Навіны на тэму: суды
06.02.2017 Кірыл Казачок будзе этапаваны ў СІЗА-1 для выканання смяротнага прысуду
Справа Кірыла Казачка знятая з апеляцыі ў Вярхоўным судзе, дзе павінна была разглядацца 21 сакавіка гэтага года.
03.02.2017 Прызначана дата папярэдняга судовага паседжання па справе Андрэя Бандарэнкі
У судзе Ленінскага раёна Магілёва прызначана папярэдняе паседжанне па справе былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ў парушэнні арт. 411 Крымінальнага кодэксу.
02.02.2017 Суддзю хапіла 4 хвіліны, каб разгледзець скаргу
1 лютага 2017 года ў Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд справы па касацыйнай скарзе грамадскага актывіста Яўгена Скрабутана на пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста ад 29 снежня 2016 года.
31.01.2017 Зміцеру Дашкевічу прысудзілі яшчэ адзін штраф амаль на 600 долараў
Першамайскі суд Мінска 30 студзеня аштрафаваў Зміцера Дашкевіча на 1150 рублёў (амаль 600 долараў). Па інфармацыі “Еўрапейскага радыё”, лідара "Маладога фронту" (арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі) прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі.
30.01.2017 Сям'я загінулай школьніцы і ў абласным судзе не даказала, што дзяўчынка працавала на поле
Мінскі абласны суд разгледзеў касацыйныя скаргі на рашэнне Маладзечанскага суда аб адсутнасці працоўных адносін паміж загінулай падчас уборкі бульбы школьніцай і СВК "Усход-Агра». І пакінуў рашэнне без зменаў.
27.01.2017 Замяніць штраф на арышт суддзя не пажадаў
26 студзеня Брэсцкі абласны суд разгледзеў другую скаргу на чарговую пастанову баранавіцкага суда па справе Рыгора Грыка.
24.01.2017 Справа Андрэя Бандарэнкі перададзена ў суд
18 студзеня пракуратура г. Магілёва накіравала крымінальную справу супраць Андрэя Бандарэнкі ў суд Ленінскага раёна г. Магілёва. Яго вінавацяць па ч.2 арт.411 Крымінальнага кодэкса - “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”.
20.01.2017 Жанна Пцічкіна дамагаецца кампенсацыі за смерць свайго сына
Маці загінулага ў СІЗА №1 Мінска Ігара Пцічкіна падрыхтавала з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” пазоў на кампенсацыю матэрыяльнай і маральнай шкоды.
20.01.2017 За салідарнасць з Пальчысам у актывіста руху «За свабоду» апісалі маёмасць
У актывіста руху «За свабоду» Віктара Кулака 18 студзеня судовы выканаўца з суду Маскоўскага раёну Менску апісаў маёмасьць у пакрыцьцё нясплачаных штрафаў. Актывіст паведаміў, што апісаная маёмасьць яму не належыць і пра гэта выканаўцу было сказана, але супрацоўніка суду гэта не спыніла. Таксама актывіст адмаўляе зьвесткі, што нібыта не сплаціў адзін з прысуджаных яму штрафаў.
13.01.2017 Суд Ленінскага раёну Гародні апраўдаў Сяргея Верамеенку
Cправа расцягнулася ажно на тры судовыя паседжанні, урэшце суддзя Наталля Козел апраўдала Верамеенку, не знайшоўшы ў яго дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння.
13.01.2017 Судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе актывіста з Кобрына
12 снежня ў Брэсцкім абласным судзе адбылося судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе грамадскага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха.
12.01.2017 Міхаіла Жамчужнага аднеслі да асобаў, схільных да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці
Як паведамляюць naviny.by, 12 студзеня на пасяджэнні пад старшынствам Анатоля Карповіча судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага на неправамернае, з яго пункту гледжання, спагнанне з боку адміністрацыі калоніі і пастанавіла суду Барысаўскага раёна дадаткова апытаць Жамчужнага і сведак абставінаў.
12.01.2017 Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд
11 студзеня 2017 года Рыгор Грык, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ Міколы Чарнавуса, падаў другую скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Пра гэта паведамляе “Берасцейская Вясна”.
10.01.2017 Павел Пракаповіч аштрафаваны на 1150 рублёў за акцыю ў падтрымку Белсата
Суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Святлана Мятлянок прысудзіла каардынатару БХД па Мінскай вобласці Паўлу Пракаповічу выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у акцыі “Выключыць НТВ, уключыць Белсат” 20 снежня.
10.01.2017 Абвяшчэнне прысуду па справе праваабаронцы Аскарава нечакана перанеслі
10 студзеня ў Бішкеку прайшло чарговае паседжанне па пераглядзе справы Азімжана Аскарава, на якім чакалася абвяшчэнне прысуду. Аднак, пасля апошняга слова падсуднага, суд перанёс абвяшчэнне прысуду на 17 студзеня.










