Навіны на тэму: суды

Палітзняволенага капітана Генштаба Дзяніса Урада асудзілі да 18 гадоў калоніі

14.05.2021 Палітзняволенага капітана Генштаба Дзяніса Урада асудзілі да 18 гадоў калоніі

Вярхоўны суд 14 траўня асудзіў палітзняволенага вайскоўца Дзяніса Урада да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за здраду дзяржаве. Таксама яго пазбавілі звання. Суд праходзіў у "закрытым" рэжыме.

Суд па "справе студэнтаў": у залю пусцілі толькі родных, некаторых з групы падтрымкі - затрымалі

14.05.2021 Суд па "справе студэнтаў": у залю пусцілі толькі родных, некаторых з групы падтрымкі - затрымалі

Раніцай 14 траўня каля Дому правасуддзя сабралася шмат людзей, якія прыйшлі на суд па так званай "справе студэнтаў". Аднак нават у будынак суда пускалі толькі блізкіх сваякоў і дзяржаўныя СМІ. Нават бабуль і дзядуляў абвінавачаных не пусцілі ў залю суда нібыта праз недахоп месцаў. 

Справа Таратуна і Казак: за сардэчка, кулак і вікторыю - тры і паўтары гады абмежавання волі

14.05.2021 Справа Таратуна і Казак: за сардэчка, кулак і вікторыю - тры і паўтары гады абмежавання волі

У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 14 траўня вынесены прысуд па  крымінальнай справе па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Ваеннага пенсіянера, які ўдарыў кантралёра і абразіў прэзідэнта, асудзілі на тры месяцы арышту

13.05.2021 Ваеннага пенсіянера, які ўдарыў кантралёра і абразіў прэзідэнта, асудзілі на тры месяцы арышту

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска 13 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыенне да ваеннага пенсіянера Міхаіла Рудко, якога вінавацілі па ч. 1 арт. 366 і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. На дадзены момант, гэта самы доўгі крымінальны працэс па палітычных матывах, які цягнуўся больш за пяць месяцаў.

Мужчыну асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за тое, што на акцыі схапіўся за дубінку амапаўца

13.05.2021 Мужчыну асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за тое, што на акцыі схапіўся за дубінку амапаўца

У судзе Фрунзенскага раёна прайшоў разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага Анатоля Пятроўскага, абвінавачанага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі на акцыі пратэсту. Справу разглядала суддзя Наталля Бугук. Яна прысудзіла мужчыне тры гады "хатняй хіміі".

Пенсіянера, які абараніў жанчыну на маршы ў Гродне, замест "хатняй хіміі" адправяць у калонію

13.05.2021 Пенсіянера, які абараніў жанчыну на маршы ў Гродне, замест "хатняй хіміі" адправяць у калонію

13 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся перагляд крымінальнай справы ў дачыненні да 63-гадовага жыхара Гародні Юзэфа Нямеры, абвінавачанага паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса - 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Вынесенае паўгода таму пакаранне - 2,5 гады "хатняй хіміі" - замянілі на 1,5 года пазбаўлення волі.

У Мінску працягваецца суд над графцістамі, якія размалявалі трансфарматарную будку

13.05.2021 У Мінску працягваецца суд над графцістамі, якія размалявалі трансфарматарную будку

У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 12 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Да 6 гадоў калоніі асудзілі палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука

13.05.2021 Да 6 гадоў калоніі асудзілі палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука

У судзе Маскоўскага раёна Мінска амаль месяц судзяць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука. Сёння, 13 траўня, па справе быў абвешчаны прысуд.

Да пяці гадоў калоніі. У Брэсце запрасілі пакаранне яшчэ для 13 фігурантаў "справы аб масавых беспарадках"

12.05.2021 Да пяці гадоў калоніі. У Брэсце запрасілі пакаранне яшчэ для 13 фігурантаў "справы аб масавых беспарадках"

У Ленінскім судзе Брэста працягваецца разгляд крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў  (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць яшчэ 13 берасцейцаў. 

У Гомелі працягваецца суд над мужчынам, які падняў на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг

12.05.2021 У Гомелі працягваецца суд над мужчынам, які падняў на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 12 траўня працягваецца разгляд крымінальнай справы аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на БЧБ-сцяг, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства). 

На суткі адпраўляюць затрыманых у Дзень Перамогі і наступныя дні

12.05.2021 На суткі адпраўляюць затрыманых у Дзень Перамогі і наступныя дні

10 і 12 траўня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў Дзень Перамогі, а таксама за выкарыстанне нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі.

Пачынаецца закрыты суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Што вядома

12.05.2021 Пачынаецца закрыты суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Што вядома

Пакуль адсутнічае магчымасць па грамадзянскім назіранні за дадзеным судовым працэсам, «Вясна» распавядае ўсё, што вядома пра абставіны гэтай гучнай справы.

Заклікаем спыніць парушэнне права на абарону і прэзумпцыю невінаватасці

11.05.2021 Заклікаем спыніць парушэнне права на абарону і прэзумпцыю невінаватасці

Заява праваабарончых арганізацый у сувязі са шматлікімі фактамі парушэнняў працэсуальных правоў і гарантый абвінавачаных, а таксама іх абаронцаў па палітычна матываваных крымінальных справах

Пракурор просіць пакараць палітзняволенага барабаншчыка Санчука 6 гадамі калоніі

08.05.2021 Пракурор просіць пакараць палітзняволенага барабаншчыка Санчука 6 гадамі калоніі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска ўжо трэці тыдзень судзяць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука.

Пушкінская, Няміга і Серабранка. За якія падзеі судзяць братоў Піпія, Шышлова і Болтуця?

07.05.2021 Пушкінская, Няміга і Серабранка. За якія падзеі судзяць братоў Піпія, Шышлова і Болтуця?

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 7 траўня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да братоў-антыфашыстаў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства