Навіны на тэму: суды
05.01.2015 Логвінаў: «Мы дагэтуль застаёмся краінай, у якой кнігавыдаўцоў садзяць у даўгавую яму»
5 студзеня а 15-й гадзіне ў Эканамічным судзе Менска пачынаецца судовы працэс па справе кнігарні «ЛогвінаЎ».
02.01.2015 Магілёўскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу выдаўца газеты “Вольны горад” 21 студзеня
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзіць касацыйную скаргу выдаўца крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” 21 студзеня ў 10-00. Адпаведную інфармацыю ў судзе Крычаўскага раёна атрымаў рэдактар газеты Сяргей Няроўны.
02.01.2015 Баранавічы: праваабаронца абскарджвае забарону пікета да Дня правоў чалавека
Праваабаронца Сяргей Гоўша падаў скаргу ў гарадскі суд на рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, згодна якому быў забаронены пікет, прысвечаны 66-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
31.12.2014 Справу за наўмыснае зьбіцьцё прадстаўніка ЛГБТ перагледзяць
Працэс адкрыты для журналістаў і зацікаўленых, паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку праваабаронца Тацяна Равяка.
30.12.2014 Салігорск: забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў судзе
Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў у суд Салігорскага раёна скаргу на забарону мясцовымі чыноўнікамі пікета да Дня правоў чалавека. Перад гэтым спадар Мархотка звяртаўся ў пракуратуру, але тая спроба не прынесла плёну.
30.12.2014 Суд прызнаў актывістаў «Сумленнай улады» дробнымі хуліганамі
Актывістаў абвінавацілі ў тым, што 5 сьнежня яны нібыта незаконна ўварваліся на ўчастак, дзе стаяў дом Пятра Берлінава, які згодна з рашэньнем мясцовых уладаў падлягаў зносу, зламалі пры гэтым весьнічкі і зьбілі вартаўніка.
27.12.2014 Сяргей Каваленка арыштаваны на 10 сутак
Трое сутак да суда віцебскі актывіст КХП БНФ ужо адбыў у ІЧУ, трымаючы галадоўку. Ён быў змешчаны пад варту 24 снежня – у той дзень у Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. На судовы працэс Сяргея Каваленку прывезлі ў кайданках, што асабліва абурыла сваякоў і праваабаронцаў.
25.12.2014 Праваабаронца Алена Танкачова абскарджвае ў судзе рашэнне пра высылку
Кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова 24 снежня накіравала ў суд Першамайскага раёна Менска скаргу на рашэнне Першамайскага РУУС пра яе высылку з краіны на тры гады за перавышэнне хуткасці.
24.12.2014 Касацыйныя скаргі ўдзельнікаў фотасесіі "з клеткамі і птушкамі" суд не задаволіў
У Віцебскім абласным судзе прайшлі разгляды касацыйных скаргаў мясцовых журналістаў і актывістаў, якіх аштрафавалі за несанкцыянаванае пікетаванне. Спагнанні аспрэчыць не ўдалося.
23.12.2014 У Светлагорску суд і ўлады высвятляюць: ці існуе пляцоўка, на якой райвыканкам прапануе праводзіць пікеты і мітынгі
23 снежня ў судзе Светлагорскага раёна адбыўся разгляд грамадзянскай справы па скарзе жыхара горада Юрыя Ляшэнкі на дзеянні райвыканкама.
23.12.2014 Шклоў: Рыгора Кастусёва пакаралі штрафам
Суд Шклоўскага раёна 23 снежня пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь (тры мільёны сямсот пяцьдзясят тысяч рублёў) намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва за ўдзел у адзначэнні Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года.
23.12.2014 Баранавічы: праваабаронца просіць пакараць супрацоўнікаў суда, якія пазбавілі Зміцера Палойку права на абскарджанне
Адміністрацыйна арыштаваны Палойка ўжо 5 дзён адбываў пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), а ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы такой справы, як паведамілі адвакату ў канцэлярыі па адміністрацыйных справах, не аказалася!
23.12.2014 24 снежня – разгляд касацыйных скаргаў удзельнікаў фотасесіі "з птушкамі і клеткамі"
Пяцёра журналістаў і грамадскіх актывістаў, абвінавачаных у несанкцыянаваным пікетаванні за фотасесію на фоне гарадскога графіці, просяць Віцебскі абласны суд адмяніць вынесеныя ім штрафы і спыніць справы, распачатыя за фотаграфаванне.
19.12.2014 Суд над Рыгорам Кастусёвым адбудзецца 23 снежня
Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, нібыта здзейсненым Рыгорам Кастусёвым падчас адзначэння Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка, адбудзецца ў судзе Шклоўскага раёна 23 снежня ў 11-30.
19.12.2014 Горкі: суд пастанавіў спагнаць грошы з “Узгорка” і БелаПАН
Суддзя Віктар Яскевіч прыняў рашэнне спагнаць з прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "УзГорак", ЗАТ “БелаПАН” і журналіста Уладзіміра Лапцэвіча ў салідарным парадку 6 000 000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды старшыні Горацкай раённай арганізацыі БелТІ Тамары Калтуновай.










