Навіны на тэму: суды
26.05.2014 Суд абмяжоўвае магчымасць знаёміцца з матэрыяламі справы
У Ленінскім раённым судзе Магілёва не даюць азнаёміцца з матэрыяламі справы. У сувязі з гэтым член валейбольнай каманды "Тэхнапрыбор" Антон Бандарэнка напісаў скаргу на дзеянні намесніка старшыні Ленінскага раённага суда суддзі Лапацінай у Магілёўскі абласны суд, Вярхоўны суд і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
25.05.2014 Юрый Рубцоў абвясціў галадоўку супраць новага арышту
22 траўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля асудзіў апазіцыйнага актывіста Юрыя Рубцова, які толькі вызваліўся пасля 25-сутачнага арышту з Мінскага ЦІПу, да 5 сутак адміністратыўнага арышту. У знак пратэсту супраць міліцэйскага і судовага свавольства ў ІЧУ Рубцоў абвясціў галадоўку.
22.05.2014 Клімавічы: Алена Марчанка абскарджвае перадузятае рашэнне адміністрацыйнай камісіі
Спадарыня Марчанка лічыць, што адміністрацыйная камісія проста адпомсціла ёй за прынцыповую пазіцыю і за сам факт падачы скаргаў на папярэднюю пастанову і незаконныя дзеянні адміністрацыйнай камісіі, за якія кіраўніцтва Клімавіцкага райвыканкама і адміністрацыйнай камісіі былі прыцягнуты да адказнасці.
21.05.2014 Бяроза: хто забараніў пікет – не кажуць нават суду
Нагадаем, прычынай забароны было названа “распальванне нацыянальнай варожасці” – менавіта такім чынам бярозаўскія чыноўнікі расцанілі адну з мэтаў пікета: пратэст супраць увядзення Расійскай Федэрацыяй войскаў на тэрыторыю Украіны.
21.05.2014 Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу ў справе Генадзя Лойкі супраць “Белінвестбанка”
У калегіі па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Менска па скарзе Генадзя Лойкі на дзеянні "Белінвестбанка". Слуханні па скарзе пачнуцца ў 14 гадзін 5 чэрвеня.
20.05.2014 Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Георгія Станкевіча
Рашэнне абласнога суду пра тое, што скарга Георгія Станкевіча не задаволена, ён атрымаў толькі цяпер. З дасланай па пошце пастановы вынікае, што абласны суд не ўбачыў працэсуальных парушэнняў падчас суду над заснавальнікам і выдаўцом "Крывінкі", і не заўважыў парушэння правоў Георгія Станкевіча.
19.05.2014 Брэст: незалежнага журналіста Яўгена Скрабца пакаралі арыштам на 10 сутак
Яшчэ раніцай 19 траўня, пасля таго, як Яўген заявіў хадайніцтва пра допуск да судовага разбіральніцтва адваката, суддзя вырашыў перанесці працэс на 21 траўня і вызваліў Скрабца. Аднак супрацоўнікі міліцыі, якія прывезлі журналіста ў суд, адразу заявілі, што зноў яго затрымліваюць і адвязуць у пастарунак.
19.05.2014 Судовае пасяджэнне па справе “Вольнага горада” адбудзецца 4 чэрвеня
Уладзімір Кудраўцаў у сваёй заяве просіць пераглядзець рашэння суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года па наноў адкрытых акалічнасцях і вярнуць яму 945 000 рублёў, спагнаных паводле рашэння суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года на карысць Чэрыкаўскай ПМК-280.
19.05.2014 Сёння суд над актывістам акцыі “Ежа замест бомб”
У судзе Партызанскага раёна Менска сёння разглядаецца адміністратыўная справа сацыяльнага актывіста Аляксандра Курца. Суддзя вынесла рашэнне - 15 сутак арышту.
18.05.2014 Брэст: заўтра суд над Яўгенам Скрабцом
У міліцэйскім пастарунку ўдакладнілі, што на Скрабца складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, выходныя ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання, а 19 траўня адбудзеца суд. Што канкрэтна зрабіў Яўген, у міліцыі распавядаць адмовіліся.
17.05.2014 Бабруйск: суд абараніў працоўныя правы Святланы Бушынскай
У бабруйскім судзе 16 траўня разгледзелі справу, якая тычылася канфлікта прадавачкі-касіркі Святланы Бушынскай і кіраўніцтва УПГП "Ноеў каўчэг". Нагадаем, пару месяцаў таму дзяўчына паскардзілася начальству на дрэнныя ўмовы працы, а ў адказ пачула пагрозы звальнення і перажыла моцны маральны ціск.
17.05.2014 Баранавічы: грамадскі актывіст патрабуе ад суда вярнуць яму ўкраінскі сцяг
"У сваёй заяве я напісаў, што грамадзяне нашага горада абураныя варварскім рашэннем гарадскога суда аб знішчэнні дзяржаўнага сімвала братняй нам Украіны. Такія дзеянні суда разбураюць цывілізаваныя міждзяржаўныя і міжнацыянальныя зносіны Рэспублікі Беларусь з суседнімі дзяржавам"і.
17.05.2014 Дзяніс Карноў: На "Акрэсціна" зараз сядзяць апазіцыя, бамжы і прастытуткі
Увечары 16 траўня з Цэнтру ізаляцыя правапарушальнікаў на вуліцы Арэсціна ў Мінску пасля адбыцця дваццацісуткавага арышту выйшаў на волю салігорскі маладафронтавец Дзяніс Карноў. Пасля вызвалення ён распавёў пра акалічнасці свайго затрымання, судовы канвеер і ўмовы ўтрымання ў ізалятары.
16.05.2014 Гомель: былы рабочы хімзавода толькі праз тры гады і праз суд дамогся прызнання таго, што ён атрымаў цяжкую траўму на вытворчасці
16 траўня суд Навабеліцкага раёна Гомеля вынес рашэнне па зыску жыхара Гомеля Аляксандра Клімава да Гомельскай абласной туберкулёзнай бальніцы. Прычым суд поўнасцю задаволіў патрабаванні былога рабочага хімзавода.
16.05.2014 Баранавіцкі суд пастанавіў знішчыць украінскі сцяг (дакумент)
Баранавіцкі суд пастанавіў знішчыць дзяржаўны ўкраінскі сцяг. Гэта стала вядома пасля таго, як грамадскі актывіст Уладзімір Гундар 15 траўня атрымаў копію пастановы ад 8 траўня за подпісам намесніка старшыні суда Васіля Петрыва.










