Навіны на тэму: суды
28.10.2015 Суды над удзельнікамі "Шэсця нацыянальнага сцягу": штрафы ў 50 базавых велічынь кожнаму
28 кастрычніка адбыліся суды над удзельнікамі "Шэсця нацыянальнага сцягу" у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінску. Суддзя - Вікторыя Шабуня.
25.10.2015 Баранавічы: супраць Рыгора Грыка вылучана яшчэ адно абвінавачанне
Толькі перад трэцім судовым паседжаннем актывіст і яго адвакат даведаліся з інфармацыі на стэндзе, што да абвінавачання ў дробным хуліганстве дададзена абвінавачанне ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт.23.34 КаАП).
23.10.2015 У Менску працягваюць судзіць удзельнікаў акцыі супраць расійскіх базаў
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 23 кастрычніка будзе разгледжаная адміністратыўная справа першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча.
21.10.2015 Суд над актывістамі, якія мелі намер паехаць у Менск на «шэсьце нацыянальнага сьцяга» перанесены
На 21 кастрычніка ў Берасьці быў прызначаны працяг судовага працэса над актывістамі, якія меліся ўзяць удзел у «шэсьці нацыянальнага сьцяга» ў Менску 10 кастрычніка.
21.10.2015 Наста Лойка: Торцік для суддзі (відэа)
За год толькі праз адміністрацыйныя судовыя працэсы праходзяць блізу 60 тысяч беларусаў. Праваабаронцы зладзілі маніторынг, каб ацаніць адкрытасць і галоснасць судовых пасяджэнняў у Мінску. Як адрэагавалі на гэта старшыні судоў?
21.10.2015 У Брэсце судзяць актывістаў, якія збіраліся ў Мінск на акцыю
У Брэсце перанеслі суд над футбольнымі фанатамі, якіх затрымалі па дарозе ў Мінск. Паўторны разгляд справы адбудзецца 30 кастрычніка.
19.10.2015 Грамадскі актывіст з Кобрына Алесь Мех абскардзіў рашэнне аб накладанні на яго штрафу за выступ на акцыі супраць расійскіх вайсковых баз
9 кастрычніка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Рак пакарала Алеся Меха штрафам у 40 базавых велічынь ( 7 200 000 рублёў) па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
16.10.2015 У Баранавічах судзяць Рыгора Грыка за тое, што прыйшоў на працу ў паласатай робе
Судовы працэс над актывістам прафсаюза РЭП Рыгорам Грыком па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) распачаўся 15 кастрычніка. Заяву ў міліцыю напісалі загадчыца крамы Вольга Борыс і яе намесніца Вольга Якубовіч.
14.10.2015 У Вярхоўным судзе разгледзелі скаргу хрысціянскіх дэмакратаў на Мінюст
13 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбылося судовае паседжанне па скарзе на нерэгістрацыю партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. БХД прадстаўлялі сустаршыня Віталь Рымашэўскі і менскі каардынатар, юрыст Вольга Кавалькова. Таксама ў судзе прысутнічалі назіральнікі ад АБСЕ.
13.10.2015 У Барысаве аштрафавалі футбольных фанатаў
Разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых пад час футбольнага матча адборачнага турніру Чэмпіяната Еўропы па футболе Беларусь — Македонія Зміцера Хведарука, Віталя Будзько і Юрыя Пархоменкі пачаўся ў судзе Барысаўскага раёна ў 16-00.
13.10.2015 Касацыя па справе Міхаіла Жамчужнага ў Вярхоўным судзе пройдзе 23 кастрычніка ў закрытым рэжыме
Аднак, паводле прэс-сакратара ВС, ёсць верагоднасць, што грамадскасць і журналісты змогуць патрапіць на агалошванне рэзалютыўнай часткі судовага рашэння.
10.10.2015 Суд не працягнуў нагляд Паўлу Вінаградаву
9 кастрычніка суд Бярэзінскага раёну адхіліў прадстаўленьне Бярэзінскага РАУС аб працягу прэвэнтыўнага нагляду над актывістам Паўлам Вінаградавым.
22.09.2015 Дзяржава кампенсуе маральную шкоду актывісту Пятру Іванову
Актывіст Пётр Іваноў з Віцебска дамогся частковага задавальнення свайго пазову да казны Рэспублікі Беларусь. Дзяржава абавязана выплаціць яму кампенсацыю прычыненай маральнай шкоды ў памеры 25 000 000 рублёў.
22.09.2015 Вадзіма Саранчукова аштрафавалі завочна амаль год таму і без паведамлення
Гродзенскі актывіст Вадзім Саранчукоў быў надзвычай здзіўлены дасланай яму позвай з аддзелу прымусовага выканання Кастрычніцкага раёну Гродна. Калі ёе патэлефанаваў туды, то з яшчэ большым здзіўленнем даведаўся, што амаль год таму ён быў аштрафаваны судом Свіслацкага раёну 15 базавых велічынь.
22.09.2015 Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча
22 верасня Гродзенскі абласны суд разглядаў касацыйныя скаргі журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Усяго разгляд гэтых скаргаў заняў 5 хвілін.










