Навіны на тэму: суды
25.01.2016 Андрэю Гайдукову не ўдалося аспрэчыць штраф у Віцебскім абласным судзе
Гайдукоў хацеў спрэчыць судовае рашэнне, паводле якога яму належыць выплаціць штраф памерам памеры 45 базавых велічынь (8,1 млн рублёў). Актывіста аштрафавалі на падставе ч.3 арт.23.34 КаАП за ўшанаванне памяці зніклых палітыкаў 16 лістапада.
25.01.2016 Брэст: скаргу наконт прызнання “экстрэмісцкімі” кніг Зянона Пазняка перадалі з аднаго суда ў іншы
Як паведаміў ініцыятар скаргі Алесь Чахольскі, паводле пастановы суддзі Маскоўскага суда Брэста Андрэя Грушко, разглядаць гэтую справу мусіць суд іншага – Ленінскага раёна горада.
23.01.2016 У Магілёве суддзя не падтрымаў суддзю
А ў дзеяннях грамадскіх актывістаў Аляксандра Хамратава, Дзмітрыя Здобнікава і Юрыя Гарбаценкі суд не ўбачыў складу адміністрацыйнага правапарушэння.
22.01.2016 Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з мясцовым райвыканкамам за забарону пікета да Дня правоў чалавека
Як адзначылі праваабаронцы у судзе, для адмовы чыноўнікі не пагрэбавалі хлуснёй. Яны спаслаліся на правядзенне спартовага мерапрыемства ў планаваны на пікет дзень і час -- з 12 да 13 гадзін. Але стадыён 10 снежня аказаўся пустым, што было зафіксавана на здымках.
22.01.2016 Магілёўцаў, якія "не паважаюць суд", вызвалілі, але іх чакае яшчэ адно паседжанне
Суддзя Магілёўскага раённага судаСтаніслаў Леўчанка прадэманстраваў сваю прафесійную некампетэнтнасць
21.01.2016 Леанід Кулакоў абскардзіць штраф за пікет ў Менскім гарадскім судзе
Актывіст не пагадзіўся з рашэннем суда Першамайскага раёна, які 5 студзеня пастанавіў аштрафаваць яго на суму 30 базавых велічынь.
20.01.2016 У Магілёве затрымана трое грамадскіх актывістаў
Аляксандр Хамратаў разам з юрыстам Дзмітрыем Здубнікавым і супрацоўнікам прыватнай фірмы Юрыем Гарбаценка прыйшлі ў Магілёўскі раённы суд, каб праманіторыць адкрытае судовае пасяджэнне суддзі Станіслава Леўчанкі.
19.01.2016 Сёння судзяць актывістаў Макаева і Вінярскага (абнаўляецца)
Алеся Макаева аштрафавалі на 45 базавых велічынь за ўдзел у шэсці 24 лістапада. Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага аштрафавалі на 10,5 мільёна рублёў
18.01.2016 Адзін з фігурантаў “справы графіцістаў” Вадзім Жаромскі патрапіў у шпіталь
25 студзеня ў Мінску пачнецца суд над «графіцістамі», але адзін з фігурантаў справы Вадзім Жаромскі патрапіў у шпіталь.
15.01.2016 «Графіціст» Максім Пякарскі: У міліцэйскай управе вісіць сьцяг ДНР
5 студзеня ў Менску пачнецца суд над «графіцістамі», якія ўлетку напісалі на будынках гораду і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...», а таксама запэцкалі фарбай сацыяльную рэкляму з выявай міліцыянта.
14.01.2016 Стала вядомая дата суда па “справе графіцістаў”
25 студзеня ў 11-00 у судзе Фрунзенскага раёна г.Мінска адбудзецца разгляд крымінальнай справы аб патрыятычных графіці. Перад судом мусяць з’явіцца Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў
14.01.2016 Чарговы суд чакае Максіма Вінярскага
На гэты раз справа датычыць яго ўдзелу ў шэсці 24 лістапада і будзе разглядацца 19 студзеня ў 14-30 ў судзе Маскоўскага раёна г.Мінска
13.01.2016 Гомель: суд пакараў Ларысу Шчыракову буйным штрафам за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»
У пратаколе міліцыя адзначыла, што 24 снежня 2015 года Ларыса Шчыракова, не маючы акрэдытацыі ў якасці замежнага карэспандэнта СМІ, незаконна вырабіла прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта відэасюжэт для тэлеканала «Белсат».
13.01.2016 Суд не задаволіў скаргі гарадзенскіх актывістаў
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі грамадскіх актывістаў зГародні Віктара Сазонава і Эдварда Дмухоўскага на несправядлівае вынясенне ім адміністрацыйных штрафаў.
12.01.2016 Вярхоўны суд вызначыўся з датай разгляду скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Куляша
Калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі па так званай “Лідскай справе”, выракам якой стаў смяротны прысуд Івану Куляшу, прызнаным вінаватым у трох забойствах.










