Навіны на тэму: суды
03.05.2016 Андрэю Гайдукову прысудзілі штраф за расцяжку
Разгляд справы аб адмінстратыўным правапарушэнні ў дачыненні да Андрэя Гайдукова адбыўся 2 траўня ў будынку Наваполацкага ГАУС.
03.05.2016 Умовы ўтрымання ў Магілёўскім ІЧУ немагчыма абскардзіць у судзе
Суд Ленінскага раёна г. Магілёва адмовіў актывісту Аляксандру Хамратаву ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па яго скарзе на адказ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
02.05.2016 Андрэй Князькоў дамагаецца пераразліку пенсійных выплатаў у судзе
Былы асуджаны Андрэй Князькоў распавёў ПЦ "Вясна", што пасля атрымання вытворчай траўмы ў калоніі, ён звярнуўся па афармленне працоўнай пенсіі па інваліднасці. Цяпер ён у судовым парадку дамагаецца пераразліку пенсійных выплат.
02.05.2016 Баранавічы: прызначаны дзень суду над прафсаюзным актывістам
Баранавіцкі прафсаюзны актывіст Аляксандр Швед атрымаў позву ў суд за ўдзел у акцыі, якую ладзілі 31 сакавіка сябры незалежнага прафсаюзу РЭП у Слоніме, каля прахадной мясцовага камвольнага камбіната.
02.05.2016 Магілёвец просіць Вярхоўны суд дапамагчы абараніць гонар і годнасць
Юрый Гарбаценка спрабуе даказаць, што суддзя Магілёўскага раённага суда Станіслаў Леўчанка абразіў яго.
29.04.2016 Слуцк: суд не задаволіў скаргу Віталя Амяльковіча на мясцовы Савет дэпутатаў
Старшыня суда Слуцкага раёна Людміла Зубар палічыла законным блакаванне прэзідыюмам мясцовага Савета дэпутатаў нарматворчай ініцятывы дэмакратачнага актывіста Віталя Амяльковіча ў падтрымку права на мірныя сходы.
28.04.2016 Сёння - 12 судоў за Дзень волі
У Мінску працягнуцца суды над удзельнікамі Дня волі. Паколькі дазволенае шэсце часткова праходзіла не па заяўленым маршруце, на многіх удзельнікаў масавага мерапрыемства былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
26.04.2016 Справа аб спробе пранікнення ў кватэру магілёўскага журналіста: суд абавязаў міліцыю разабрацца
Юрыст Алена Барысава амаль паўгады спрабуе прыцягнуць да адказнасці адказную асобу магілёўскай камунальнай арганізацыі “Камунальнік МК”.
26.04.2016 За акцыю салідарнасці з Надзеяй Саўчанка – штраф 20 базавых
Адмінстрацыйная справа Дзмітрыя Паліенкі разглядалася сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка.
26.04.2016 Вячаслава Касінерава судзяць за акцыю салідарнасці з антыфашыстамі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 26 красавіка разглядаецца адміністрацыйная справа актывіста "Пошуга" і фігуранта “справы графіцістаў” Вячаслава Касінерава.
25.04.2016 Суд не адмяніў папярэджання пра недапушчальнасць экстрэмісцкай дзейнасці
Суд Ленінскага раёна 25 красавіка разгледзеў скаргу Жураўскага Яўгена на вынясенне папярэджання пра «недапушчальнасць распаўсюду экстрэмісцкай сімволікі».
22.04.2016 Суд над Вячаславам Сіўчыкам працягнецца 3 траўня
У Цэнтральным судзе Менску 21 красавіка працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы кіраўніка руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.
21.04.2016 Касінерава чакае суд за перфоманс каля Следчага камітэта
Актывіста "Пошуга" і фігуранта “справы графіцістаў” Вячаслава Касінерава выклікаюць 26 красавіка ў суд Цэнтральнага раёна Мінска для разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па пратаколу, складзеным 8 красавіка.
21.04.2016 Вячаслава Сіўчыка будуць судзіць з другой спробы
20 красавіка прыкладна каля 22 гадзін некалькі супрацоўнікаў міліцыі Цэнтральнага РУУСа Мінска ізноў падкаравулілі палітыка Вячаслава Сіўчыка каля пад’езду ягонага дома. Яны паспелі забегчы за ім у пад’езд і папярэдзілі, што на гэты раз затрымліваць не будуць,
20.04.2016 Брэст: суд прызнаў дзве кнігі Зянона Пазняка экстрэмісцкай літаратурай
20 красавіка суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Гаргадзе задаволіла заяву Брэсцкай мытні і прызнала кнігі “Добрая фатаграфія” і “Абарона Курапатаў. Народны мемарыял” экстрэмісцкай літаратурай.










