Навіны на тэму: суды

Падаўжэнне прэвентыўнага нагляду Аўтуховіч абскардзіць ў абласным судзе

17.08.2015 Падаўжэнне прэвентыўнага нагляду Аўтуховіч абскардзіць ў абласным судзе

Разгледзеўшы справу без ўдзелу Аўтуховіча, суд фактычна пазбавіў яго магчымасці даваць тлумачэнні па справе, заяўляць адводы і хадайніцтвы, задаваць пытанні прадстаўніку упраўлення выканання пакарання, далучаць да матэрыялаў справы іншыя дакументы.

Баранавічы: прафсаюзны актывіст не губляе надзеі давесці незаконнасць забароны першамайскага пікета

14.08.2015 Баранавічы: прафсаюзны актывіст не губляе надзеі давесці незаконнасць забароны першамайскага пікета

Прычынай адмовы было названа тое, што ў заяве не было сказана, ці будуць ва ўдзельнікаў пікета аўтамабілі і піратэхнічныя сродкі. Рыгор Грык адзначыў, што пра транспарт нават не магло ісці размовы, паколькі ў старым парку горада, дзе планавалася акцыя, ёсць толькі пешаходныя ходнікі.

У Гродне журналістаў судзяць за матэрыял пра мастацкую выставу “Лялькі”

14.08.2015 У Гродне журналістаў судзяць за матэрыял пра мастацкую выставу “Лялькі”

У Гродне 14 жніўня пачаўся адміністрацыйны працэс па справе журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава. Вядзе працэс суддзя Юрый Казакевіч. Самі журналісты на пачатак разгляду па невядомых прычынах не з’явіліся.

Віцебскі абласны суд перанёс разгляд справы журналіста Зміцера Лупача

12.08.2015 Віцебскі абласны суд перанёс разгляд справы журналіста Зміцера Лупача

Глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач збіраўся аспрэчыць рашэнне раённага суду, які аштрафаваў яго за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Але прызначаны на 12 жніўня разгляд ягонай скаргі без папярэджання перанеслі, і цяпер спадар панясе выдаткі за безвыніковы візіт у Віцебск ягонага адваката.

Праваабаронца праз суд спрабуе даведацца, хто цікавіцца яго прыбыткамі

12.08.2015 Праваабаронца праз суд спрабуе даведацца, хто цікавіцца яго прыбыткамі

У судзе Савецкага раёну Гомеля адбылося папярэдняе слуханне справы па скарзе праваабаронцы Леаніда Судаленкі супраць падатковай інпекцыі аб рассакрэчванні інфармацыі адносна прадастаўлення дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці.

Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Зміцера Лупача

11.08.2015 Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Зміцера Лупача

Разгляд прызначаны на 11 гадзін 12 жніўня. Зміцер Лупач спрабуе аспрэчыць рашэнне Глыбоцкага райсуду, паводле якога ён аштрафаваны на 25 базавых велічынь.

Баранавічы: праваабаронца падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру

09.08.2015 Баранавічы: праваабаронца падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру

Суды адмовілі ў задавальненні яго скаргі на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама аб забаране правядзення пікета 10 снежня 2014 года, таму праваабаронца і звяртаецца ў дзяржаўны орган, які ажыццяўляе нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў.

Канстытуцыйны суд не стаў разбірацца з парушэннем правоў Андрэя Гайдукова

07.08.2015 Канстытуцыйны суд не стаў разбірацца з парушэннем правоў Андрэя Гайдукова

Актывіст БХД Андрэй Гайдукоў атрымаў адказ з Канстытуцыйнага суда на свой зварот па пытанні супярэчнасці рашэння Наваполацкага гарвыканкама ў правядзенні масавага мерапрыемства канстытуцыі і міжнародным дагаворам.

Павел Сапелка каментуе рашэнне аб падаўжэнні нагляду Мікалаю Аўтуховічу

07.08.2015 Павел Сапелка каментуе рашэнне аб падаўжэнні нагляду Мікалаю Аўтуховічу

6 жніўня Ваўкавыскі раённы суд паўторна разгледзеў справу ад падаўжэнні прэвентыўнага нагляду былому палітвязню Мікалаю Аўтуховічу без ягонага ўдзелу і працягнуў тэрмін яшчэ на паўгады. Сам Аўтуховіч пасля гіпэртанічнага крызу дагэтуль знаходзіцца ў мясцовым шпіталі.

Мікалая Аўтуховіча з гіпертанічным крызам паклалі ў лякарню

06.08.2015 Мікалая Аўтуховіча з гіпертанічным крызам паклалі ў лякарню

У Мікалая Аўтуховіча здарыўся, хутчэй за ўсё, гіпертанічны крыз: значна падскочыў ціск, недамаганне, галаўныя болі... Відаць, далі пра сябе знаць перажыванні апошніх дзён і спёка...

Мікалай Аўтуховіч: “Цырк працягваецца!”

06.08.2015 Мікалай Аўтуховіч: “Цырк працягваецца!”

5 жніўня калегія Гродзенскага абласнога суда адмяніла рашэнне Ваўкавыскага раённага суда ад 17 ліпеня, які пастанавіў не працягваць прэвентыўны нагляд за былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам.

На працэсе па справе азербайджанскіх праваабаронцаў Лэйлы і Арыф Юнус завяршыліся выступы сведкаў

05.08.2015 На працэсе па справе азербайджанскіх праваабаронцаў Лэйлы і Арыф Юнус завяршыліся выступы сведкаў

Нягледзячы на ​​тое, што Арыф Юнус перанёс гіпертанічны крыз на папярэднім пасяджэнні, 4 жніўня судовы працэс працягнуўся апытаннем сведак.

Павел Сапелка: Аўтуховіча фактычна пазбавілі права на абарону

05.08.2015 Павел Сапелка: Аўтуховіча фактычна пазбавілі права на абарону

У калегіі Гродзенскага абласнога суда сёння разглядаецца справа аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду над былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам. Спачатку разгляд прызначылі на 6 жніўня, аднак нечакана дату перанеслі на дзень раней

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч падаў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд

05.08.2015 Журналіст Уладзімір Лапцэвіч падаў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд

Журналіст просіць адмяніць рашэнні суда Ленінскага раёна і судовай калегіі па грамадзянскіх справах Магілёўскага аблсуда, а таксама прызнаць дзеянні старшыні аблсавету дэпутатаў Анатоля Ісачанкі і галоўнага спецыяліста Яўгена Нальгачова супрацьпраўнымі.

Прызначана дата новага разгляду па справе Вольгі Нікалайчык

04.08.2015 Прызначана дата новага разгляду па справе Вольгі Нікалайчык

Новы разгляд справы Вольгі Нікалайчык за акцыю каля расійскай амбасады прызначаны 12 жніўня ў 14.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства