Навіны на тэму: суды
14.10.2016 Cуд над блогерам Эдуардам Пальчысам працягнецца ў панядзелак
Праваабаронцы адзначаюць, што ў крымінальным пераследзе Эдуарда Пальчыса ёсць палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне ягонай публічнай дзейнасці ці прымус да змянення яе характару.
12.10.2016 Марыя Рымар: «З улікам беларускіх рэалій, мне варта радавацца»
Расійская актывістка Марыя Рымар пракаментавала ПЦ "Вясна" сённяшняе рашэнне суда, які прызнаў яе вінаватай у «заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку» падчас інцыдэнту ў аэрапорце Мінска 7 ліпеня гэтага года.
12.10.2016 Зміцер Паліенка вызвалены з-пад варты ў залі суда. Прысуд адтэрмінаваны на два гады
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 12 кастрычніка абвешчаны прысуд актывісту, удзельніку велапрабегу “Крытычная маса” Зміцеру Паліенку.
12.10.2016 Выбары скончыліся, суды - працягваюцца
У судзе Цэнтральнага раёна 12 кастрычніка працягваюцца суды над ўдзельнікамі акцыі з патрабаваннем сапраўдных выбараў, ініцыяванай палітыкам Мікалаем Статкевічам і Уладзімірам Някляевым, якая прайшла 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага і Яўгена Батуры.
11.10.2016 У Мінску судзяць Дзмітрыя Паліенку
11 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска перад пачаткам працэсу сабралася больш за 30 чалавек, сярод якіх сябры Дзмітрыя Паліенкі, грамадскія актывісты, журналісты. Праваабаронцы “Вясны” вядуць маніторынг судовага разбіральніцтва.
09.10.2016 Штрафы не прымусяць спыніць збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг
Актывісты Зміцер Захарэвіч і Алесь Макаеў, аштрафаваныя за “паўторнае парушэнне парадка правядзення масавых мерапрыемстваў”, намераны і надалей удзельнічаць у кампаніі за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
04.10.2016 Вярхоўны Суд пакінуў смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву ў сіле
4 кастрычніка Вярхоўны Суд у выніку апеляцыйнага разгляду справы Сяргея Вострыкава пакінуў у сіле прысуд Гомельскага абласнога суда.
03.10.2016 Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” аштрафавалі на 25 базавых велічынь
3 кастрычніка суд Маскоўскага раёна разгледзіў адміністрацыйную справу па арт. 23.34 КаАП “Арганізацыі ці ўдзел несанкцыянаванага масавага мерапрыемства” у дачыненні актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Арцёма Чарняка.
03.10.2016 Жанна Пцічкіна: “Што адкажа Крылоў на меркаванні іншых дактароў?”
У сераду, 5 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна працягнецца разгляд крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт 162 Крымінальнага кодэкса за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА Аляксандрам Крыловым, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента - жыхара Мінска Ігара Пцічкіна.
29.09.2016 Аляксей Мілюкоў прысуджаны да года зняволення
Вынесены прысуд сыну бабруйскага блогера Алега Жалнова. Мілюкоў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі паводле артыкула 415 Крыміальнага кодэкса.
26.09.2016 Міліцыя просіць суд арыштаваць экс-кандыдата Уладзіміра Няпомняшчых
Начальнік АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Ігар Цімашэнка напярэдадні суду над экс-кандыдатам у дэпутаты Уладзімірам Няпомняшчых хадайнічае перад старшынёй раённага суда Таццянай Адрыбец аб арышце апазіцыйнага палітыка.
26.09.2016 Працэс над Эдуардам Пальчысам пачнецца 14 кастрычніка
14 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пачне разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса.
23.09.2016 Суд не стаў разбірацца, чаму назіральнікаў не пусцілі на адміністрацыйны працэс у ДАІ
22 верасня ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска суддзя Русак Арцём Уладзіміравіч разгледзеў грамадзянскую справу па скарзе Алены Дубовік і Наталлі Сацункевіч на дзеянні супрацоўнікаў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
22.09.2016 Чарговы суд над Вячаславам Касінеравым
22 верасня ў 12.30 у судзе Маскоўскага раёна г. Мінска пачнецца разгляд справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Вячаслава Касінерава.
21.09.2016 Назіральніца абскарджвае незаконнае затрыманне
Назіральніца Мая Навумава была затрыманая ўвечары 11 верасня, пасля закрыцця выбарчага ўчастка №626 Каліноўскай акругі №108 г. Мінска, разам з назіральнікам Леанідам Кулаковым.










