Навіны на тэму: суды
13.08.2014 Алег Корбан пакуль на свабодзе
Адвакат Вольга Безбародкіна паведаміла, што пакуль пастанова суда не ўступіла ў сілу, яна абскардзіла арышт Алега Корбана ў Мінскі гарадскі суд. Падчас адміністратыўнага працэсу 12 жніўня адвакат прасіла суддзю спыніць справу праз адсутнасць падзеі правапарушэння.
12.08.2014 Суд прызнаў, што аспрэчваць рашэнні Міністэрства культуры нельга
Калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда адмяніла рашэнне суда першай інстанцыі і спыніла судовы працэс у справе будаўніцтва аўтамабільна-пешаходнага маста на запаведнай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.
12.08.2014 Гомельскі суд разгледзіць скаргу карэспандэнта Радыё Рацыя
У Гомелі карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Мікола Бянько атрымаў позву на 26-га жніўня, будзе разглядацца яго скарга. Журналіст спрабуе абскардзіць папярэджанне пракуратуры за «незаконную журналісцкую дзейнасць» без акрэдытацыі.
12.08.2014 Орша: за абразы і пагрозы рабочаму адміністрацыя адкажа ў судзе
Cправа ў тым, што прадстаўніца адміністрацыі філіяла Аршанскіх электрасетак з-за таго, што Мікалай Прануза пісаў скаргі на імя кіраўніцтва і спрабаваў абараніць свае працоўныя правы пачала абражаць яго і пагражала яму наступствамі за ягоную актыўнасць у прысутнасці іншых рабочых.
11.08.2014 Суддзя Мотыль заявіла актывісту: “Я ведаю, што вы прызнаеце сваю віну”
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці таемнага затрымання актывіста “Альтэрнатывы” Алега Кераля 5 жніўня.
08.08.2014 Суд палічыў, што сябра незалежнага прафсаюзу не можа разлічваць на выплаты
Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў іск Уладзіміра Андрашчука. Былы рабочы ААТ “Савушкін прадукт” Уладзімір Андрашчук з Брэста звярнуўся ў суд, каб панудзіць кіраўніцтва прадпрыемства выплаціць яму 15 мільёнаў рублёў, якія выплочваюцца па калектыўнай дамове пры выхадзе на пенсію.
08.08.2014 Бяроза: суд адмяніў штраф раварысту, бо роварныя дарожкі не зроблены
67-гадовы жыхар Бярозы Сцяпан Сцепанюк атрымаў пастанову суда Бярозаўскага раёна, згодна з якой рашэнне ДАІ пра пакаранне яго штрафам у 390 тысяч рублёў адмяняецца. Суд прыняў пастанову паводле хадайніцтва мясцовай пракуратуры, куды пенсіянер і звярнуўся са скаргай.
06.08.2014 Суд над галоўным рэдактарам газеты “НАШ Магілёў” Ігарам Барысавым адбудзецца 12 жніўня
Гэта стала вядома з позвы, якую ён атрымаў па пошце. У ёй сказана, што ў Магілёўскім раённым судзе ён мусіць быць 12 жніўня ў 15-00. Судовы працэс з нагоды заведзенай на Барысава адміністрацыйнай справы па арт. 22.9 КаАП РБ па факце перавозу газеты “НАШ Магілёў”, а таксама бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” у сваім аўто будзе весці суддзя Леўчанка.
04.08.2014 Пра правапарадак і правасуддзе па-дубровенску
Гісторыя пра супрацьстаянне паміж былым зняволеным Віктарам Бугаёвым і супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС Віцебскай вобласці, пра якую ў лютым гэтага года паведамляў Праваабарончы цэнтр "Вясна", мела працяг.
01.08.2014 Гомель: суд палічыў забарону антыкарупцыйнага пікета законнай
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля ў асобе суддзі Андрэя Цалуйка прызнаў законнымі дзеянні гарвыканкама, які не дазволіў партыі левых «Справядлівы свет» правесці ў горадзе пікет, і пакінуў скаргу без задавальнення. Прычым пікет левыя планавалі правесці з мэтай аказання падтрымкі дзеянняў прэзідэнта Беларусі па барацьбе з карупцыяй і злоўжываннямі сярод чыноўнікаў.
31.07.2014 Суд адмовіў Алене Дубаносавай у абароне ў судзе прававым інспектарам прафсаюза РЭП Уладзімірам Малеем
У судовым паседжанні, якое адбылося 30 ліпеня ў судзе Лунінецкага раёна, хадайніцтва Алены Дубаносавай аб тым, каб яе інтарэсы абараняў прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей, было адхілена.
31.07.2014 Валянцін Стэфановіч: Суд мусіў узбудзіць справу і дакладна адказаць - былі парушаныя мае правы ці не
Старшыня Менгарсуда не бачыць падставы для задавальненне скаргі намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча, які лічыць, што Генпракуратура рашэннем аб уключэнні сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу парушыла ягоныя правы.
30.07.2014 Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны зьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля са скаргаю супраць гарадзкога выканаўчага камітэту. Падставай для гэтага сталася адмова з боку гарадзкой адміністрацыі ў правядзеньні 4 жніўня пікету ў падтрымку палітычнях вязняў з патрабаваннем аб іх неадкладным вызваленні.
30.07.2014 Aктывіст «Альтэрнатывы» Ільля Дабратвор арыштаваны на 14 сутак
«У другой палове дня Ільля Дабратвор змог пазваніць дамоў і паведаміў жонцы, што яго ўжо асудзілі на 14 сутак нібыта за брыдкаслоўе ў грамадзкім месцы і вязуць на Акрэсьціна.
28.07.2014 Алесю Макаеву за бел-чырвона-белы сцяг - 15 сутак арышту
Актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 27 ліпеня ўвечары ў Менску.










