Навіны на тэму: суды
10.07.2014 Валянціне Акуліч адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі па справе аб смерці сына ў Светлагорскім ІЧУ
Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі жыхарцы Светлагорска Валянціне Акуліч, якая больш за два гады дамагаецца пакарання для супрацоўнікаў міліцыі, датычных да смерці яе сына. Але праваабаронцы лічаць, што кропку ў гэтай справе ставіць рана і маюць намер накіраваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.
09.07.2014 Старшыня Першамайскага суда Мінска просіць праверыць следчы камітэт “некарэктныя выказванні” ў адрас суддзі
Адпаведны запыт быў накіраваны ў Следчы камітэт Першамайскага раёна сталіцы з нагоды выказвання магілёўскага актывіста Аляксандра Хамратава адносна суддзі Гарбатоўскага, які разглядаў яго справу адносна ігнаравання аператарам сувязі МТС закону аб зваротах грамадзян.
09.07.2014 Гомель: Андрусь Цянюта абскарджвае арышт у старшыні абласнога суда
У першыя травеньскія дні, напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, па ўсёй Беларусі ішлі масавыя «зачысткі» актывістаў, якіх міліцыя абвінавачвала ў нецэнзурнай лаянцы ці непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, а суд караў адміністрацыйнымі арыштамі. Падпаў пад хвалю арыштаў і Андрусь Цянюта, атрымаўшы 10 сутак зняволення.
08.07.2014 Міліцыя не прызнае галадоўку актывіста і адмаўляецца вярнуць майку
Начальнік сталічнага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), падпалкоўнік міліцыі І. Сакалоўскі адмовіўся прызнаць 25-сутачную галадоўку актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова, выставіўшы рахунак за харчаванне ў памеры 1,650 тысяч рублёў.
07.07.2014 У судзе Савецкага раёна Гомеля адбыліся «чысткі»
Суд Савецкага раёна Гомеля ў адзін дзень па ўказу прэзідэнта №297 ад 26 чэрвеня застаўся без трох суддзяў, у тым ліку намесніка старшыні. Яшчэ раней, вясной 2014 года, быў затрыманы па падазрэнні ў карупцыйным злачынстве яшчэ адзін намеснік старшыні суда Савецкага раёна Гомеля – Юрый Жораў. Пакуль яго лёс невядомы.
07.07.2014 Корбана, Сяргеенку і Жылко пакаралі арыштамі (дапоўнена)
Затрыманых 2 ліпеня ў Менску актывістаў «Альтэрнатывы» Алега Корбана і Уладзіміра Сяргеенку па непадцверджанай афіцыйна інфармацыі паспелі асудзіць.
05.07.2014 Баранавічы: Мікалай Чарнавус падаў скаргу ў пракуратуру і просіць суд не праводзіць працэс у яго адсутнасць
Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які знаходзіцца ў гарадской бальніцы пасля затрымання 2 ліпеня, падаў заявы ў суд і пракуратуру. У заявах ён апісвае падзеі 2 ліпеня, калі супрацоўнік ГАУС маёр міліцыі Аляксей Гецман склаў на яго адміністрацыйны пратакол.
26.06.2014 Гродзенскі абласны суд вырашыў, што журналіста Залеўскага аштрафавалі законна
Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Кавальчук адхіліў касацыйную скаргу незалежнага журналіста, пакінуўшы папярэдняе рашэнне суда без зменаў.
24.06.2014 Справа актывісткі з Нясвіжу Наталлі Бордак накіраваная на новы разгляд
Калегія Мінскага абласнога суда 24 чэрвеня разгледзела касацыйную скаргу актывісткі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Наталлі Бордак на прысуд суда Нясвіжскага раёна.
24.06.2014 Салігорцы накіравалі ў Канстытуцыйны суд звароты адносна беларускай мовы
Беларускамоўныя салігорцы падтрымалі ініцыятыву праваабаронцы Гары Паганяйлы па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі і накіравалі адпаведныя звароты ў Канстытуцыйны суд.
20.06.2014 У судзе Бярозаўскага раёна частку судовых матэр’ялаў падшылі ў іншую, незапатрабаваную папку
Бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна прасілі старшыню суда разабрацца, чаму суддзя Алена Нямкова рабіла запыт у міліцыю на іх апытанне 26 красавіка, калі ў іх адміністрацыйнай справе адсутнічаюць адпаведныя пратаколы і сам запыт.
20.06.2014 Горадня: суд вярнуў мытні пратакол адносна Веранікі Сэбасьцяновіч
Матэрыялы справы на кіраўніцу арганізацыі вэтэранаў Арміі Краёвай Вераніку Сэбасьцяновіч накіраваныя «для ўхіленьня недахопаў» у Гарадзенскую рэгіянальную мытню.
20.06.2014 Тэлеканал “Белсат” ізноў чакае суд
Намеснік старшыні Вярхоўнага суда запатрабаваў адмяніць рашэнне пяцімесячнай даўніны і накіраваць зыск супраць тэлеканала на паўторны разгляд.
20.06.2014 Леанід Судаленка: я знайду інтэрнэт-паклёпнікаў
19 чэрвеня суддзя суду Чыгуначнага раёну Гомеля Анатоль Сотнікаў задаволіў скаргу Леаніда Судаленка на пастанову Чыгуначнага РАУС аб спыненні адміністрацыйнай справы, па якой праваабаронца просіць міліцыю правесці расследванне і выявіць асоб, якія на старонках інтэрнет-сайту здзейсняюць абразу і паклёп у дачыненні да яго і актывістаў гомельскага рэгіёну.
20.06.2014 Гомельскія журналісты судзяцца з пракуратурай
Гомельскія журналісты судзяцца з пракуратурай. У пачатку траўня Мікола Бянько і Юлія Сівец былі папярэджаныя з Гомельскай абласной пракуратуры за працу без акрэдытацыі на замежны сродак масавай інфармацыі. Гаворка ішла пра Беларускае Радыё Рацыя.










