Навіны на тэму: суды
17.05.2021 "Масавых беспарадкаў не было, а арганізатар ёсць?" Пракурор патрабуе пакараць палітзняволенага члена ІГ Бабарыкі 5,5 гадамі калоніі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа палітвязняволенага члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342.
17.05.2021 Па адміністрацыйных справах судзяць студэнтаў і раварыстаў. Вынікі судоў за 17 траўня
У сталічных раённых судах 17 траўня разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да студэнтаў, што былі затрыманыя ў пятніцу каля Дома правасуддзя, і раварыстаў, што былі затрыманыя ў нядзелю на нефармальных роварных гонках Toure de Tsna.
17.05.2021 Прысуд палітвязню Аляксандру Раентаву: пяць год калоніі агульнага рэжыму
У судзе Фрунзенскага раёну Мінска вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Аляксандра Раентава. Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342 КК і ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу.
17.05.2021 Суд у Бабруйску за абразу супрацоўнікаў міліцыі зрабілі закрытым
У судзе Бабруйскага раёна 17 траўня пачаўся суд над старшынём бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргеем Гурло.
17.05.2021 Ад двух да чатырох гадоў калоніі: у Гродне запрасілі пакаранне для трох фігурантаў "справы Ціханоўскага"
У Гродне з 18 студзеня судзяць траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага": палітвязня Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзімір Кнігу.
15.05.2021 "Справа студэнтаў". У абвінавачванні змяшаліся санкцыі ЕC і ЗША, Ціханоўская, парушэнне працы ВНУ і транспарту
У Мінску працягваецца працэс па "справе студэнтаў". 12 фігурантаў судзяць за арганізацыю пратэстаў, якія пасля выбараў праходзілі ва ўніверсітэтах, піша TUT.BY. Пракуроры паказваюць, што акцыі праводзіліся з мэтай перагляду вынікаў выбараў, каб іх не прызналі краіны Еўразвяза і ЗША і ўвялі санкцыі для ціску на афіцыйную ўладу. Абвінавачаныя, па словах пракурораў, выкарыстоўвалі "канспірацыю" — у чатах у іх былі псеўданімы.
15.05.2021 У Гомелі вынеслі прысуд Кірылу Брыгу, які падняў БЧБ-сцяг у жніўні мінулага года
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на БЧБ-сцяг, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства).
15.05.2021 Перадаў у бот звесткі аб перамяшчэнні спецтэхнікі 9 жніўня. Палітвязня Капанца судзяць за дапамаганне ў арганізацыі беспарадкаў
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа палітвязняволенага члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342.
14.05.2021 Трох берасцейцаў асудзілі на «хімію» і «хатнюю хімію» за нанясенне надпісаў на прыпынках
Суд Берасцейскага раёна 13 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе за надпісы на прыпыначных пунктах і кіёску ў дачыненні да Генадзя Астаповіча, Віктара Каліноўскага і Данілы Кандрацкага.
14.05.2021 За тры допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў культурнай менеджэрцы пагражае да пяці гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 14 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) супраць 29-гадовай менеджэркі ў сацыяльна-культурнай сферы Міі Міткевіч.
14.05.2021 Пракурор зноў запрасіў 12 гадоў калоніі для Ціхана Осіпава, якога судзяць за наезд на вайскоўцаў на пратэсце
Сёння, 14 траўня, на працэсе адбыліся судовыя спрэчкі. Пракурор Антон Цюменцаў, як і ў папярэдні раз, запрасіў для Ціхана 12 гадоў калоніі.
14.05.2021 Мінчук атрымаў тры гады "хатняй хіміі" за кінуты у бок АМАПу пясок з клумбы
У судзе Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд крымінальнай справы, пачатай у дачыненні да пенсіянера, слесара-сантэхніка ў БДУ Анатоля Пятрова. Мужчыну было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Да суда ён знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе.
14.05.2021 Гомель: пракурор просіць чатыры гады калоніі за муляж петарды і б-ч-б сцяг
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 14 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы пра закладку “муляжа выбухоўкі”.
14.05.2021 Тры палітвязні, пружанскі паэт і дзве сям'і. У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 фігурантаў "справы карагодаў"
Суд Брэсцкага раёна 7 траўня пачынае разглядаць "карагодную" крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 12 чалавек за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.
14.05.2021 Суткі і штрафы. Вынікі адміністрацыйных судоў за 13 і 14 траўня
У раённых судах Мінска 13 і 14 траўня адбываюцца разбіральніцтвы адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых грамадзянаў за выкарыстанне імі нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі і ўдзелу ў мірных акцыях пратэсту.










