Навіны на тэму: суды
21.09.2015 Някляеў і Статкевіч заўтра выкліканыя ў суд
Былы палітвязень Мікалай Статкевіч і экс-кандыдат Уладзімір Някляеў на 22 верасня выкліканыя ў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
15.09.2015 БХД падала ў Вярхоўны суд скаргу на нерэгістрацыю партыі
Кіраўніцтва аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» ў асобе сустаршыні Віталя Рымашэўскага, адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага і менскага каардынатара Вольгі Кавальковай 14 верасня падало ў Вярхоўны Суд скаргу на адмову Мінюста зарэгістраваць Партыю БХД.
10.09.2015 Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне аб пакаранні Алеся Меха за ўскладанне кветак
Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне суда Кобрынскага раёна, які ў снежні 2014 года пакараў Алеся Меха штрафам у 1 500 000 за ўскладанне кветак да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ў Свіслачы падчас ушанавання памяці герояў-каліноўцаў.
04.09.2015 Бяроза: касацыйная скарга на забарону пікета не задаволена
Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна, Сяржук Русецкі і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч спрабавалі аспрэчыць рашэнне суда Бярозаўскага раёна адносна забароны пікета 25 сакавіка 2015 года ў Брэсцкім абласным судзе.
01.09.2015 Хадзіджа Ісмаілава прысуджаная да 7,5 гадоў турмы
Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў да 7,5 гадоў турэмнага зняволення Хадзіджу Ісмаілаву - вядомую журналістку, якая спецыялізуецца на расследаваннях, былую супрацоўніцу азербайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода.
01.09.2015 Суд над Сянцовым і Кольчанкам: абуральны прысуд, катаванні і парушэнне правоў
FIDH і антыдыскрымінацыйны цэнтр «Мемарыял» (сяброўская арганізацыя FIDH) абураныя прысудам, вынесеным 25 жніўня ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову і грамадзянскаму актывісту і антыфашысту Аляксандру Кольчанку.
28.08.2015 Мікалай Аўтуховіч не губляе аптымізму і будзе аспрэчваць працяг прэвентыўнага нагляду далей
Сапраўдным судзілішчам называе ваўкавыскі прадпрымальнік рашэнне судовай калегіі абласнога суда, якая 27 жніўня пакінула без зменаў рашэнне Ваўкавыскага раённага суда аб працягу над ім прэвентыўнага нагляду яшчэ на паўгода.
27.08.2015 Мікалай Аўтуховіч: Я ў суд ужо хаджу як на працу (дапоўнена)
Гродзенскі абласны суд адхіліў 27 жніўня прыватную скаргу Мікалая Аўтуховіча на судовае рашэнне аб працягу на паўгады прэвентыўнага нагляду.
26.08.2015 Суд стаў на бок падатковай у справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі
Праваабаронца спрабаваў праз суд абавязаць падатковую інспекцыю «рассакрэціць» інфармацыю, якая непасрэдна тычыцца заяўніка. Гаворка ідзе аб патрабаванні падактовай прадставіць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці, прычым пад грыфам «для службовага карыстання» і за апошнія 10 гадоў.
26.08.2015 У судах Мінска захоўваюцца праблемы з даступнасцю і галоснасцю судовых разглядаў
Па выніках назірання за судамі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”, недзяржаўная валанцёрская арганізацыя “Belarus Watch”, пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага камітэту выпусцілі маніторынгавую справаздачу “Аб даступнасці і галоснасці судовых паседжанняў у Мінску”.
25.08.2015 Бабруйск: суд ацаніў маральную шкоду сябра СПБ у тры мільёны
У Бабруйску 24 жніўня адбылося судовае паседжанне па пазову сябра СПБ Сяргея Пічугова, які спрабаваў узнавіцца на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА), дзе з ім не працягнулі працоўны кантракт. Таксама "свабодавец" патрабаваў пакрыцця маральнай шкоды, нанесенай яму і яго сям'і.
19.08.2015 Мінскі гарадскі суд хоча ацаніць “хуліганскія” дзеянні Паўла Канавальчыка і Юрыя Шульгана па відэа
Мінскім гарадскім судом была разгледжана касацыйная скарга Паўла Канавальчыка на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманні 17 ліпеня каля будынку ЦВК.
19.08.2015 Журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі кожнага на 25 базавых велічынь
У Гродне 19 жніўня завершыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. На разглядзе справы ў судзе прысутнічаў толькі Алесь Дзянісаў, Алесь Кіркевіч знаходзіцца ў ад’ездзе і не змог з’явіцца ў суд.
19.08.2015 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста
Скаргу журналіста Зміцера Лупача суддзя Святлана Іванова не задаволіла – яму не ўдалося аспрэчыць пастанову райсуду пра штраф памерам 4,5 мільёнаў “за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі”.
18.08.2015 Касацыйныя скаргі глыбоцкіх журналістаў Віцебскі абласны суд разгледзіць 19 жніўня
Журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача глыбоцкі райсуд пастанавіў пакараць штрафамі за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Гэтыя рашэнні яны і збіраюцца аспрэчыць.










