Навіны на тэму: суды
05.04.2016 Гомель: суд пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у памеры 25 базавых велічынь
5 красавіка суддзя Тамара Застаўнецкая вынесла рашэнне аб пакаранні штрафам у памеры 25 базавых велічынь журналіста-фрылансера Ларысу Шчыракову. Яе абвінавацілі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ, праца без акрэдытацыі на замежнае СМІ).
05.04.2016 Чарговая хваля судоў за ўдзел у акцыях пратэсту
Чарговая хваля адміністрацыйных працэсаў супраць удзельнікаў мірных акцый пратэсту пракоціцца па мінскіх судах гэтымі днямі.
04.04.2016 Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі можа пазбавіцца маёмасці, калі не сплоціць у час штрафы за прафесійную дзейнасць
Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў па пошце пастанову аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці ад судовага выканаўцы аддзелу прымусовага выканання Цэнтральнага раёна Гомеля Тамары Лабезнікавай.
02.04.2016 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу звольненага інжынера прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах
Сам Уладзімір Табула прычыну свайго звальнення бачыць не ў адсутнасці прафесіяналізму, а ў дачыненні да незалежнага прафсаюза. Паводле яго словаў, праблемы на працы пачаліся пасля таго, як у адміністрацыі “Граніта” даведаліся, што ён з’яўляецца сябрам прафсаюза РЭП.
01.04.2016 Касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў на забарону пікета да Дня правоў чалавека не задаволена
У Брэсцкім абласным судзе касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў засталася без задавальнення, а рашэнне суда Бярозаўскага раёна без зменаў.
30.03.2016 Суд у Сьветлагорску завочна аштрафаваў Вячаслава Сіўчыка на 420 тысяч рублёў
Сьветлагорскі раённы суд праз СМС выклікаў на 30 сакавіка лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. На яго завялі справу паводле адміністрацыйнага артыкула за непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню службовай асобы.
30.03.2016 На Саветы дэпутатаў Салігоршчыны і Случчыны падалі ў суд
Мінскі абласны Савет дэптутаў не задаволіў скаргі рэгіянальных актывістаў на незаконныя рашэнні старшыняў Салігорскага і Слуцкага раённых Саветаў дэпутатаў аб адмове ў разглядзе на сесіі праектаў рашэнняў аб свабодзе мірных сходаў.
29.03.2016 Вячаслава Сіўчыка чакае суд у Светлагорску
Лідэра руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка выклікалі на 30 сакавіка смс-паведамленнем у суд Светлагорскага раёна.
29.03.2016 У Івана Куляша застаецца надзея толькі на памілаванне ад імя прэзідэнта
Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах пакінула прысуд Гродзенскага абласнога суда Івану Куляшу ў сіле, а скаргу без задавальнення. Яму патлумачылі аб праве на памілаванне ад імя прэзідэнта.
28.03.2016 Святлана Якшына: Дэбют адбыўся. Вось толькі неяк дарагавата...
Актывістку АГП Святлану Якшыну 28 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінску пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь за акцыю супраць міліцэйскага гвалту, якая адбылася напрыканцы студзеня каля Вярхоўнага суда. Гэта першае адміністрацыйнае пакаранне ў жыцці актывісткі.
28.03.2016 Леанід Кулакоў: “Надзей на абскарджанне штрафу мала, але спрабаваць трэба”
За тры месяцы 2016 года суды 5 разоў выносілі актывісту пастановы аб адміністрацыйным спагнанні ў выглядзе штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Іх агульная сума складае зараз 37 800 000 рублёў.
25.03.2016 Суд вяртаецца да разгляду справы Святланы Якшынай больш чым праз месяц
Актывістку АГП Святлану Якшыну выклікалі ў суд Ленінскага раёна Мінску на 28 сакавіка за акцыю супраць міліцэйскага гвалту, якая адбылася напрыканцы студзеня каля Вярхоўнага суда.
24.03.2016 "Аншлаг" у судзе Цэнтральнага раёна Мінска: 17 спраў за ўдзел у акцыях пратэсту
У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы сёння своеасаблівы "аншлаг": разглядаецца 17 адміністрацыйных спраў, заведзеных на удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, што праходзіў 28 лютага ў Мінску.
24.03.2016 Вярхоўны не задаволіў скаргу журналісткі Таццяны Смоткінай
У ліпені мінулага года Таццяна Смоткіна была аштрафаваная на 4,5 мільёны рублёў паводле артыкула 22.9 КаАП: Глыбоцкі райсуд прызнаў яе вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ і працу без акрэдытацыі на замежнае выданне.
23.03.2016 Суд Цэнтральнага раёна імкнецца ў лідэры па “штрафанарыхтоўках”?
У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы 24 сакавіка ізноў “напружаны” дзень: прызначаныя чарговыя разгляды адміністрацыйных спраў, заведзеных на удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, што праходзіў 28 лютага ў Мінску.










