Навіны на тэму: суды
24.09.2014 Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся ў суд
Праваабаронцы звярнуліся ў суд Бярозаўскага раёна са скаргай на адмову Бярозаўскага райвыканкама ў правядзенні пікета 25 жніўня. У адмове райвыканкам спаслаўся на адсутнасць дамовы з міліцыяй і занятасцю стадыёна балельшчыкамі падчас спартовага мерапрыемства менавіта 25 жніўня.
24.09.2014 Мазырскі суд не задаволіў скаргу праваабаронцы
24 верасня суд Мазырскага раёна сваім рашэннем пакінуў без задавальнення скаргу Уладзіміра Целепуна на рашэнне старшыні Мазырскага райсавета Сяргея Гваздзя і намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікса Галюка па забароне правядзення масавага мерапрыемства 4 жніўня.
24.09.2014 Вярхоўны суд не паставіў кропку ў справе загінулага ў Светлагорскім ІЧУ
У маці Аляксандра Акуліча, якая дамагаецца пакарання для міліцыянтаў, з'явілася надзея, што яе скарга на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы будзе перагледжана судом Светлагорскага раёна.
24.09.2014 Магілеў: незалежнаму журналісту ўручылі чарговую позву на 30 верасня
23 верасня незалежны журналіст з Магілёва Аляксандр Буракоў у чарговы раз сустрэўся с з супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскім РАУС Магілёва.
24.09.2014 Бабруйск: Cуд па справе Марыны Малчанавай працягнецца 25 верасня
"У матэрыялах сваёй справы я знайшла дакументы, датычныя суда над журналістам Алесем Залеўскім з паметкай "для суддзі". У сувязі з гэтым я накіравала скаргу ў Міністэрства юстыцыі і прашу перанесці пасяджэнне да таго моманту, пакуль адтуль не прыйдзе адказ. Бо наяўнасць гэтых дакументаў у сваёй справе лічу праявай ціску на суд", - заявіла журналістка.
23.09.2014 Прэцэдэнт у Хойніках: упершыню за 10 гадоў суд адмяніў рашэнне райвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікетаў (дакумент)
Суд Хойніцкага раёна прыняў 5 верасня рашэнне: прызнаць скаргу актывіста АГП Аляксандра Процкі абгрунтаванай і адмяніць рашэнне мясцовага райвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікету.
22.09.2014 Гомель: ГДУ ім.Ф.Скарыны «адбіваецца» ад скаргі адлічанага сустаршыні «МФ» Андруся Цянюты, спасылаючыся на пратэрміноўку падачы зыску
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля працягваецца разгляд грамадзянскай справы па зыску адлічанага студэнта, сустаршыні «Маладога фронту» Андруся Цянюты да ГДУ ім.Ф.Скарыны. Малады чалавек лічыць сваё адлічэнне незаконным і патрабуе аднаўлення ва ўніверсітэце.
22.09.2014 Суд Жодзіна не задаволіў скаргу на забарону ўладамі пікетавання 4 жніўня
У Жодзінскім судзе пад старшынствам суддзі Таццяны Трапашка з 9 па 16 верасьня 2014 году праходзіла судовае разбіральніцтва па скарзе праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Аляксея Лапіцкага ды Святланы Лапіцкай.
19.09.2014 Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць пазоў супраць УУС Магілёўскага аблвыканкама і ўчастковага інспектара
Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць пазоў жыхаркі вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алены Марчанкі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі 30 верасня.
19.09.2014 Праваабаронца Павел Левінаў патрабуе роўнасці СМІ перад законам
Ён лічыць, што распаўсюд у Віцебску зарэгістраванай ў Расійскай Федэрацыі газеты "Аптечка Еламеда" мусіць рэгулявацца тымі самымі правіламі, што і распаўсюд газеты "Витебский курьер". Але распаўсюд "ВК" забаронены, тады як "Аптечку Еламеда" віцябляне рэгулярна знаходзяць у сваіх паштовых скрынях.
19.09.2014 Суд па справе Наталлі Бордак заняў некалькі хвілінаў
19 верасня ў Мінскім абласным судзе адбыўся пяты па лiку працэс па справе актывiсткі БХД Наталлі Бордак, якая неадступна абскарджвае штраф за плакат "НЕ— пуцiнскай вайне з Украiнай". Пастанова пра штраф пакінута ў сіле.
19.09.2014 Баранавічы: 24 верасня суд разгледзіць грамадзянскую справу Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці
На думку Мікалая Чарнавуса, супрацоўнік міліцыі распаўсюдзіў ілжывыя звесткі, што падчас затрымання ў пасля несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 ліпеня грамадскі актывіст сімуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя.
19.09.2014 Бабруйск: Судовае пасяджэнне па справе незалежнай журналісткі перанесена на 23 верасня
Судовае пасяджэнне, на якім павінна была разглядацца справа Марыны Малчанавай, перанесена па яе просьбе. Журналістка падала хадатайніцтва адносна пераносу, каб яе адвакат мог азнаёміцца з матэрыяламі справы.
17.09.2014 20 сутак арышту - Іллю Дабратвору
Адміністратыўную справу грамадскага актывіста Іллі Дабратвора разгледзеў сёння суд Ленінскага раёна Менска.
16.09.2014 Прадстаўнік ГДУ ім.Ф.Скарыны прапануе Андрусю Цянюту аднавіцца ў ВНУ без суду
Сёння на судовым паседжанні выступіў кіраўнік юрыдычнага аддзелу ГДУ ім.Ф.Скарыны Валер Нядоступ. Па словах начальніка юрыдычнага аддзелу ВНУ, універсітэт не зацікаўлены ў адлічэннях «у сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй і недаборамі». Але ў выпадку студэнта-завочніка Андруся Цянюты універсітэт, па словах яго прадстаўніка, не мог не адрэагаваць на «сістэматычныя супрацьпраўныя дзеянні».










