Навіны на тэму: суды

Светлагорск: інвалід-калясачнік не здолеў патрапіць на судовае паседжанне па яго грамадзянскаму зыску

13.04.2015 Светлагорск: інвалід-калясачнік не здолеў патрапіць на судовае паседжанне па яго грамадзянскаму зыску

Актывіст не здолеў патрапіць на папярэдняе паседжанне, таму што кабінет суддзі – на другім паверсе. А «безбар'ерны асяродак» існуе часта толькі на паперы – у будынку суда няма ні пад'ёмніка, ні пандуса, трапіць на калясцы на другі паверх проста немагчыма.

Брэст: незалежная журналістка Іна Хоміч падала касацыйную скаргу

11.04.2015 Брэст: незалежная журналістка Іна Хоміч падала касацыйную скаргу

Яна аспрэчвае пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, які 1 красавіка пакараў яе штрафам памерам 30 базавых велічыняў “за незаконны распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ”. Ужо сёлета за падрыхтоўку інфармацыі для замежных СМІ у Беларусі пакараны штрафамі шэсць незалежных журналістаў.

Касацыйную скаргу палітвязня Дзядка разгледзяць 30 красавіка

10.04.2015 Касацыйную скаргу палітвязня Дзядка разгледзяць 30 красавіка

Разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Мікалая Дзядка адбудзецца ў 10 гадзін 30 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе.

Абласное ўпраўленьне юстыцыі адклікала пазоў аб ліквідацыі МПЦ

10.04.2015 Абласное ўпраўленьне юстыцыі адклікала пазоў аб ліквідацыі МПЦ

9 красавіка судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суду ўрэшце паставіла кропку ў справе па пазове галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Магілёўскі праваабарончы цэнтар».

Суд палічыў, што апублікаваная інфармацыя не наносіць шкоды дзелавой рэпутацыі Аляксея Паўлоўскага

08.04.2015 Суд палічыў, што апублікаваная інфармацыя не наносіць шкоды дзелавой рэпутацыі Аляксея Паўлоўскага

Праз наяўнасць падобнай інфармацыі ў СМІ Паўлоўскаму было адмоўлена ў працаўладкаванні ў дзяржаўнай арганізацыі “Магілёўскі домабудаўнічы камбінат”.

МПЦ спадзяецца, што абласное ўпраўленне юстыцыі адкліча пазоў аб ліквідацыі аб’яднання (абноўлена)

08.04.2015 МПЦ спадзяецца, што абласное ўпраўленне юстыцыі адкліча пазоў аб ліквідацыі аб’яднання (абноўлена)

Разгляд пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" працягнецца 9 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе.

Мінскі абласны суд лічыць забарону пікету да Дня правоў чалавека законнай

05.04.2015 Мінскі абласны суд лічыць забарону пікету да Дня правоў чалавека законнай

Касацыйная скарга салігорскага праваабаронцы Леаніда Мархоткі на забарону пікета да Дня правоў чалавека не была задаволена Мінскім абласным судом.

Светлагорск: грамадскаму актывісту адмаўляюць у працаўладкаванні

05.04.2015 Светлагорск: грамадскаму актывісту адмаўляюць у працаўладкаванні

Ужо некалькі гадоў не можа ўладкавацца на працу ў Светлагорску грамадскі актывіст Ігар Песікаў. Мясцовыя ўлады паслядоўна робяць з яго дармаеда. Спрабуючы законным чынам атрымаць працу, каторы год ужо Ігар Песікаў атрымлівае адмовы на розных узроўнях.

Брэст: незалежная журналістка збіраецца звярнуцца ў Канстытуцыйны суд

05.04.2015 Брэст: незалежная журналістка збіраецца звярнуцца ў Канстытуцыйны суд

Такім чынам, Іна Хоміч, якую днямі аштрафавалі на 30 базавых велічынь (5,4 мільёна рублёў) за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі, хоча прыцягнуць увагу да таго, што ў Беларусі абмяжоўваецца права грамадзян збіраць інфармацыю, хаця гэта гарантуецца Канстытуцыяй.

Баранавічы: пададзена наглядная скарга па справе аб забароне пікета

05.04.2015 Баранавічы: пададзена наглядная скарга па справе аб забароне пікета

Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша 3 красавіка накіраваў наглядную скаргу старшыні Брэсцкага абласнога суда па справе аб забароне пікета да Дня правоў чалавека.

Справа незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай вернута на новы разгляд

03.04.2015 Справа незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай вернута на новы разгляд

Тамара Шчапёткіна і яе абаронца Павел Алесік змаглі даказаць у абласным судзе, што суддзя Аляксандр Семянчук парушыў закон, правёўшы судовы працэс у яе адсутнасць. Касацыйная інстанцыя пагадзілася, што суддзя пазбавіў Шчапёткіну права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Гомель: Кастуся Жукоўскага суд пакараў за «незаконны выраб СМІ» штрафам у памеры 30 базавых велічынь

02.04.2015 Гомель: Кастуся Жукоўскага суд пакараў за «незаконны выраб СМІ» штрафам у памеры 30 базавых велічынь

У адміністрацыйнай справе былі матэрыялы аб тым, што Кастусь Жукоўскі 5 лютага 2015 года незаконна здымаў на відэакамеру супрацоўнікаў школы №12 Гомеля, а 6 лютага на сайце тэлеканалу «Белсат» з'явіўся матэрыял пра тое, як мясцовыя ўлады за смерць 3-месячнай Сняжаны пакаралі настаўнікаў і медыкаў.

 Светлагорск: Юрый Ляшэнка праз суд разбіраецца з медыкамі, якія затрымалі яго на пікеце

01.04.2015 Светлагорск: Юрый Ляшэнка праз суд разбіраецца з медыкамі, якія затрымалі яго на пікеце

Раней Юрый Ляшэнка звяртаўся са скаргамі да начальніка ўправы аховы здароў’я Гомельскага аблвыканкама і ў Міністэрства аховы здароў’я, але там палічылі дзеянні падначаленых медыкаў правамернымі.

Заганная практыка ваенкаматаў: паўтары гады “хіміі” за ўхіленне ад медкамісіі

01.04.2015 Заганная практыка ваенкаматаў: паўтары гады “хіміі” за ўхіленне ад медкамісіі

Прызыўнік з Мінскага раёна асуджаны на паўтары гады “хіміі” за няяўку на медыцынскую камісію. Не было грошай на дарогу.

Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу абаронцаў Курапатаў

27.03.2015 Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу абаронцаў Курапатаў

Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу абаронцаў мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства