Навіны на тэму: суды
22.03.2016 Вярхоўны суд пасля тайм-аўту прызначыў даты разгляду скаргаў Генадзя Якавіцкага і Івана Куляша
У Вярхоўным судзе вызначыліся з датамі разгляду апеляцыйных скаргаў асуджаных да смяротнага пакарання жыхара Лідскага раёна Івана Куляша і жыхара Вілейкі Генадзя Якавіцкага.
21.03.2016 Расейскі суд прызнаў Саўчанку вінаватай
У панядзелак, 21 сакавіка ў горадзе Данецку Растоўскай вобласьці пачалося абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.
18.03.2016 Скарга на прысуд па “справе графіцістаў” пакінута без задавальнення
Мінскі гарадскі суд 18 сакавіка разгледзеў скаргі трох фігурантаў справы аб патрыятычных графіці Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага і Вячаслава Касінерава. Актывісты на судзе не з'явіліся.
18.03.2016 Гомельскага журналіста-фрылансера пакаралі чарговым штрафам - 7 млн. 350 тыс. рублёў
17 сакавіка гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў чарговы штраф. Суд Мазырскага раёну разгледзеў пратакол, складзены ў дачыненні фрылансера па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
17.03.2016 “Справа графіцістаў”: апеляцыю разгледзіць Менскі гарадскі суд
Мінгарсуд 18 сакавіка разгледзіць скаргі трох фігурантаў справы аб патрыятычных графіці Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага і Вячаслава Касінерава. Скаргі будуць разглядацца ў апеляцыйным парадку.
16.03.2016 Леаніда Кулакова ізноў выклікаюць у суд
Пра гэта актывісту стала вядома з смс-паведамлення, у якім было напісана, што 24 сакавіка ў дачыненні да яго будзе разглядацца адміністрацыйная справа па ч.3 арт. 23.34 за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў.
16.03.2016 Андрэй Палуда: Суд па справе Якавіцкага таксама перанесены
Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, суд па апеляцыі над асуджаным да смяротнага пакарання Геннадзем Якавіцкім перанесены.
11.03.2016 Вярхоўны суд не падтрымаў пазоў ПГА «За справядлівыя выбары» да Мінюста
10 сакавіка Вярхоўны суд не задаволіў скаргу праваабарончага грамадскага аб'яднання «За справядлівыя выбары» на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі.
11.03.2016 На 17 сакавіка прызначаны суд над Кастусём Жукоўскім у Мазыры
У судзе будзе разглядацца чарговы пратакол, складзены ў дачыненні фрылансера па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ). У Мазыры Кастусь Жукоўскі здымаў відэа пра праблемы мясцовага спіртавага заводу, якое потым трапіла ў інтэрнэт, і ў ліку іншых сайтаў яго выкарыстаў тэлеканал «Белсат».
10.03.2016 У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі прадпрымальнікаў
10 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы разглядаюцца адміністратыўныя справы шасці ўдзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў, якая праходзіла 22 лютага.
09.03.2016 Жанна Знакава накіравала скаргу ў суд на спыненне яе справы з-за сканчэння тэрміна
Спявачцы Жанне Знакавай прыйшло паведамленне аб спыненні судаводства па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да яе па прычыне сканчэння тэрміна. Але яна не згодна з такім рашэнне.
03.03.2016 Суд не задаваліў скаргу былога работніка прадпрыемства “Граніт”, якога звольнілі “за непаслухмянасць”
Уладзімір Табула, які апошнім часам працаваў інжынерам па ахове працы на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах і быў звольнены ў снежні 2015 года, лічыць скасаванне кантракту незаконным і спарабаваў аспрэчыць яго ў судзе Лунінецкага раёна.
01.03.2016 Сьледчы камітэт ігнаруе заяву пацярпелага журналіста аб зьбіцьці міліцыянтамі
Журналіст Павал Дабравольскі аспрэчвае штраф у гарадзкім судзе.
25.02.2016 Экспертнае заключэнне аб наяўнасці экстрэмізму ў кнігах рабілі ідэолагі
22 лютага ў Берасце суд Ленінскага раёну пачаў разглядаць скаргу актывіста КХП БНФ Алеся Чахольскага, які дамагаўся адмены рашэння экспертнай камісіі аб экстрэмісцкім характары кніг Зянона Пазняка.
24.02.2016 Гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага суд пакараў штрафам у памеры 80 базавых велічынь
24 лютага суд Жлобінскага раёна разгледзеў адразу два адміністрацыйныя пратаколы па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ), складзеныя мясцовай міліцыяй у дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.










