Навіны на тэму: суды
30.11.2016 Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі Андрэя Бандарэнкі
Вязень дамагаўся прызнання судом неправамоцнымі дысцыплінарных спагнанняў у дачыненні да яго з боку адміністрацый пенітэнцыярных установаў. Рашэнне касацыйнай інстанцыі Андрэй Бандарэнка абскардзіць у наглядным парадку.
30.11.2016 Рэха выбараў: Пракаповіча аштрафавалі на 1050 рублёў
Як адзначыў Павел Пракаповіч, пазоў і рашэнне суда былі накіраваныя па адрасе, дзе ён даўно не пражывае. Таму пра пастанову ён даведаўся толькі 28 лістапада ад судовага выканаўцы.
29.11.2016 «Я прасіў міліцыю застрэліць мяне...» Праваабаронца Аскараў распавёў у судзе пра катаванні
29 лістапада ў Бішкеку прадоўжыўся судовы працэс па пераглядзе справы праваабаронцы Азімжана Аскарава, раней асуджанага да пажыццёвага зняволення па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў i забойствa міліцыянтаў падчас чэрвеньскіх падзеяў 2010 года на поўдні Кыргызстана. Падсудны падчас допыту распавёў пра катаванні.
29.11.2016 Актывісты распавялі пра кошт беларускай свабоды ў інфаграфіцы
У развіццё тэмы пра тое, як дзяржава зарабляе на штрафах за ўдзел грамадзянаў у мірных сходах. Ініцыятыва "За справядлівы суд у Беларусі" і Беларускі дакументацыйны цэнтр разам з TUT.BY падсумавалі прысуджаныя дэмакратычным актывістам штрафы, інфармацыя пра якія праходзіла ў СМІ з траўня 2015 года.
28.11.2016 Васіля Клімовіча пакаралі штрафам "за ўдзел" у Дні памяці паўстанцаў, на якім яго не было
Мастоўскага грамадскага актывіста Васіля Клімовіча суд Мастоўскага раёну пакараў штрафам у памеры 9 базавых велічынь за нібыта "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве".
25.11.2016 Лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан пакараны штрафам
Пастанову суда Ленінскага раёна горада Мінска лідэр "Альтэрнатывы" абскардзіць у вышэйшай інстанцыі не плануе. "Не бачу сэнсу", - тлумачыць Корбан.
22.11.2016 Таемная інструкцыя па парадку наведвання Мінгарсуда – толькі на пасту аховы суда
14 кастрычніка, у першы дзень судовага паседжання па крымінальнай справе блогера Эдуарда Пальчыса, многія грамадзяне не змаглі патрапіць у будынак Мінскага гарадскога суда, дзе адбываўся працэс: іх проста не прапускалі супрацоўнікі міліцыі.
18.11.2016 Брэст. Актывіста аштрафавалі завочна
Грамадскі актывіст з Брэста Андрэй Шарэнда нечакана атрымаў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, дзе паведамляецца, што ён пакараны штрафам у 20 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 12 верасня ў Мінску.
17.11.2016 Суды за падтрымку Эдуарда Пальчыса: 130 базавых
Сёння ў Мінску праходзяць суды над удзельнікамі акцый салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам, крымінальная справа якога разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе з 14 па 25 кастрычніка.
17.11.2016 Пракаповіча за салідарнасць з Пальчысам аштрафавалі на 1050 рублёў
Суд Фрунзенскага раёна Менска аштрафаваў 16 лістапада каардынатара БХД па Менскай вобласці па ч.3 арт.23.34 КаАП за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам 14 кастрычніка на 50 базавых велічыняў.
16.11.2016 Удзельнікаў акцыі з запаленымі свечкамі штрафуюць
У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля будынку КДБ у Мінску 29 кастрычніка.
16.11.2016 Дашкевіча аштрафавалі на 1050 рублёў за тое, што яго збілі міліцыянты
Суд Партызанскага раёну Менска прысудзіў 16 лістапада лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу штрафы ў 10 базавых велічыняў за «непадпарадкаваньне міліцыі» і 45 базавых велічыняў за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі» падчас санкцыянаванай акцыі ля Менскага трактарнага заводу 7 лістапада.
16.11.2016 Уладзімір Кондрусь хацеў парэзаць сабе рукі ў залі суда
16 лістапада ў 10.30 пачаўся разгляд справы ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска ў дачыненні да Уладзіміра Кондруся.
15.11.2016 Чарговую скаргу праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі пакінулі без задавальнення
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які адбывае тэрмін у магілёўскай турме №4, працягвае аспрэчваць спагнанні з боку сістэмы выканання пакараняў.
11.11.2016 Валянцін Стэфановіч: Грамадства хутчэй не давярае судовай сістэме
Падобна, Вярхоўны суд таксама занепакоены недаверам да судовай сістэмы і хацеў бы выправіць сітуацыю.










