Навіны на тэму: суды
26.06.2015 Суд над журналістам Алесем Леўчуком перанеслі на нявызначаны тэрмін
На пасяджэнне не з’явіўся сведка па справе. Нагадаем, што журналіста вінавацяць у незаконным вырабе інтэрв’ю з мясцовым футбалістам Раманам Васілюком. Сам жа Васілюк толькі дзякуе карэспандэнту за матэрыял і ніякага парушэння не бачыць.
23.06.2015 Леанід Кулакоў пакараны арыштам на 10 сутак за салідарнасць з Юрыем Рубцовым
Адміністратыўная справа актывіста ««Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова разгледжаная ў судзе Мінскага раёна 23 чэрвеня. Ён быў затрыманы яшчэ ў пятніцу, разам з Максімам Вінярскім і Сяргеем Мацкойцем.
19.06.2015 Пастара аштрафавалі на 3,6 мільёна рублёў за «парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства»
19 чэрвеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачак разглядзеў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні пастара царквы Божай «Пераўтварэнне» Сяргея Мікалаенкі.
18.06.2015 Журналістка Наталля Крывашэй абскардзіла 9-мільённы штраф
18 чэрвеня гомельская журналістка Наталля Крывашэй, якая атрымала максімальна магчымы штраф (50 базавых адзінак ці 9 млн.руб.) абскардзіла пастанову суддзі суда Цэнтральнага раёну Гомеля Марыны Дамненка ў касацыйнай інстанцыі абласнога суду.
15.06.2015 "Гарант Канстытуцыі абараняе інтарэсы толькі асобнай купкі чыноўнікаў" (відэа)
Грамадзяне папрасілі Аляксандра Лукашэнку паўплываць на сваіх апрычнікаў - генпракурора і старшыню Вярхоўнага суда, адказу з прэзідэнцкай адміністрацыі ахвяры беззаконня не дачакаліся.
15.06.2015 Павел Сапелка: З практыкай правядзення судовых пасяджэнняў у закрытых установах не ўсё ў парадку
Юрыст Павел Сапелка прасіў Вярхоўны суд Беларусі растлумачыць парадак доступу грамадзян у выязныя судовыя пасяджэнні на тэрыторыі месцаў пазбаўлення волі.
14.06.2015 Баранавічы: справу аб забароне першамайскага пікета разгледзіць Брэсцкі абласны суд
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда разгледзіць справу аб забароне першамайскага пікета ў Баранавічах. Разгляд касацыйнай скаргі прафсаюзнага актывіста Рыгора Грыка назначаны на 6 ліпеня а 11-й гадзіне.
12.06.2015 Гомельскія журналісты абскардзілі Буда-Кашалёўскія штрафы
Журналісты-фрылансеры Натальля Крывашэй і Кастусь Жукоўскі накіравалі 12 чэрвеня касацыйныя скаргі ў абласны суд, дзе аспрэчваюць пастановы суда Буда-Кашалеўскага раёна, які пакараў іх буйнымі штрафамі за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат”.
12.06.2015 Брэст: незалежная журналістка абскарджвае рашэнне суда, які аштрафаваў яе на 60 базавых велічынь
Журналіст-фрылансер Аліна Літвінчук накіравала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, каб аспрэчыць пастанову суда Ленінскага раёну Брэста, які прыняў рашэнне пакараць яе буйным штрафам.
10.06.2015 Наталля Крывашэй з Гомеля аштрафавана на 50 базавых велічынь за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»
Чарговы суд за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» адбыўся ў Гомелі. 10 чэрвеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Домненка прызнала вінаватай і пакарала штрафам у 50 базавых велічыняў (9 мільёнаў рублёў) Наталлю Крывашэй.
10.06.2015 Вольга Нікалайчык дагэтуль чакае выканання прысуду ў справе «касметычкі»
Суддзя Менскага гарадскога суда пастанавіў 9 чэрвеня ўсё ж такі прагледзець відэа, запісанае камерамі амбасады Расеі ў Менску.
09.06.2015 Гомель: Кастусь Жукоўскі ў шосты раз пакараны судом за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 9 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) у дачыненні журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, і пакараў яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь.
06.06.2015 Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй у чарговы раз пакараны штрафамі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»
5 чэрвеня суд Буда-Кашалёўскага раёна разгледзеў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя міліцыяй у дачыненні гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлі Крывашэй, і пакараў іх штрафамі.
05.06.2015 Дзяржава не хоча прызнаваць сваёй віны ў тым, што чалавек быў незаконна асуджаны
Ужо некалькі гадоў запар Міхаіл Гладкі дамагаецца прызнання за ім права на кампенсацыю маёмаснай і маральнай шкоды і прыцягнення да адказнасці асоб, якія бралі ўдзел у судавытворчасці па ягонай справе.
05.06.2015 Суд Крычаўскага раёна спыніў адміністрацыйную справу ў адносінах Уладзіміра Кудраўцава
4 чэрвеня ў судзе Крычаўскага раёна завершыўся разгляд адміністрацыйнай справы па абвінавачванні ў паклёпе на оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Аляксандра Дзямешку з боку выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава.










