Навіны на тэму: суды

Бабруйск: Дэпутата гарсавета асудзілі да двух гадоў калоніі за каўбасу

22.05.2015 Бабруйск: Дэпутата гарсавета асудзілі да двух гадоў калоніі за каўбасу

Віктар Хадасевіч быў абраны дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў у мінулым годзе. Тады ён працаваў галоўным інжынерам ААТ "Мясакамбінат" і прайшоў па Чэхаўскай выбарчай акрузе №27.

Баранавічы: скарга на забарону першамайскага пікета прызнана неабгрунтаванай

22.05.2015 Баранавічы: скарга на забарону першамайскага пікета прызнана неабгрунтаванай

У судзе Баранавіцкага раёна 21 траўня адбыўся разгляд справы па заяве Рыгора Грыка, які аспрэчваў забарону правядзення першамайскага пікета мясцовым гарвыканкамам. Суддзя Мікалай Селімановіч прызнаў неабгрунтаванымі патрабаванні грамадскага актывіста.

Гомельскага журналіста-фрылансера суд трэці раз пакараў за працу без акрэдытацыі, а пасля паседжання яго яшчэ і затрымалі

22.05.2015 Гомельскага журналіста-фрылансера суд трэці раз пакараў за працу без акрэдытацыі, а пасля паседжання яго яшчэ і затрымалі

Па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) фрылансера Кастуся Жукоўскага суд пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

Максіма Вінярскага, Вольгу Нікалайчык і Леаніда Кулакова пакаралі штрафамі

21.05.2015 Максіма Вінярскага, Вольгу Нікалайчык і Леаніда Кулакова пакаралі штрафамі

У Смалявіцкім раённым судзе завяршыўся адміністрацыйны працэс над актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім, якога абвінавачвалі у абразе супрацоўніка мясцовай міліцыі (арт 23.5 КаАП РБ).

Гомель: супрацоўнікі «хуткай» прапанавалі, каб медыцынскую дапамогу на пікетах і мітынгах аказвалі... камунальныя службы

20.05.2015 Гомель: супрацоўнікі «хуткай» прапанавалі, каб медыцынскую дапамогу на пікетах і мітынгах аказвалі... камунальныя службы

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля прайшло чарговае слуханне грамадзянскай справе па скарзе Уладзіміра Сякеркі на дзеянні службовых асоб гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі і цэнтральнай гарадской паліклінікі.

Прызначана дата суду на Юрыем Рубцовым

20.05.2015 Прызначана дата суду на Юрыем Рубцовым

Суд над палітвязнем Юрыем Рубцовым адбудзецца 27 мая ў 10.00 у судзе Пружанскага раёна.

Судзяць Максіма Вінярскага, які назваў міліцыянта «упыром»

20.05.2015 Судзяць Максіма Вінярскага, які назваў міліцыянта «упыром»

У Смалявіцкім раённым судзе пачаўся адміністрацыйны працэс над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім, якога абвінавачваюць у абразе міліцыянта са Смалявіцкага РУУС.

Вярхоўны суд дамагаецца, каб Польшча забараніла «Белсату» выкарыстоўваць свой лагатып

20.05.2015 Вярхоўны суд дамагаецца, каб Польшча забараніла «Белсату» выкарыстоўваць свой лагатып

Беларускія суддзі хочуць, каб польскі суд прызнаў іх вырак, згодна з якім «Белсат» парушае правы менскага прадпрымальніка. Кіраўніцтва каналу лічыць вырак палітычна матываваным.

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу магілёўскага журналіста

19.05.2015 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу магілёўскага журналіста

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь у асобе намесніка старшыні Руслана Аніскевіча разгледзеў скаргу магілёўскага журналіста Алеся Буракова на пастанову суда Ленінскага раёна Магілёва ад 8 кастрычніка 2014 года аб вынясенні штрафу ў памеры 6 мільёнаў рублёў за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

19.05.2015 Канстытуцыйны суд пакінуў без разгляду зварот грамадзянаў

Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот грамадзянаў наконт калізій паміж нормамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (ГПК), што вызначаюць прадстаўніцтва ў грамадзянскім судаводстве. Пра гэта паведаміла карэспандэнту НЧ жыхарка гораду Бабруйск Валянціна Каваленка.

Як кітайцы першымі заўважылі расьцяжку «Свабоду палітвязьням» па дарозе ў аэрапорт

19.05.2015 Як кітайцы першымі заўважылі расьцяжку «Свабоду палітвязьням» па дарозе ў аэрапорт

Актывіста Леаніда Кулакова аштрафавалі на 30 базавых велічынь за расьцяжку «Свабоду палітвязьням».

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу грамадскага актывіста са Светлагорска Юрыя Ляшэнкі

19.05.2015 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу грамадскага актывіста са Светлагорска Юрыя Ляшэнкі

Ён прасіў ВС адмяніць пастанову суда Светлагорскага раёна аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за правядзенне пікету ў абарону людзей з абмежаванымі магчымасцямі на цэнтральнай плошчы Светлагорска.

Суд накіраваў адміністрацыйную справу супраць выдаўца “Вольнага горада” на дапрацоўку

15.05.2015 Суд накіраваў адміністрацыйную справу супраць выдаўца “Вольнага горада” на дапрацоўку

15 траўня ў судзе Крычаўскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа па арт. 9.2. КаАП («Паклёп») у адносінах да выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава.

Баранавічы: адбылося першае паседжанне суда па абскарджанні забароны першамайскага пікета

15.05.2015 Баранавічы: адбылося першае паседжанне суда па абскарджанні забароны першамайскага пікета

На судзе кіраўнік юрыдычнага аддзела гарвыканкама сказаў, што прычына адмовы ў тым, што ў заяве не было сказана, ці будуць ва ўдзельнікаў пікета аўтамабілі і піратэхнічныя сродкі.

Бярозаўскія ўлады выдалілі з рашэння райвыканкама пункт аб дамове з арганізацыямі па абслугоўванні масавых мерапрыемстваў

15.05.2015 Бярозаўскія ўлады выдалілі з рашэння райвыканкама пункт аб дамове з арганізацыямі па абслугоўванні масавых мерапрыемстваў

Праваабаронцы просяць патлумачыць, якім чынам могуць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на правядзенне мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства