Навіны на тэму: суды
30.08.2017 Вярхоўны суд: Геніюш не падлягае рэабілітацыі за «злачынствы падчас Вялікай Айчыннай вайны»
Як паведамляе Радыё "Свабода", «Моладзь БНФ» атрымала чарговую адмову ў рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
28.08.2017 Марына Адамовіч: Магчыма, Міколу перад 8 верасня зноў затрымаюць ці ўвогуле не выпусцяць з ЦІП
Жонка Мікалая Статкевіча даведалася, што палітык арыштаваны на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе 30 сакавіка. Пры гэтым яму ніхто не паведамляў ні пра заведзеную справу, ні пра рашэнне суда, пра які ён таксама не ведаў.
25.08.2017 Журналісты "Белсата" аштрафаваныя агулам на 3910 рублёў
25 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска разглядаліся справы па арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ, праца без акрэдытацыі) у дачыненні да журналістаў Алеся Сіліча, Марыі Арцыбашавай, Сяржука Кавалёва і Кацярыны Андрэевай. Алесь Сіліч і Марыя Арцыбашава атрымалі 35 б.в. кожны, Сяржук Кавалёў і Кацярына Андрэева - 50 б.в. кожны.
23.08.2017 Суд у Лоеве спыніў адміністрацыйную справу супраць Кастуся Жукоўскага
Суддзя Іван Цалкоў прыняў такое рашэнне, таму што скончыўся двухмесячны тэрмін, цягам якога можна было прыцягваць да адказнасці за адміністрацыйны ўчынак.
22.08.2017 Суд: Спагнаць з МУС кампенсацыю на карысць Пцічкіных за кошт дзяржказны
Ужо ў верасні сям'я Ігара Пцічкіна атрымае нарэшце кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды ад Міністэрства ўнутраных спраў.
21.08.2017 Жанна Пцічкіна не атрымала ад МУС ніводнага рубля кампенсацыі – грошай на гэта няма
З гэтай нагоды Жана Пцічкіна звярнулася ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, каб з дапамогай праваабаронцаў паспрабаваць вырашыць праблемную сітуацыю і прымусіць міліцэйскае ведамства выканаць абавязальніцтвы, ускладзеныя на яго ў судовым парадку.
18.08.2017 Вячаслаў Касінераў прайграў суд супраць АНТ і начальніка ГУУС
Актывіст падаваў пазоў супраць кіраўніка ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Барсукова і вядоўцы тэлеканала АНТ Кацярыны Цішкевіч, а таксама іх наймальнікаў — тэлеканала і МУС
17.08.2017 Мікалай Дзядок: "Хацелася б, каб СБ зачынілася, але абмяжуюся кампенсацыяй"
Суд Савецкага раёна г. Мінска 17 жніўня распачаў разгляд позвы Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ. Беларусь сёння”.
16.08.2017 Аляксандр Мех апраўданы ў судзе
Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, пасля выступу сведкі - супрацоўніка міліцыі, суддзя прыняў рашэнне спыніць справу за недаказанасцю віны Аляксандра Меха.
16.08.2017 Старшыня Віцебскага абласнога суду – праваабаронцу: Вас пакаралі справядліва!
У сваёй нагляднай скарзе праваабаронца Леанід Сьвецік выказаў нязгоду з вынесенымі наконт ягонай справы рашэньнямі, бо, на яго думку, у ягоных дзеяньнях адсутнічаў склад правапарушэньня, прадугледжанага артыкулам 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
16.08.2017 Журналіст Уладзімір Лапцэвіч на шляху да КПЧ ААН
Журналіст Уладзімір Лапцэвіч абскардзіў у Магілёўскім абласным судзе рашэнне раённага суддзі Алены Літвіной, якая аштрафавала яго на 45 базавых велічынь за публікацыі ў польскім штотыднёвіку для беларусаў «Ніва».
14.08.2017 За мітынг 3 ліпеня Мікалая Статкевіча асудзілі да 15 сутак арышту
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, яшчэ 9 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.
11.08.2017 Блогер Эдуард Пальчыс аштрафаваны на 460 BYN за мітынг у Курапатах
Эдуард Пальчыс даведаўся пра штраф ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў яму 11 жніўня раніцай.
10.08.2017 Cуд адмовіў у кампенсацыі шкоды незаконна затрыманым ў Дзень волі
Па прававую дапамогу ў ПЦ "Вясна" звярнуўся Максім Булкін, які разам з жонкай быў незаконна затрыманы 25 сакавіка 2017 года і адпушчаны з РУУС без складання якіх-небудзь працэсуальных дакументаў.
09.08.2017 Справу Аляксандра Баразенкі суд адправіў на дапрацоўку
У судзе Першамайскага раёну Менску 9 жніўня працягваецца суд над апэратарам «Белсату» Аляксандрам Баразенкам. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб парушэньні аўтарскіх правоў пры выкарыстаньні брэнду «Белсат».










