Навіны на тэму: суды
04.06.2014 Крычаў: суд прыняў рашэнне вярнуць грошы “Вольнаму гораду”
10 верасня адбылося паседжанне суда Крычаўскага раёна, на якім суддзя суда Крычаўскага раёна Антаніна Качанава задаволіла пазоў КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” і пастанавіла спагнаць з журналістаў “Вольнага горада” грошы ў памеры 945 000 рублёў на карысць ПМК на пакрыццё судовых выдаткаў і аплату паслуг адваката.
04.06.2014 Працэс над Андрэем Мялешкам расцягваецца
4 чэрвеня ў Гродна ў судзе Кастрычніцкага раёна быў працягнуты разгляд адміністрацыйнай справы гродзенскага журналіста-фрылансера Андрэя Мялешкі. Працэс аднавіўся а 12-й гадзіне і доўжыўся крыху больш за гадзіну, пасля чаго быў абвешчаны перапынак. Вядзе працэс суддзя Дзмітрый Кедаль.
04.06.2014 83-гадовую актывістку будуць судзіць за гуманітарную дапамогу
Скідзельскай актывістцы Вераніцы Себасцьяновіч пагражае штраф да Br4,5 млн. Жанчына паўстане перад судом 10 чэрвеня нібыта за кантрабанду гуманітарнай дапамогі для членаў ветэранскай арганізацыі.
04.06.2014 Абласны суд не падтрымаў скаргу Алега Жалнова
3 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся судовы разгляд скаргі Алега Жалнова на рашэнне суду Бабруйскага раёна і г. Бабруйска ад 14 траўня, якім Жалноў быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь (7500000 рублёў).
03.06.2014 Зміцер Крэмянецкі хоча спагнаць праз суд маральную кампенсацыю за зневажаючыя ўмовы ўтрымання ў Ельскім ІЧУ
Сёння, 3 чэрвеня, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца папярэдняе паседжанне па грамадзянскаму зыску актывіста «Маладога фронту» Зміцера Крэмянецкага да УУС Гомельскага аблвыканкаму і Міністэрства фінансаў РБ.
02.06.2014 750 тысяч рублёў за плякат «Сьмерць расейскім акупантам!»
Жыхарка Менску Вольга Жураўлёва пакараная штрафам пяць базавых велічынь (750 000 беларускіх рублёў). У пятніцу 31 траўня яна правяла акцыю на Кастрычніцкай плошчы: выйшла з плякатам «Сьмерць расейскім акупантам!».
02.06.2014 Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць скаргу на прадузятае рашэнне адміністрацыйнай камісіі
Спадарыня Марчанка лічыць, што адміністрацыйная камісія проста адпомсціла ёй за прынцыповую пазіцыю і за сам факт падачы скарг на папярэднюю пастанову і незаконныя дзеянні адміністрацыйнай камісіі, за якія кіраўніцтва Клімавіцкага райвыканкама і адміністрацыйнай камісіі былі прыцягнуты да адказнасці.
02.06.2014 Бяроза: хто выклікаў праваабаронцаў у міліцыю?
Пры знаёмстве з матэрыяламі судовай справы па адозве дазволу райвыканкамам на пікет на 25 сакавіка праваабаронца Сяржук Русецкі не знайшоў там запыту суддзі Алены Нямковай ў міліцыю на прадмет апытання яго і Тамары Шчапёткінай па гэтай справе. Не знайшоў і тлумачэнняў, якія яны давалі ў міліцыі ў суботу 26 красавіка.
01.06.2014 Баранавічы: суд адмовіўся вярнуць украінскі сцяг з-за “прапорцый” (дакумент)
Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адмовіўся вярнуць украінскі сцяг Уладзіміру Гундару. Суд не знайшоў дастатковых падстаў для вяртання сцяга, бо “палотнішча, падобнае на сцяг Украіны, не адпавядае ўстаноўленым прапорцыям”.
01.06.2014 Бяроза: праваабаронцы не згодны, што выказванні пратэста супраць уводу расійскіх войск на Украіну – распальванне нацыянальнай варожасці
Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч накіравалі касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, у якой просяць адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна.
30.05.2014 Брэст: абласны суд адхіліў касацыйную скаргу незалежнага журналіста
Яўген Скрабец, які супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, спрабаваў аспрэчыць рашэнне суда першай інстанцыі, які пакараў яго арыштам на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства. Незалежны журналіст быў затрыманы 17 траўня супрацоўнікамі АМАП, калі вяртаўся дадому.
30.05.2014 Адміністрацыйны працэс над Андрэем Мялешкам перанесены
30 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна пачаўся адміністрацыйны працэс у адносінах да незалежнага журналіста Андрэя Мялешкі. Яго вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.
30.05.2014 Адхілена наглядная скарга па забароне пікета супраць міліцэйскага гвалту
Адказ за подпісам старшыні абласнога суду Мікалая Хамічонка атрымаў віцебскі "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў. Ён спрабаваў аспрэчыць рашэнне Кастрычніцкага райсуду, які адхіліў ягоную скаргу на дзеянні адміністрацыі Кастрычніцкага раену, кіраўніцтва якой не дазволіла правесці пікет супраць міліцэйскага гвалту.
30.05.2014 Мазырскі праваабаронца сустрэўся са старшынёй Канстытуцыйнага суда
Задаў пытанне праваабаронца і пра роўнасць беларускай і рускай моваў. Па яго словах, адказ Пятра Міклашэвіча быў такі: «У нас дзве роўныя мовы, і я як грамадзянін таксама маю права выбіраць – на якой мове весці размову».
29.05.2014 Журналіст Андрэй Мялешка выкліканы ў суд
Гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка выкліканы ў суд Кастрычніцкага раёну Гродна. Сёння з раённага суду яму патэлефанавала сакратарка і запыталася, чаму яго няма ў судзе. Пазней выявілася, што позва ў суд знаходзілася на пошце.










