Навіны на тэму: суды
14.05.2015 Чарговы шанец Міхаіла Гладкага дамагчыся кампенсацыі за 5 год калоніі
Міхаіл Гладкі накіраваў наглядную скаргу Старшыні Мінскага абласнога суда. У ёй ён выказвае нязгоду з пастановамі Мінскага раённага і Мінскага абласнога судоў аб адмове ў кампенсацыях за незаконнае асуджэнне.
13.05.2015 Светлагорск: суд апраўдаў дзеянні медыкаў, якія затрымалі інваліда-вазочніка на адзіночным пікеце
13 траўня ў судзе Светлагорскага раёна скончыўся разгляд грамадзянскай справы па зыску грамадскага актывіста, інваліда-вазочніка першай групы Юрыя Ляшэнкі да супрацоўнікаў хуткай дапамогі.
13.05.2015 Бяроза: суд па справе забароны пікета да Дня Волі перанесены
Нагадаем, у мэтах пікета, а гэта адзначэнне 97-х угодкаў абвяшчэння БНР і выказванне салідарнасці з палітвязнямі з патрабаваннем іх вызвалення, чыноўнікі ўбачылі распальванне нацыянальнай варожасці.
12.05.2015 Баранавічы: суд па справе адмовы ў правядзенні першамайскага пікета прызначаны на 14 траўня
Прафсаюзны актывіст Рыгор Грык атрымаў паведамленне з суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы аб тым, што яго скарга на адмову гарвыканкама ў правядзенні першамайскага пікета, будзе разгледжана 14 траўня.
11.05.2015 Адбыўся суд над актывістам Леанідам Кулаковым
Сёння адбыўся суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Леанідам Кулаковым. Яго асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
11.05.2015 Бяроза: прызначана дата разгляду ў судзе справы аб забароне пікета да 25 сакавіка
Праваабаронцы адназначна нязгодныя з тым, што мэты пікета: адзначэнне чарговай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі і патрабаванне вызвалення палітвязняў распальваюць нацыянальную варожасць.
11.05.2015 Уладзімір Лемеш абскардзіць адмову ў кампенсацыі маральнай шкоды
Як вынікае з мацівіровачнай часткі судовага рашэння, апраўдальнага вердыкту аб невінаватасці маладзёна ў вынесеным яму раней пакаранні па адміністрацыйнай справе недастаткова для прызнання дзеянняў салігорскіх міліцыянтаў незаконнымі і, адпаведна, для кампенсацыі маральнай шкоды.
07.05.2015 Светлагорск: шэсць месяцаў інвалід-вазочнік даказвае, што яго незаконна затрымала «хуткая» на пікеце
Суддзю Уладзіміра Сцяпанава цікавіла: як медыкі вызначылі, што чалавек мае патрэбу ў шпіталізацыі, што ён хворы? “Ён што – млеў, быў у крыві, выпадаў з вазку, ці былі яшчэ нейкія прыкметы, што чалавек патрабуе неадкладнай дапамогі?» - запытаўся суддзя.
07.05.2015 Журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу
Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову суда Ленінскага раёна Брэста, згодна з якім яна была аштрафавана на 40 базавых велічынь. У скарзе журналістка просіць адмяніць рашэнне суда і накіраваць справу на новы разгляд.
07.05.2015 Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу беспрацоўнага апазіцыянера
Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў хацеў дамагчыся адмены рашэння Гарадоцкага райсуду, згодна з якім ён быў аштрафаваны на 5,4 мільёнаў рублёў. "Лепш бы мне далі "суткі", - гаворыць беспрацоўны актывіст.
06.05.2015 Журналісты Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі
Абодва 22 красавіка пастановай суддзі Ленінскага раённага суду Алены Пятровай былі аштрафаваныя на 20 велічынь кожны паводле артыкулу 22.9 КаАП за нібыта незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.
06.05.2015 Павел Сапелка: Маё права прысутнічаць у адкрытым судовым паседжанні на тэрыторыі калоніі абмежавана
4 траўня на выязное судовае пасяджэнне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе разглядалася пытанне аб змене рэжыму ўтрымання асуджанага Мікалая Статкевіча, супрацоўнікамі міліцыі не былі дапушчаныя на суд прадстаўнік Еўразвязу, праваабаронцы, журналісты. прадстаўнік Еўразвязу, праваабаронцы і журналісты. Юрыст Павел Сапелка ўгледжвае ў гэтых дзеяннях парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь».
05.05.2015 Наглядная скарга праваабаронцы не задаволена
Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не задаволіла наглядную скаргу праваабаронцы Сяргея Гоўшы па справе аб забароне пікета да Дня правоў чалавека. Сітуацыя вакол забароны пікета і рашэнні судоў 2-х інстанцый сапраўды выглядаюць абсурднымі.
04.05.2015 Мiкалай Статкевіч застанецца ў турме да канца тэрміну зняволення
Суддзя Шклоўскага раённага суда Святлана Баранцава прызнала Мікалая Статкевіча вінаватым у парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і прыняла рашэння накіраваць палітвязня да сканчэння тэрміну зняволення ў турму, а гэта 1 год, 7 месяцаў і 15 дзён.
01.05.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу незалежнага журналіста Алеся Ляўчука
Суддзя Андрэй Васілюк пакінуў без зменаў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, які 26 сакавіка прызнаў Алеся Ляўчука вінаватым ў парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і пакараў яго штрафам на 21 базавую велічыню.










