Навіны на тэму: суды
27.04.2017 Праваабаронца пра справу Касінерава: Мяккасць прысуду не мяняе яго рэпрэсіўнай сутнасці
Суд аштрафаваў Вячаслава Касінерава на 115 рублёў. На фоне таго, што санкцыяй часткі 1 артыкула 339 КК, па якім асуджаны актывіст, прадугледжваецца пакаранне аж да пазбаўлення волі, прысуд можа падацца мяккім. Аднак абранае пакаранне не мяняе рэпрэсіўнай сутнасці пераследу актывіста.
27.04.2017 Наваполацкі суд спыніў разгляд скаргі на рашэнне гарвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў
Суд задаволіў хадайніцтва прадстаўніцы гарвыканкама аб спыненні разгляду скаргі, у якой праваабаронца прасіў адмяніць рашэнне, якім ўлады замацавалі аплату паслугаў па абслугоўванні масавых мерапрыемтсваў.
26.04.2017 Аналітычны агляд па адміністрацыйных працэсах у судах Мінска 27 сакавіка (інфаграфіка)
На падставе інфармацыі, сабранай назіральнікамі Грамадзянскага кантролю, праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі аналітычны агляд судовых паседжанняў і доступу ў суды г. Мінска падчас адміністрацыйных працэсаў 27 сакавіка па масавых затрыманнях, якія адбыліся ў сталіцы 25 і 26 сакавіка 2017 г.
26.04.2017 Праваабаронцу Таццяну Рэвяка асудзілі на 20 базавых велічынь
Судом Цэнтральнага раёна г. Мінска 26 красавіка праваабронца Таццяна Рэвяка была аштрафаваная на 20 базавых велічынь у сувязі з затрыманнем падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 26 сакавіка.
21.04.2017 За акцыю ля Акрэсціна — штрафы
Менскія суды прысудзілі штрафы сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, прэс-сакратару Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай і актывісту АГП Дзьмітрыю Кавалгіну — па 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за дзеяньні падчас сустрэчы Кавалгіна з «сутак» на Акрэсьціна.
21.04.2017 Леаніду Кулакову – новы штраф і суд па пазбаўленні правоў кіроўцы
У судзе Першамайскага раёна Мінска 21 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу па абароне тэрыторыі забудовы Курапат.
21.04.2017 Суд над Міхаілам Жамчужным: вытворчасць па справе аб пераводзе ў турму спыненая
Суд па пераводзе праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага з калоніі на турэмны рэжым утрымання працягнуўся 21 красавіка ў судзе Барысаўскага раёна. Суддзя Яўген Манышаў задаволіў прадстаўленне папраўчай калоніі, вытворчасць па справе аб пераводзе Жамчужнага ў турму спыненая.
20.04.2017 “Белсатаўца” Любенчука пакаралі штрафам за брыдкаслоўе
Суд Першамайскага раёна Мінска працягвае разгляд адміністрацыйнай справы аператара Белсата Алеся Любенчука. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве: нібыта 31 сакавіка пад час апытання ў Першамайскі РУУСе, Любянчук брудна лаяўся ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі.
20.04.2017 У Берасці за непадпарадкаванне судзілі Наталлю Папкову
Cуд Ленінскага раёна Брэста 19 красавіка разглядае адміністрацыйную справу актывісткі Наталлі Папковой.
19.04.2017 Cуддзі з санкцыйнага спісу ЕС па-ранейшаму ўдзельнічаюць у палітычным пераследзе
Як мінімум 14 беларускіх суддзяў, якія раней былі ўключаны ў спіс абмежавальных захадаў Еўрасаюза за ўдзел у палітычным пераследзе пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, працягваюць выносіць палітычна матываваныя рашэнні.
19.04.2017 Суды над актывістамі АГП Дзмітрыем Кавалгіным і Ганнай Красулінай перанесены
У сераду 19 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска пройдуць адміністрацыйныя працэсы над намеснікам старшыні Мінскай гарадской арганізацыі АГП Дзмітрыем Кавалгіным і прэс-сакратаром АГП Ганнай Красулінай.
18.04.2017 За адну ўлётку прафсаюзнага актывіста арыштавалі на 15 сутак
Суд Мазырскага раёна 18 красавіка вынес пастанову аб пакаранні арыштам на 15 сутак сябра незалежнага прафсаюзп РЭП Мікалая Новіка
18.04.2017 Суд па справе Таццяны Рэвякі перанесены на 26 красавіка
Суд над праваабаронцай Таццянай Рэвяка перанесены на 26 красавіка. Такое рашэнне прыняла суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня, пасля марных спробаў адшукаць заяўленага ў працэсе адваката. Суд нават зрабіў афіцыйны запыт у юрыдычную калегію Ленінскага раёна, аднак там нічога не змаглі патлумачць.
18.04.2017 Прафсаюзны актывіст Андрэй Стрыжак арыштаваны на дзесяць сутак
Гомельскага актывіста Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Андрэя Стрыжака 17 сакавіка суд завочна арыштаваў на 10 сутак за «несанкцыянаваны мітынг».
18.04.2017 Звароты ў суд і ў міліцыю не дапамаглі: Паўлу Левінаву прысудзілі арышт на 15 сутак
У адсутнасць віцебскага праваабаронцы завяршыўся працэс над ім у Кастрычніцкім райсудзе Віцебска. Паводле падзеяў 25 і 26 сакавіка, суддзя Іна Грабоўская абвінаваціла Паўла Левінава ў парушэнні парадку правядзення масавых акцый.










