Навіны на тэму: суды
25.07.2014 Брэст: актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі скаргі ў Вярхоўны суд
Брэсцкі абласны суд прызнаў законнымі рашэнні аб накладанні штрафаў на сябраў АГП падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы. Не дала плёну і надзорныя скаргі на імя старшыні гэтага суду. Як паведаміў Уладзімір Вуек, штрафы былі накладзены пасля правядзення перадвыбарчых мерапрыемстваў.
24.07.2014 Гродна: імклівы разгляд касацыйнай скаргі
Сёння ў Гродзенскім абласным судзе разглядалася скарга журналіста Беларускага Радыё Рацыя Андрэя Мялешкі на рашэнне Кастрычніцкага раённага суда Гродна, які прызнаў яго вінаватым ў вырабе інфармацыйнай прадукцыі без акрэдытацыі для замежнага СМІ.
23.07.2014 Канстытуцыйны суд узяўся за вывучэнне прабелаў у моўным заканадаўстве
Вывучэннем прабелаў у моўным заканадаўстве зоймецца Канстытуцыйны суд. Пра гэта паведамляе салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў. На свой зварот у судовую інстанцыю грамадскі дзеяч атрымаў першую рэакцыю.
22.07.2014 Юрый Рубцоў: «Мне фактычна адмоўлена ў правасуддзі»
Жыхар Гомеля, грамадскі актывіст Юрый Рубцоў 22 ліпеня накіраваў скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. Ён просіць Мінскі гарадскі суд адмяніць пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, перадаўшы справу на новы разгляд у той жа суд іншаму суддзі.
22.07.2014 Суд не стаў разглядаць скаргу Юрыя Рубцова на дзеянні міліцыянераў і ЦІП
Актывіст прасіў прызнаць неправамоцнымі дзеянні міліцыянераў, якія забралі ў яго майку і затым прывезлі ў суд аголеным да пояса, а таксама абавязаць праваахоўнікаў вярнуць яму майку. Таксама заяўнік прасіў суд ануляваць рахунак за ежу, які яму выставіў ЦІП на Акрэсціна.
21.07.2014 Выдаўцу “Вольнага горада” вярнулі грошы, выплачаныя за судовыя выдаткі
Выдавец незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 14 ліпеня атрымаў грашовы перавод на суму 940 тысяч рублёў ад КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”. Такім чынам, нарэшце скончылася шматмесячнае судовае супрацьстаянне паміж газетай “Вольны горад” і адміністрацыяй прадпрыемства.
21.07.2014 Беларускага анархіста дэпартуюць з Расеі
Суд Белгарада пастанавіў аштрафаваць беларускага анархістаДзмітрыя Рэзановіча на 15 тысяч расейскіх рублёў і дэпартаваць у Беларусь, паведамляе сайт беларускага анархісцкага руху.
19.07.2014 Салігорская арганізацыя ТБМ падтрымала зварот у Канстытуцыйны суд па абароне беларускай мовы
Старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Мікалай Шаравар накіраваў у Канстытуцыйны суд зварот па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі.
18.07.2014 Папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска абскарджвае ў Вярхоўным судзе
Грамадскі актывіст Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска пасля атрымання адмовы ў задавальненні скаргі адносна адмовы пісьмовага папярэджання за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Гавары праўду”з Брэсцкага абласнога суда, падаў скаргу ў Вярхоўны суд.
16.07.2014 Касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў засталася без задавальнення
Заяўнікі прасілі адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна, які прызнаў забарону пікету 25 сакавіка законнай, і накіраваць справу на новы разгляд у суд першай інстанцыі іншаму суддзі.
16.07.2014 Гродна: 24 ліпеня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Мялешкі
Гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка працягвае змагацца за сваё права на распаўсюд інфармацыі. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Кастрычніцкага раёну ў Гродзенскі абласны суд.
16.07.2014 Калінкавічы: Дзяніс Рабянок збіраецца скардзіцца ў Камітэт ААН на несправядлівае правасуддзе
Днямі актывіст АГП атрымаў адказ на сваю скаргу з Вярхоўнага суда, згодна з якім пастанова суддзі Савасцянавай прызнаная «абгрунтаванай», а «падстаў для скасавання судовых пастаноў, якія былі вынесеныя па дадзенай справе... не маецца».
14.07.2014 Шакуючыя фотасведчанні злачынства светлагорскіх міліцыянтаў
Дагэтуль ПЦ “Вясна” не публікаваў фотаздымкі, якія прадаставіла маці памерлага ў ІЧУ Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча. Суд канчаткова адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго смерці, сцвярджаючы, што шматлікія сляды збіцця на целе памерлага “ў прычыннай сувязі са смерцю не знаходзяцца”.
13.07.2014 Бабруйск: Сыну блогера Жалнова пагражаюць 4 гады зняволення
У Бабруйску адбыліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе, заведзенай на Аляксея Жалнова, сына вядомага ў горадзе блогера Алега Жалнова, які запісвае і выкладае ў інтэрнэт аўдыё і відэаролікі з дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ, якія лічыць незаконнымі.
10.07.2014 Дэградацыя, альбо Што засведчыў судовы працэс у абарону Курапатаў
26-27 чэрвеня адбыўся судовы працэс у абарону Курапатаў. Прадстаўнікі грамадскасці звярнуліся ў суд Цэнтральнага раёна Мінска са скаргай на Генеральную пракуратуру ў сувязі з тым, што СТАА «БелРэстІнвест» пад час будаўніцтва аб’екту «Бульбаш-хол» незаконна ўзвяло ў недатыкальнай ахоўнай зоне Курапатаў з іх заходняга боку шэраг пабудоў.










