Навіны на тэму: суды
09.07.2016 Рыгора Кастусёва выклікалі на паўторны суд за Дзень Волі
21 ліпеня суд Савецкага раёна Мінска паўторна разгледзіць адміністрацыйную справу ў адносінах Рыгора Кастусёва. Сам палітык лічыць, што ніякіх правапарушэнняў падчас святкавання Дня Волі ён не здзяйсняў.
07.07.2016 Як пісаць пра суд? Другі трэнінг для журналістаў ад Lawtrend
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend запрашае журналістаў прыняць удзел у двухдзённым трэнінгу па судовай журналістыцы, які пройдзе 16-17 ліпеня 2016 года ў Мінску.
05.07.2016 Салігорск: Уладзімір Шыла абскарджвае ў судзе забарону мітынгу да Усенароднага сходу
Мясцовы актывіст БХД Уладзімір Шыла накіраваў у суд Салігорскага раёна скаргу на забарону гарадскімі ўладамі мітынгу, на якім планавалася сфармуляваць “наказы” удзельнікам так званага Усенароднага сходу.
04.07.2016 Грамадзяне паскардзіліся ў суд на неўключэнне Тамары Сідарэнка ў склад акруговай камісіі
Як паведамляе Рух “За свабоду”, 4 ліпеня 2016 у 15:00 у Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца скарга грамадзянаў 101 Сухараўскай выбарчай акругі на неўключэнне вядомай адвакаткі і праваабаронцы Тамары Сідарэнкі ў склад акруговай выбарчай акругі.
01.07.2016 Валеры Бычкоўскі звярнуўся са скаргай у Мінскі гарадскі суд
Валеры Бычкоўскі, што быў затрыманы ў метро і прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 5 базавых велічынь, паскардзіўся ў Мінскі гарадскі суд.
30.06.2016 Назіральнік БХК абскардзіў рашэнне ДАІ у судзе
30 чэрвеня ў 16.30 суд разгледзеў скаргу Кірыла Кажэнава на пастанову ДАІ аб накладанні штрафу за парушэнне правілаў дарожнага руха падчас акцыі “Крытычная маса”.
30.06.2016 Справа сябра прафсаюза РЭП Аляксандра Шведа накіравана на новы разгляд
Пікет у Слоніме каля прахадной Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі, зладжаны актывістамі прафсаюза РЭП у падтрымку свайго калегі Міхаіла Сашко, з якім не працягнулі працоўны кантракт на прадпрыемстве, адбыўся 31 сакавіка.
30.06.2016 Суды за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам
Суд Маскоўскага раёна Менска разглядае адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.
29.06.2016 Суды ў Барысаве: Макаеву - 45 базавых велічынь штрафу, Абрамовічу - 40, Латышаву і Пракаповічу - па 15
29 чэрвеня ў Барысаве адбыўся суд пад старшынствам суддзі Болатава А.В. над удзельнікамі несанкцыянаванага пікету, які адбыўся 7 траўня
29.06.2016 Менгарсуд адмяніў штраф Анатолю Шумчанку
Менскі гарадскі суд 28 чэрвеня адмяніў штраф старшыні РГА „Перспектыва” Анатолю Шумчанку за ўдзел у акцыі на Дзень Волі і накіраваў справу на разгляд іншым суддзёй у раённы суд.
29.06.2016 Актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” судзяць за непадпарадкаванне міліцыі
За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі сёння ў Менску будуць судзіць актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага. Насамрэч, у чым выявілася гэтае непадпарадкаванне “правапарушальнікі” ня ведаюць і самі.
24.06.2016 Ужо стабільна пратаколы дасылаюць па пошце, у суд выклікаюць СМСкай
Як паведаміў ПЦ “Вясна” актывіст АГП Антось Жылко, на паштовую скрыню прышла копія пратакола, складзеннага на яго, аб адміністрацыйным правапарушэнні за пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса, што адбыўся 9 чэрвеня.
24.06.2016 Ад кобрынскага актывіста судовыя выканаўцы запатрабавалі тэрмінова выплаціць штраф за ўдзел у Дні Волі
Калі ён не выканае патрабавання, то будуць прыняты меры да прымусовага выканання з ускладаннем выдаткаў па выкананні і ўзбуджана адміністрацыйная справа па арт. 23.10 КаАП за невыкананне выканаўчых дакументаў.
24.06.2016 Суд не дапамог звольненаму актывісту СПБ Мікалаю Шараху аднавіцца на працы
Спадар Шарах, работнік з больш як 30-гадовым стажам, быў звольнены з ААТ “Полацк-Шкловалакно”, калі яму заставалася менш як 3 гады да пенсіі. Полацкі суд падрымаў рашэнне наймальніка.
22.06.2016 Раварысты “Крытычнай масы” абскарджваюць пастановы ДАІ ў судзе (абноўлена)
Суд пастанову ДАІ у адносінах да Кірыла Падабеда пакінуў без зменаў, а ў адносінах Дзмітрыя Пахомава - адмяніў і накіраваў на новы разгляд.










