Навіны на тэму: суды
24.05.2021 Яшчэ 13 абвінавачаных. У Брэсце пачалі судзіць пятую "партыю" па "справе карагодаў"
Суд Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня пачынае разглядаць "карагодную" крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.
24.05.2021 Прысуд Думанскаму: Абразіць амапаўца не хацеў, але паўтары гады "хатняй хіміі" атрымаў
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 24 траўня вынес прысуд Андрэю Думанскаму, якога абвінавацілі ў абразе супрацоўніка АМАПу.
24.05.2021 Справа Караткова: "Адзіны справядлівы прысуд для яго - гэта апраўданне"
У судзе Першамайскага раёна Мінска 24 траўня пасля перапынку працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
24.05.2021 Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 24 траўня?
У панядзелак - 24 траўня - у судах Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якіх затрымлівалі на вуліцы ці забіралі з дома.
24.05.2021 Пружаны: жанчыну асудзілі да года калоніі за "абразу Лукашэнкі". Дома ў яе засталося каля 80 жывёлаў
Людміла Кузняцова была арыштаваная ў залі суда.
22.05.2021 Дзве тысячы рублёў за каментар у Telegram патрабуюць міліцыянты ад маці ў дэкрэце
У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 21 траўня пачаўся суд над Ірынай Барздовай за абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
22.05.2021 "Яны паводзілі сябе не агрэсіўна. Ды і наогул, яны ж дзеці". У судзе працягваецца допыт сведкаў па "справе студэнтаў"
Суд Савецкага раёну на выяздням пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разгляд крымінальнай "справы студэнтаў" па ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
21.05.2021 Адкаменціў чужы камент з абразай амапаўца: пракурор просіць паўтары гады "хатняй хіміі"
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 21 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы 46-ці гадовага Андрэя Думанскага, якога абвінавачваюць у абразе супрацоўніка АМАПу
21.05.2021 "Навучаў для ўдзелу ў беспарадках". У Мінску судзяць мужчыну за відэаролікі на Youtube пра зброю і боепрыпасы
У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаецца справа супраць 31-гадовага ютуб-блогера Аляксея Міхалкевіча паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 293.
21.05.2021 Суды за тры дні: вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў 19-21 траўня
З 19 па 21 траўня ў судах працягваюцца нешматлікія адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да затрыманых з-за нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі (налепкі, сняжынкі ды інш), размешчанай у вокнах кватэраў і нават на аўтамабілях.
21.05.2021 "Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам.
20.05.2021 "Было адчуванне: яшчэ трохі і мяне павядуць на расстрэл". Пра што сведчаць прадстаўнікі ВНУ па "справе студэнтаў"
19 і 20 траўня суд Савецкага раёну працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 10 студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы сталічных вну.
20.05.2021 Працяг "справы TUT.BY" і новыя затрыманні. Хроніка пераследу за 20 траўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
20.05.2021 Вынесены прысуд актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Гундару, якога звязваюць са "справай Аўтуховіча аб тэракце"
Брэсцкі абласны суд 20 траўня абвясціў прысуд вядомаму актывісту з Баранавічаў Уладзіміру Гундару.
20.05.2021 Культурную менеджэрку асудзілі на тры гады калоніі за допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў
Мінскі гарадскі суд 20 траўня асудзіў да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса 29-гадовую менеджэрку ў сацыяльна-культурнай сферы Мію Міткевіч.










