Навіны на тэму: суды
06.05.2021 Яўген Рапін, які на акцыі пратэсту ўдарыў камеру каля Акрэсціна, атрымаў тры гады "хіміі"
Шостага траўня ў судзе Першамайскага раёна быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Яўгена Рапіна, абвінавачанага паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна. Суддзя Максім Трусевіч прысудзіў мужчыне тры гады абмежавання волі з накіраваннем для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
06.05.2021 "Не было ў яго намеру". Пачаўся паўторны суд над кіроўцам BMW за наезд на пецярых вайскоўцаў 11 жніўня
Заставалася толькі абвясціць прысуд, аднак гэтага не адбылося: крымінальную справу пачалі разглядаць зноўку, з іншымі суддзёй і народнымі засядацелямі.
06.05.2021 Віцебскі абласны суд адхіліў апеляцыі палітвязняў Юліі Кашаверавай і Арцёма Ісакава
Віцебскі абласны суд 4 траўня разгледзеў апеляцыйныя скаргі віцяблянаў Юліі Кашаверавай і Арцёма Ісакава на рашэнні суду Кастрычніцкага раёну Віцебску
05.05.2021 Адміністратараў тэлеграм-каналу "Кіроўцы 97" судзяць у закрытым рэжыме
У судзе Заводскага раёна 5 траўня распачаўся суд над чатырма адміністратарамі тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”. Абвінавачаныя па справе – палітзняволеныя Дзяніс Гуцін, Ганна Вішняк, Вікторыя Кульша, а таксама Таццяна Ш., якая не знаходзіцца пад вартай.
05.05.2021 "Не змог назіраць з боку". Вынесены прысуд удзельніку інцыдэнту ў Жодзіне, калі міліцыянт ударыў жанчыну
Відэа інцыдэнту ў Жодзіне, калі міліцыянт так ударыў па твары жанчыну, што яна ўпала, у верасні мінулага года абляцела Інтэрнэт і выклікала рэзананс у грамадстве. У дзеяннях сілавіка Следчы камітэт не ўбачыў нічога супрацьзаконнага. Аднак пад "крыміналкай" апынуліся двое: дзяўчына, якая сарвала з супрацоўніка маску, і Дзмітрый Янкоўскі. Мужчына тады падбег да сілавіка і адштурхнуў яго ад жанчыны, якая ўпала. Суд палічыў гэта гвалтам і 4 траўня прызначыў яму год пазбаўлення волі, хаця дзяржабвінаваўца прасіў больш мяккае пакаранне, піша TUT.BY.
05.05.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Васіля Пільца па ч. 1 арт. 339 КК
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Васіля Пільца, асуджанага па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.
05.05.2021 Суддзя Семянчук: "Бярэм ваду, валідол». У Берасці завяршыліся судовыя спрэчкі па справе " пудзілаў-рэек"
У судзе Ленінскага раёна Берасця 4 траўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін.
04.05.2021 Сведка Юрый Васкрасенскі ўжо двойчы не з'явіўся ў суд па справе валанцёраў штаба Бабарыка
У судзе Маскоўскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Віктара Бабарыка, палітвязняў Дзмітрыя Канапелькі, Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева і Уладзіслава Карэцкага.
04.05.2021 У Мінску судзяць мужчыну, які ўдарыў па камеры назірання каля ІЧУ на Акрэсціна
У судзе Першамайскага раёна Мінска чацвёртага траўня разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Яўгена Рапіна, які абвінавачваецца паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла памочнік пракурора Зубко. Да суда абвінавачаны Рапін знаходзіўся пад асабістым паручыцельствам, на пасяджэнне з'явіўся па позве.
04.05.2021 У Гомелі аднавілася справа за закладку муляжоў выбухоўкі
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 4 траўня аднавіўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі. Спачатку яго вінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве па ч.3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год.
04.05.2021 У Гомелі вынеслі прысуд давераным асобам Ціханоўскай, якія нібыта рыхтавалі пратэсты з "захопам выканкама"
Юрыя Уласава асудзілі на 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Таццяну Канеўскую - на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна - на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такія тэрміны падчас судовых спрэчак запытваў пракурор.
04.05.2021 Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка
На сёння, 4 траўня, была прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.
04.05.2021 Мінчука асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за абразу Балабы. Суд таксама вынес прыватнае вызначэнне кіраўніцтву абвінавачанага
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 4 траўня асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" тэхніка Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Андрэя Цемяноўскага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу за абразу ў телеграм-канале "Карнікі Беларусі" камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы.
04.05.2021 Пракурор запрасіў тэрміны для абвінавачаных па справе "Арміі з народам" палітвязняў: ад 4,5 да 6 гадоў калоніі
На лаве падсудных — пяць чалавек
04.05.2021 Вынікі адміністрацыйных судоў за 3 і 4 траўня
3 і 4 траўня адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў выходныя і раней, за сцягі і налепкі на вокнах, вывешванне адзення па бела-чырвона-белай схеме на балконе ды па іншых падставах.










