Навіны на тэму: суды
18.08.2016 За пікет у падтрымку Дзмітрыя Паліенкі асудзілі Вячаслава Касінерава
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 жніўня разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста Вячаслава Касінерава. На яго быў складзены пратакол правапарушэння па ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у адным з пікетаў у падтрымку Дзміртыя Паліенкі. Суддзя вынесла пастанову аб пакаранні Касінерава штрафам у памеры 40 базавых велічынь - 840 рублёў новымі грашыма.
18.08.2016 Гендэрная ініцыятыва «Ружа» не змагла дамагчыся рэгістрацыі ў абласным судзе
Раней сайт "Магілёўскай Вясны" паведамляў аб папярэднім пасяджэнні, на якім удзельнікі ініцыятывы і чыноўнікі акрэслілі круг сваіх прэтэнзій.
18.08.2016 Пачынаюцца суды за акцыю ў Дзень Незалежнасці ў Мінску
Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага спрабуюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыі на Дзень Незалежнасці 27 ліпеня ў Мінску.
16.08.2016 Салігорск: суд падтрымаў забарону мітынгу да Усенароднага сходу
Суд Салігорскага раёна не задаволіў скаргу мясцовага актывіста БХД Уладзіміра Шылы на забарону гарадскімі ўладамі мітынгу, на якім планавалася сфармуляваць “наказы” удзельнікам так званага Усенароднага сходу.
10.08.2016 Суды за салідарнасць з Дзмітрыем Паліенкам
У судзе Маскоўскага раёна Менска пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам, якая адбылася каля сцен следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага 17 ліпеня.
08.08.2016 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу звольненага актывіста СПБ Міколы Шараха
Мікалай Шарах звяртаўся ў абласны суд, працягваючы змаганне за сваё аднаўленне на працы. Больш за 30 гадоў ён адпрацаваў на “Шкловалакне”.
08.08.2016 Прызначаная дата суду над Жалновым-малодшым за ўхіленне ад адбыцця пакарання
На 16 жніўня ў судзе Наваполацка прызначаны разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сына бабруйскага блогера Алега Жалнова — Аляксея Мілюкова, які адбывае трохгадовае пакаранне ў Наваполацку на «хіміі».
08.08.2016 Папраўчая калонія выплаціла Андрэю Князькову кампенсацыю ў 4000 беларускіх рублёў
Андрэй Князькоў, які атрымаў вытворчую траўму ў папраўчай калоніі №2 г. Бабруйска, па рашэнні суда атрымаў кампенсацыю ў памеры 4 000 (40 000 000) беларускіх рублёў.
05.08.2016 Арганізатара мітынга прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Баранавічах, асудзілі ў Барысаве
Старшыню Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і сябра аргкамітэта па стварэнні незалежнага прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць» Алеся Абрамовіча суд прызнаў цалкам вінаватым у правядзенні несанкцыяванай пратэстнай акцыі ў Баранавічах 5 чэрвеня.
05.08.2016 Супрацоўнікі міліцыі парушылі парадак затрымання, але вінаватай засталася Марыя Рымар
У судзе Кастрычніцкага раёна Менска 4 жніўня завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы расійскай праваабаронцы Марыі Рымар, якую вінавацяць у непадпарадкаванні службовай асобе (арт 23.4 КаАП).
04.08.2016 У трэцюю гадавіну смерці ў СІЗА Ігара Пцічкіна, маці паведамілі, што справа перададзеная ў суд
Роўна столькі часу спатрэбілася ягонай маці Жане Пцічкінай, каб з дапамогаю праваабаронцаў “Вясны” дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА.
04.08.2016 Справа “ваяра” Валерыя Бычкоўскага накіраваная на новы разгляд
Менгарсуд, разгледзеўшы скаргу і матэрыялы справы, прыняў рашэнне прысуд Першамайскага суда адмяніць, а справу накіраваць на новы разгляд іншаму суддзі ў той жа суд.
01.08.2016 Маці Юрыя Захаранкі патрабуе, каб суд прызнаў памерлым зніклага 17 гадоў таму сына
1 жніўня Мінскі гарадскі суд пакінуў скаргу Ульяны Захаранкі без задавальнення, паколькі ў вытворчасці дагэтуль знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная пракуратурай 17 верасня 1999 года.
01.08.2016 Рыгор Кастусёў абскарджвае пакаранне за ўдзел у святкаванні Дня Волі
Святкаванне Дня Волі ажыццяўлялася з дазволу Мінскага гарвыканкама, і Рыгор Кастусёў, які быў адным з арганізатараў акцыі, прыводзіць доказы, што мерапрыемства прайшло арганізавана і без усялякіх эксцэсаў.
29.07.2016 Забойца Міхаіла Пішчэўскага пакараны 3 гадамі зьняволеньня, а выйдзе на волю праз год
Забойцу гея Пішчэўскага Дзьмітрыя Лукашэвіча засудзілі да 3 год пазбаўленьня волі і ўзялі пад варту ў зале суду. Суд адлічыў яму з гэтага тэрміну адзін год паводле амністыі і яшчэ амаль год, які ён ужо адбыў пад вартай падчас сьледзтва.










