Навіны на тэму: суды

 Андрусю Кашэўскаму - 5 сутак арышту за распаўсюд газет

27.08.2014 Андрусю Кашэўскаму - 5 сутак арышту за распаўсюд газет

У судзе Кастрычніцкага раёна Менска сёння разглядалася адміністратыўная справа актывіста БХД са Смалявічаў Андруся Кашэўскага. Супрацоўнікі транспартнай міліцыі сталіцы склалі на яго два пратаколы, прычым распаўсюд газет, уласна з-за чаго ён і быў затрыманы, палічылі за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіўся разглядаць скаргу журналіста

27.08.2014 Суд Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіўся разглядаць скаргу журналіста

26 жніўня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка адхіліла скаргу сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Міколы Бянько на дзеянні першага намесніка пракурора Гомельскай вобласці Вадзіма Сушчынскага, які вынес папярэджанне журналісту-фрылансеру за падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў без акрэдытацыі на замежны СМІ

Гомель: суд над Кастусём Жукоўскім адкладзены, каб даць яму магчымасць мець перакладчыка і адваката

26.08.2014 Гомель: суд над Кастусём Жукоўскім адкладзены, каб даць яму магчымасць мець перакладчыка і адваката

У Гомелі 26 жніўня павінен быў адбыцца суд над грамадскім актывістам Кастусём Жукоўскім, якога вечарам 25 жніўня затрымала міліцыя. 26 жніўня актывіста прывезлі з ІЧУ, дзе ён правёў ноч, у суд Цэнтральнага раёна. Затрыманы падаў шэраг хадайніцтваў.

Незалежны журналіст у судзе аспрэчвае папярэджаньне пракуратуры

26.08.2014 Незалежны журналіст у судзе аспрэчвае папярэджаньне пракуратуры

Гомельскі незалежны журналіст, сябра ГА «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Мікола Бянько ў судзе Цэнтральнага раёна аспрэчвае афіцыйнае папярэджаньне абласной пракуратуры, вынесенае сёлета ў сакавіку за падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў без акрэдытацыі на замежнае СМІ — Радыё Рацыя, зарэгістраванае на тэрыторыі Польшчы.

Гомельскі гарвыканкам ухіляецца ад суда

26.08.2014 Гомельскі гарвыканкам ухіляецца ад суда

25 жніўня не адбылося прызначанае на гэты дзень паседжанне суда Цэнтральнага раёна Гомеля па скарзе праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі да Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Прадстаўнік гарвыканкама проста не з’явіўся ў суд.

Павел Вінаградаў арыштаваны на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства

26.08.2014 Павел Вінаградаў арыштаваны на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства

У судзе Маскоўскага раёна Менску 23 жніўня была разгледжаная адміністратыўная справа актывіста “Zмены” Паўла Вінаградава. Яго пакаралі 10 суткамі арышту нібыта за дробнае хуліганства (арт 17.1 КаАП РБ).

Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе Мікалая Чарнавуса

24.08.2014 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе Мікалая Чарнавуса

Суддзя Яўген Брэган прызнаў Мікалая Чарнавуса вінаватым ў арганізацыі 1 ліпеня несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў Баранавіцкага кааператыўнага рынку і прыцягнуў яго да адміністрацыйнага штрафу ў памеры 4,5 млн. рублёў.

Звольнены са "Шкловалакна" прафсаюзны лідэр спрабуе бараніць свае права на працу

23.08.2014 Звольнены са "Шкловалакна" прафсаюзны лідэр спрабуе бараніць свае права на працу

Але Полацкі райсуд адмовіўся разглядаць пазоў Віктара Стукава супраць ААТ «Полацак-Шкловалакно» аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў працоўных адносінах. Гэта быў зварот у суд па наноў адкрытых абставінах.

«Вы ніколі не задумваліся, колькі 20 гадоў вашага кіравання прынеслі гора грамадзянам нашай краіны?»

22.08.2014 «Вы ніколі не задумваліся, колькі 20 гадоў вашага кіравання прынеслі гора грамадзянам нашай краіны?»

Свой зварот да Аляксандра Лукашэнкі мінчанка Людміла Кучура прымеркавала да 20-годдзя яго прэзідэнцтва, нагадаўшы, што, дзякуючы яго «бацькоўскаму клопату», яе муж Пётр Кучура ўжо 10 гадоў адбывае пакаранне за злачынства, якога не здзяйсняў.

Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу абаронцаў Курапатаў

22.08.2014 Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу абаронцаў Курапатаў

Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу абаронцаў мемарыялу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты. Пакінуў у сіле рашэнне суду Цэнтральнага раёну. Аўтары скаргі спрабавалі дамагчыся ад Генеральнай пракуратуры Беларусі, выканаць сваё ранейшае прадпісанне аб выдаленні ўсіх аб’ектаў, якія незаконна пабудаваны ў ахоўнай зоне мемарыялу.

ЕСПЧ пра Расею: трымаць падсудных у клетцы - незаконна

20.08.2014 ЕСПЧ пра Расею: трымаць падсудных у клетцы - незаконна

Падобнае абыходжанне з падсуднымі з'яўляецца стандартнай практыкай не толькі ў Расіі, аднак і ў Беларусі: калі для абвінавачанага абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, на ўсіх пасяджэннях суда чалавек будзе знаходзіцца за кратамі.

Наталлі Бордак зноў прысудзілі раней адменены штраф за пікет у падтрымку Украіны

19.08.2014 Наталлі Бордак зноў прысудзілі раней адменены штраф за пікет у падтрымку Украіны

Нясвіжскі раённы суд зноў абавязаў Наталлю Бордак выплаціць штраф за плакат «НЕ — пуцiнскай вайне з Украiнай».

Як міліцыя ў Дуброўна хавае канцы ў ваду (фота дакументаў)

19.08.2014 Як міліцыя ў Дуброўна хавае канцы ў ваду (фота дакументаў)

Віктар Бугаёў, былы зняволены з горада Дуброўна Віцебскай вобласці, спрабуе адшукаць у сваёй крымінальнай справе канцы, якія мясцовыя праваахоўнікі паспрабавалі схаваць так, каб не ўсплыла праўда.

Брэст: экс-кандыдат праз суд хоча атрымаць спіс тых, хто прагаласаваў па месцы жыхарства

17.08.2014 Брэст: экс-кандыдат праз суд хоча атрымаць спіс тых, хто прагаласаваў па месцы жыхарства

Старшыня брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка спрабуе даведацца, хто насамрэч з выбаршчыкаў на ўчастку № 44 па выбарчай акрузе № 13, дзе яна балатавалася ў Брэсцкі гарадскі савет дэпутатаў сёлета ў сакавіку, галасаваў па месцы жыхарства.

Жыхарка Клімавіцкага раёна падала пазоў у суд супраць участковага

15.08.2014 Жыхарка Клімавіцкага раёна падала пазоў у суд супраць участковага

Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 13 жніўня падала пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ў суд Клімавіцкага раёна. У якасці адказчыкаў па пазову Алена Марчанка просіць прыцягнуць участковага інспектара Клімавіцкага РАУС Вадзіма Панасенка і УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства