуліганства) іх адвезлі ў суд Партызанскага раёна. Суддзя Юрый Гарбатоўскі пакараў арыштамі на 10 сутак усіх: Іллю Валавіка, Сяргея Пазняка, Кірылу Ермаловіча.
06.05.2014 Наглядная скарга па справе аб абразе ў словах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Эдуарда Сянкевіча не задаволена
Падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года ў тэледэбатах ён адзначыў, што яго апанент па выбарчай гонцы Аляксей Паўлоўскі нідзе не працуе і "сядзіць на шыі ў выбаршчыкаў".
06.05.2014 Гомельскага маладафронтаўца Андруся Цянюту арыштавалі на 10 сутак
Актывіста затрымалі позна ўвечары 4 траўня на падыходзе да дома. Міліцыянты склалі на яго два адміністрацыйныя пратаколы: за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Актывіст упэўнены, што ягонае затрыманне звязана з хуткім пачаткам чэмпіянату свету па хакеі.
06.05.2014 Скарга Валянціны Акуліч на смерць сына ў ІЧУ адхілена судом канчаткова
У ходзе абвяшчэння матэрыялаў праверкі прагучала некалькі вельмі цікавых момантаў, якія раней былі невядомыя, бо азнаёміцца з матэрыялам праверкі ў маці Аляксандра Акуліча да падачы скаргі ў суд не атрымлівалася.
06.05.2014 Генік Лойка скардзіцца на суддзю Сямак і на рашэнне, якое яна вынесла
Заяўнік настойвае, што “Белінвестбанк” дыскрымінуе яго па моўнай прыкмеце, адмаўляючыся скласці дамову на дзяржаўнай беларускай мове. Да таго ж, просіць прыцягнуць да адказнасці суддзю, якая разглядала ягоную справу. За тое, што тая адмовілася весці працэс па-беларуску і прадаставіць Лойку перакладчыка.
06.05.2014 Масавыя суды над актывістамі “Маладога фронту” (абнаўляецца)
6 траўня пройдуць суды над затрыманымi напярэдаднi Чэмпіянату свету па хакеі актывістамі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт”.
06.05.2014 Брэсцкі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса за тры хвіліны
Усяго тры хвіліны спатрэбілася суддзі Андрэю Алешчанку, каб падцвердзіць рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі ў справе Мікалая Чарнавуса. Суддзя абвясціў, што яго справа непадведамасная суду.
05.05.2014 Віцебск: адміністрацыйная справа супраць журналісткі спынена
З міліцыі паведамілі, што справа супраць журналісткі Алены Сцяпанавай спынена. Паведамленне пра гэта было даслана толькі праз тыдзень, прычым афіцыйную пастанову віцебскай журналістцы не выслалі. Такім чынам, у Алены Сцяпанавай не засталося часу на абскарджанне выкладзеных у лісце фактаў, з якімі яна не згодная.
05.05.2014 Ліда: суд вынес грамадскім актывістам штрафы і папярэджанні
У Лідзе 5 траўня завяршыўся суд над грамадскімі актывістамі, на якіх за ўшанаванне памяці беларускіх дзеячоў у Дзень Волі былі міліцыяй складзены пратаколы нібыта за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. На могілках у той дзень былі людзі ў цывільным, якія перапісалі прозвішчы ўдзельнікаў акцыі памяці.
04.05.2014 7 траўня Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Георгія Станкевіча
Настаўнік з Бешанковічаў, паэт і бард Георгій Станкевіч аспрэчвае рашэнне раённага суда. 3 красавіка яго аштрафавалі на 50 базавых велічынь за выраб і распаўсюд газеты "Крывінка", якая выдаецца на ўласныя сродкі заснавальніка.
28.04.2014 У Менску судзяць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» (абнаўляецца, фота)
У судзе Савецкага раёна Менску сёння будуць разгледжаныя адміністратыўныя справы шасці ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія былі затрыманыя 26 красавіка пасля адразу пасля завяршэння мітынгу, а таксама адбудзецца суд над затрыманым прэвентыўна Аляксандрам Францкевічам.
28.04.2014 У Магілёве ўжываецца практыка недапускання грамадзян на адкрытыя судовыя пасяджэнні
Гэта сцвярджае грамадскі актывіст Аляксандр Хамратаў. Ён не здолеў патрапіць у залу суда Кастрычніцкага раёна Магілёва на разгляд адміністрацыйнай справы свайго знаёмага. Суддзя Крашкіна не пусціла яго ў залу суда, сказала, што заўзятараў і гледачоў не запрашала.
28.04.2014 Судавытворчасць па-бярозаўску: суддзя даручыла міліцыі разбірацца з забаронай пікета
На 26 красавіка ў Бярозаўскі РАУС былі выкліканы праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяргей Русецкі. Як аказалася, выклік быў ініцыяваны суддзёй суда Бярозаўскага раёна Алены Нямковай. Суддзя даручыла міліцыі даведацца пра абставіны забароны пікета, які праваабаронцы планавалі правесці 25 сакавіка.










