Навіны на тэму: суды
14.07.2015 Былы генеральны дырэктар “Крычаўцаменташыфера” асуджаны, пытанні засталіся
Суд не зацікавіўся сведчаннямі Леаніда Скоцкага і яго адвакаткі, якія падчас працэсу неаднаразова казалі пра тое, што сабраныя з людзей грошы выкарыстоўваліся для забеспячэння харчавання дэлегацый з міністэрства і іншых уладных структур і для набыцця ім каштоўных падарункаў.
14.07.2015 Журналістам патлумачылі правы праз 2 тыдні пасля пачатку адміністрацыйнага працэсу
Журналістаў Таццяну Смоткіну ў Зміцера Лупача выклікалі ў міліцыю, каб падпісаць пратакол пра тое, што ім патлумачылі іх правы. "У чым сэнс дакумента, калі пратакол пра правапарушэнне складзены на мяне яшчэ 25 чэрвеня, і тады пра мае правы ніхто не згадваў,"-- дзівіцца Таццяна.
14.07.2015 Выклік у суд праз СМС: толькі пры фіксацыі адпраўлення і дастаўкі паведамлення адрасату
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” разбіралася, ці законна выклікаць людзей у суд праз мабільны тэлефон.
12.07.2015 Кобрын: Аляксандр Мех абскарджвае адміністрацыйнае спагнанне за ўскладанне кветак да помніка Каліноўскаму ў Вярхоўным судзе
Грамадскі актывіст з Кобрына Аляксандр Мех просіць Вярхоўны суд адмяніць рашэнне суда Кобрынскага раёна і Брэсцкага абласнога суда і і справу спыніць.
09.07.2015 Намеснік старшыні БСДП просіць праверыць адпаведнасць Канстытуцыі дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве
Намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай праверыць законнасць падпісанага Прэзідэнтам Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
09.07.2015 Суд аштрафаваў журналістаў Наталлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага
Рагачоўскі раённы суд прызнаў гомельскіх журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ.
09.07.2015 Суды над глыбоцкімі незалежнымі журналістамі перанесены
Працэсы над Таццянай Смоткінай і Зміцерам Лупачам мусілі адбыцца 9 і 10 ліпеня. Аднак у судзе патлумачылі, што разгляду справаў не будзе, бо дакументы накіраваны "на дапрацоўку" ў міліцыю.
08.07.2015 Вярхоўны суд таксама лічыць забарону пікета ў Баранавічах законнай
Праваабаронца Сяргей Гоўша 7 ліпеня атрымаў з Вярхоўнага суда адказ на сваю скаргу, датычную забароны правядзення пікета 10 снежня 2014 года Баранавіцкім гарвыканкамам і падтрымкі гэтай забароны Баранавіцкім судом і Брэсцкім абласным судом.
07.07.2015 Бяроза: пададзена касацыйная скарга па справе аб забароне пікета
Падставай для забароны, з якой пагадзіўся суд першай інстанцыі, стала адна з мэтаў пікету, а менавіта: патрабаванне вызвалення палітвязняў. Спачатку бярозаўскія чыноўнікі, а затым і суддзя Наталля Мінчанка ўбачылі ў гэтым распальванне нацыянальнай варожасці і прызыў да экстрэмізму.
06.07.2015 Брэсцкі абласны суд: у заяве на любы пікет трэба ўказваць, ці будуць выкарыстоўвацца піратэхнічныя сродкі
Брэсцкі абласны суд падтрымаў рашэнне суда першай інстанцыі ў тым, што арганізатар масавага мерапрыемства ў любым выпадку абавязаны ўказваць у заяве, ці будзе ён выкарыстоўваць транспартныя і піратэхнічныя сродкі.
02.07.2015 Брэст: незалежнага журналіста Алеся Ляўчука аштрафавалі на 50 базавых велічынь
Рашэнне пакараць штрафам прадстаўніка мас-медыя па абвінавачанні ў “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ” прыняў 2 ліпеня суддзя Ленінскага раёна Брэста Алег Міранюк.
02.07.2015 У Брэсце будуць судзіць журналіста Алеся Леўчука
Журналіста вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.
30.06.2015 Крычаў: чарговая карупцыйная справа
На судовым працэсе па разгляду крымінальнай справы былога генеральнага дырэктара “Крычаўцэменташыфера” Леаніда Скоцкага пракурор Крычаўскага раёна Уладзімір Трывайла запатрабаваў яго пакарання 12 гадамі пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
29.06.2015 Мінскі абласны суд звярнуў увагу суддзяў на неабходнасць выканання моўнага заканадаўства
Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў Мінскі абласны суд даклад салігорскіх праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Мінскі абласны суд звярнуў увагу суддзяў на неабходнасць выканання патрабаванняў моўнага заканадаўства ў судаводстве і падчас судовых працэсаў.
29.06.2015 Бярозаўскі суд: патрабаванне вызвалення палітвязняў – гэта прызыў да экстрэмізму, вайны і насілля
“Вы што, хочаце майдан?” – з абурэннем звяртаўся да заяўнікаў пікету юрыст Яўген Кашталян. - А калі гэтых людзей вызваліць, то яны вернуцца да сваёй дзейнасці. І вы гэтаму спрыяеце”.










