Навіны на тэму: суды

Прайшло першае судовае пасяджэнне па справе аб ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтру

11.03.2015 Прайшло першае судовае пасяджэнне па справе аб ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтру

10 сакавіка судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда пачала разгляд пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр".

Улады хочуць закрыць Магілёўскі праваабарончы цэнтр

10.03.2015 Улады хочуць закрыць Магілёўскі праваабарончы цэнтр

Сёння, 10 сакавіка, судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзіць пазоў галоўнага ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр".

Крычаў: чарговая карупцыйная справа

09.03.2015 Крычаў: чарговая карупцыйная справа

10 сакавіка суд Крычаўскага раёна пачне разгляд крымінальнай справы ў адносінах да былога генеральнага дырэктара “Крычаўцэменташыфера” Леаніда Скоцкага. У 2012 годзе Леанід Скоцкі быў прызнаны “Чалавекам года” Крычаўскага раёна.

Журналістку Тамару Шчапёткінай не пусцілі на суд па яе справе

08.03.2015 Журналістку Тамару Шчапёткінай не пусцілі на суд па яе справе

На 6 сакавіка незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна была выклікана ў суд Ленінскага раёна Брэста смс-кай. Паведамленне журналістка пабачыла толькі напярэдадні ўвечары, але разам з адвакатам вырашыла ў суд з’явіцца.

Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе аб забароне ў Баранавічах пікета да Дня правоў чалавека

06.03.2015 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе аб забароне ў Баранавічах пікета да Дня правоў чалавека

Касацыйная скарга баранавіцкага праваабаронцы Сяргея Гоўшы адносна забароны пікета да Дня правоў чалавека будзе разгледжана судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда 19 сакавіка ў 11 гадзін.

Незалежную журналістку выклікалі ў суд смс-кай (фота)

06.03.2015 Незалежную журналістку выклікалі ў суд смс-кай (фота)

Журналістка даслала дзве смс на нумар тэлефона, з якога атрымала паведамленне. У адной з іх папрасіла таямнічага незнаёмца прадставіцца. Інакш гэтае паведамленне будзе лічыць розыгрышам. Калі не атрымала адказу, папярэдзіла, што пойдзе не ў суд, а ў пракуратуру са скаргай.

Суддзі судам не падведамасныя

06.03.2015 Суддзі судам не падведамасныя

Суддзя Ленінскага раёну Мінска Вераніка Абрамовіч адмовіла палітзняволенаму актывісту з Гомеля Юрыю Рубцову ва ўзбуджэнні справы аб спагнанні маральнай шкоды з суддзі гэтага ж суда Кірыла Палулеха.

Паўлу  Левінаву не ўдалося аспрэчыць забарону пікета

02.03.2015 Паўлу Левінаву не ўдалося аспрэчыць забарону пікета

Судовае пасяджэнне праходзіла ў незвычайным фармаце – у выглядзе канферэнцыі па скайпе. Віцебскі праваабаронца спадзяваўся, што намесніца кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Вольга Гурчанка дасць свае каментары он-лайн, каб не адрывацца ад службовых спраў. Але яна не стала ўдзельнічаць у судовым працэсе.

Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе аб забароне ў Салігорску пікета да Дня правоў чалавека

01.03.2015 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе аб забароне ў Салігорску пікета да Дня правоў чалавека

Касацыйная скарга салігорскага праваабаронцы Леаніда Мархоткі аб забароне пікета да Дня правоў чалавека будзе разгледжана судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда 12 сакавіка ў 10 гадзін.

Суддзя, які разгалосіў медыцынскую таямніцу, атрымаў вымову

27.02.2015 Суддзя, які разгалосіў медыцынскую таямніцу, атрымаў вымову

Магілёўскі суддзя Станіслаў Леўчанка атрымаў вымову. Нагодай для яе стала перадача пікантных падрабязнасцяў судовага працэса над транссэксуалам і далейшае разгалошванне медыцынскай таямніцы ў публікацыі ў мясцовай газеце “Вячэрні Магілёў”.

Магілёў: суд не задаволіў пазоў Аляксея Паўлоўскага аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі

27.02.2015 Магілёў: суд не задаволіў пазоў Аляксея Паўлоўскага аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі

Грамадскі актывіст судзіўся з адміністрацыя “Магілёўскага домабудаўнічага камбіната”, якая адмовіла яму ў працаўладкаванні, спаслаўшыся на тое, што прыняцце яго на працу можа дэстабілізаваць абстаноўку на прадпрыемстве.

Гомель: арыштаванага на 10 сутак Кастуся Жукоўскага звазілі з ІЧУ на суд і пакаралі яшчэ штрафам

26.02.2015 Гомель: арыштаванага на 10 сутак Кастуся Жукоўскага звазілі з ІЧУ на суд і пакаралі яшчэ штрафам

У ІЧУ Кастуся Жукоўскага наведаў адвакат. Аказалася, што актывіста 25 лютага з ІЧУ звазілі на суд і яшчэ пакаралі штрафам у памеры 10 базавых велічынь нібыта за ілжывы данос.

Суд над Мікалаем Дзядком: яшчэ год зняволення (абноўлена)

26.02.2015 Суд над Мікалаем Дзядком: яшчэ год зняволення (абноўлена)

Сёння ў Магілёўскай турме быў працягнуты разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Мікалая Дзядка. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ. Суд пакараў Мікалая Дзядка 1 годам зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

У Магілёўскай турме судзяць Мікалая Дзядка (абнаўляецца)

25.02.2015 У Магілёўскай турме судзяць Мікалая Дзядка (абнаўляецца)

На волю з турмы №4 г. Магілёва палітвязень Мікалай Дзядок павінен быў выйсці літаральна праз тыдзень, 3-га сакавіка.

Папярэджанне аб недапушчальнасці экстрэмізму суд палічыў неабгрунтаваным

24.02.2015 Папярэджанне аб недапушчальнасці экстрэмізму суд палічыў неабгрунтаваным

Суд Першамайскага раёна Мінска разгледзеў скаргу ўдзельніка разагнанага панк-канцэрта ў "Піратах", якога ўчастковы міліцыянер прэвентыўна папярэдзіў аб недапушчальнасці парушэння закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства