Навіны на тэму: суды
24.03.2015 Суддзя лічыць, што можна выжыць і за паўмільёна ў месяц
“Зыходзячы з прадстаўленых звестак аб маёмасным становішчы, памеру дахода, якія дазваляе аплаціць пошліну, падстаў для вызвалення заяўніка ад уплаты дзяржпошліны у даход дзяржавы не маецца".
23.03.2015 Юры Рубцоў намагаецца спагнаць з суддзі Палулеха маральную шкоду
У выпадку, калі і судовая калегія адмовіць у правасуддзі, Юрась Рубцоў мае намер прайсці ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, пасля чаго плануе вынесці гэты вердыкт беларускай судовай сістэмы на разгляд у Камітэт ААН па правах чалавека.
21.03.2015 Баранавіцкі актывіст толькі ў сакавіку выпадкова даведаўся, што яго судзілі яшчэ ў студзені
Аляксандр Вайцешык з адказу Нясвіжскай пракуратуры толькі цяпер даведаўся, што яго аштрафавалі на 3 базавыя велічыні яшчэ 12 студзеня 2015 года. Да паведамлення пракуратуры прафсаюзны актывіст аб рашэнні Нясвіжскага суда нічога не ведаў.
21.03.2015 Касацыйная скарга праваабаронцы Сяргея Гоўшы не задаволена Брэсцкім абласным судом
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Ніна Усцімчук не ўбачыла падстаў для адмены рашэння суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, які прызнаў законнай забарону Баранавіцкага гарвыканкамам пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека.
20.03.2015 560 мільёнаў кампенсацыі, 21 год турмы і расстрэл
Гомельскі абласны суд агучыў афіцыйную інфармацыю пра смяротны прысуд вынесены ў Рэчыцы на закрытым выяздным паседжанні 18 сакавіка ў дачыненні да мясцовага жыхара.
18.03.2015 Брэст: на 26 сакавіка прызначаны суд па справе незалежнага журналіста Алеся Ляўчука
Падставай для таго, каб на журналіста была заведзена адміністрацыйная справа паводле парушэння часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, з’явілася публікацыя, змешчаная на інтэрнэт-старонцы тэлеканала “Белсат” за подпісам “А.Л.”.
18.03.2015 Вынікі суда над Магілёўскім праваабарончым цэнтрам (відэа)
Кіраўнік МПЦ Уладзімір Краўчанка і старшыня Праўлення МПЦ Барыс Бухель пракаментавалі вынікі судовага паседжання па ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр"
17.03.2015 Судовы працэс па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтра прыпынены па згодзе бакоў
У Магілёўскім абласным судзе працягваўся разгляд пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама аб ліквідацыі ГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" (МПЦ). Суд вынес вызначэнне аб прыпыненні разглядаемай справы па ўзаемнай дамове бакоў.
17.03.2015 Беларусь: Адзіная зарэгістраваная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя пад пагрозай ліквідацыі
Сумесная заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага Камітэта з нагоды судовага працэсу па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтра, які пачнецца ў Магілёўскім абласным судзе 17 сакавіка.
16.03.2015 Заўтра можа быць ліквідаваны Магілёўскі праваабарончы цэнтр
17 сакавіка адбудзецца разгляд па-сутнасці пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр".
13.03.2015 Мінскі абласны суд не задаволіў скаргу Міхаіла Гладкага
13 сакавіка Мінскі абласны суд разгледзеў скаргу Міхаіла Гладкага на адмову Мінскага раённага суда аб кампенсацыі маёмаснай і маральнай шкоды. Суддзя Бойка Н. пакінула скаргу без задавальнення.
12.03.2015 Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна пакарана штрафам у 40 базавых велічынь
Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна толькі 11 сакавіка падчас знаёмства са сваёй адміністрацыйнай справай у судзе Ленінскага раёна Брэста даведалася, што яна аштрафавана на 40 базавых велічынь.
12.03.2015 Скарга Тамары Сялюн - "непадведамасная" суду
Ленінскі суд г. Гродна адмовіў Тамары Сялюн ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы ў адносінах да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ і не задаволіў скаргу датычна рашэння Гродзенскага абласнога суду.
12.03.2015 Гомель: Ларысу Шчыракову пакаралі штрафам за «саўдзел ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ»
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 12 сакавіка суддзя Віктар Казачак разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай. Журналістку абвінавацілі ў парушэнні вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (частка 2 артыкулу 22.9 КаАП).
11.03.2015 Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу Міхаіла Гладкага
Разгляд скаргі Міхаіла Гладкага на пастанову Мінскага раённага суда адбудзецца 13 сакавіка ў 10.00 у Мінскім абласным судзе.










