Навіны на тэму: суды

За партрэт Быкава — 18 мільёнаў штрафу

18.06.2014 За партрэт Быкава — 18 мільёнаў штрафу

Партызанскі суд Менску аштрафаваў чатырох графіцістаў за нанясеньне шкоды гарадзкой маёмасьці — кожнага на 30 базавых (4 мільёны 500 тысяч рублёў).

Суд Клімавіцкага раёна рашэнне адміністрацыйнай камісіі адмяніў, але ацэнку дапушчаным парушэнням не даў

17.06.2014 Суд Клімавіцкага раёна рашэнне адміністрацыйнай камісіі адмяніў, але ацэнку дапушчаным парушэнням не даў

Суд Клімавіцкага раёна 17 чэрвеня адмяніў пастанову адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама і спыніў адміністрацыйную справу ў адносінах да жыхаркі вёскі Дамамерычы Алены Марчанкі. Разглядала скаргу Алены Марчанкі суддзя суда Клімавіцкага раёна Таццяна Іваненка.

БХК і Гары Паганяйла просяць Канстытуцыйны суд разабрацца з дыскрымінацыяй беларускай мовы

17.06.2014 БХК і Гары Паганяйла просяць Канстытуцыйны суд разабрацца з дыскрымінацыяй беларускай мовы

Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і вядомы юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла звярнуліся са зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, у якім звяртаюць увагу на прабелы у моўным заканадаўстве, што дазваляюць дыскрымінаваць адну з дзяржаўных моў - беларускую.



Бабруйск: патрапіць у ЛПП – чарга

16.06.2014 Бабруйск: патрапіць у ЛПП – чарга

На базе аддзялення міліцыі №2 адбыліся выязныя судовыя пасяджэнні, на якіх разглядаліся справы бабруйчан, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Суддзя Алена Ярмашэвіч разгледзела справы 15 жыхароў горада і раёна, і ўсе яны былі накіраваныя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі на прымусовае лячэнне.

Бабруйск: суд не дапамог актывісту свабоднага прафсаюза ўзнавіцца на працы

15.06.2014 Бабруйск: суд не дапамог актывісту свабоднага прафсаюза ўзнавіцца на працы

У бабруйскім судзе разгледзелі справу сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага, грузчыка складметала АМТС Віктара Осіпава, з якім 30 красавіка кіраўніцтва завода трактарных дэталяў і агрэгатаў не працягнула кантракт. Нягледзячы на хадатайніцтвы непасрэднага начальніка "свабодаўца" і яго калег, Віктар застаўся без працы.

Скаргі Генадзя Лойкі на дыскрымінацыйныя рашэнні суда Цэнтральнага раёна Менска не задаволеныя

12.06.2014 Скаргі Генадзя Лойкі на дыскрымінацыйныя рашэнні суда Цэнтральнага раёна Менска не задаволеныя

Калегія Менскага гарадскога суда не знайшла працэдурных парушэнняў пад час вынясення рашэння судом Цэнтральнага раёна Мінска па справе Генадзя Лойкі.

Гомельскі абласны суд праігнараваў пратэст Генеральнай пракуратуры

11.06.2014 Гомельскі абласны суд праігнараваў пратэст Генеральнай пракуратуры

Прэзідыум Гомельскага абласнога суда прызнаў непераканаўчымі довады намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука аб наяўнасці віны адміністрацыі Беларускага металургічнага завода. Адміністрацыя прамысловага гіганту каля чатырох гадоў «забывала» паведаміць прыбіральшчыцы Марыі Міраеўскай аб тым, што яна можа выходзіць на пенсію.

Працэс над журналістам Андрэем Мялешкам расцягваецца

11.06.2014 Працэс над журналістам Андрэем Мялешкам расцягваецца

11 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна прайшло чарговае паседжанне па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да журналіста-фрылансера Андрэя Мялешкі, якога вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.

Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот мазырскага праваабаронцы па сутнасці

10.06.2014 Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот мазырскага праваабаронцы па сутнасці

Тыповай адпіскай назваў такі адказ Уладзімір Целяпун. «На сустрэчы старшыні Канстытуцыйнага суду з працаўнікамі прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты» гаварылася, што адна з галоўных задач КС – абарона канстытуцыйных правоў грамадзян. А на практыцы грамадзян накіроўваюць да структур і органаў, якія маюць права звяртацца ў КС".

Магіляўчанка з двума непаўнагадовымі дзецьмі не будзе выселена з інтэрнату

10.06.2014 Магіляўчанка з двума непаўнагадовымі дзецьмі не будзе выселена з інтэрнату

Сёння, 10 чэрвеня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Лапацінай не задаволіў пазоў аб высяленні магіляўчанкі Ірыны Ільінскай з двума непаўнагадовымі дзецьмі з інтэрнату Будаўнічага трэста №12 без прадастаўлення іншага месца жыхарства.

26 чэрвеня распачнецца судовы працэс у абарону Курапатаў

10.06.2014 26 чэрвеня распачнецца судовы працэс у абарону Курапатаў

26 чэрвеня а 15.00 у судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзя Іван Майсейчык распачне разгляд грамадзянскай справы супраць Генеральнай пракуратуры ў абарону Курапатаў.

Зьмітру Дашкевічу працягнулі нагляд на 3 месяцы

05.06.2014 Зьмітру Дашкевічу працягнулі нагляд на 3 месяцы

Першамайскі суд працягнуў прэвэнтыўны нагляд за Зьмітром Дашкевічам на 3 месяцы. Прычынай судзьдзя Леанід Ярмоленка назваў тое, што Дашкевіч некалькі разоў парушаў правілы прэвэнтыўнага нагляду.

Разгляд скаргі Генадзя Лойкі перанесены Менгарсудом на нявызначаны тэрмін, шукаюць перакладчыка

05.06.2014 Разгляд скаргі Генадзя Лойкі перанесены Менгарсудом на нявызначаны тэрмін, шукаюць перакладчыка

Разгляд касацыйных скаргаў на рашэнні суда Цэнтральнага раёна Менска па скарзе Генадзя Лойкі на дзеянні "Белінвестбанка" і КДБ, перанесены калегіяй па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда на нявызначаны тэрмін.

Магілёў: Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на немагчымасць сфатаграфаваць матэрыялы справы

05.06.2014 Магілёў: Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на немагчымасць сфатаграфаваць матэрыялы справы

Гэтым разам актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасць напісаў скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Ён лічыць адмову старшыні Ленінскага раённага суда Магілёва ў забароне зняцця копій матэрыялаў справы метадам фотаграфавання незаконнай.

Ці здымуць прэвэнтыўны нагляд са Зьмітра Дашкевіча?

05.06.2014 Ці здымуць прэвэнтыўны нагляд са Зьмітра Дашкевіча?

5 чэрвеня ў Першамайскім судзе Менску адбудзецца працэс, на якім вырашыцца лёс прэвэнтыўнага нагляду над былым палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам. Пра суд Зьміцер Дашкевіч даведаўся 4 чэрвеня ад міліцыянта зь Першамайскага РУУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства