Навіны на тэму: суды
16.10.2017 Суд не знайшоў правапарушэння ў дзеяннях затрыманага разам з Пятром Рабавым хлопца
16 верасня ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да Іллі Сянько, які быў затрыманы разам з гісторыкам і філосафам Пятром Рабавым 10 верасня.
16.10.2017 Суд праваабаронцам: Даверанасць не прадстаўленая, адказы МУС па справе Танкачовай законыя
Суд Цэнтральнага раёна Мінска патлумачыў праваабаронцам, чаму МУС пакінуў зварот праваабаронцаў на скарачэнне тэрміну высылкі Алены Танкачовай без разгляду.
16.10.2017 Новы тыдзень пачынаецца прадказальна - з судоў, арыштаў, штрафаў
У панядзелак суды разглядаюць адміністратыўныя справы "Моладзі БНФ", якія ўдзельнічалі ў раздачы стужачак з нацыянальным арнаментам у Мінску 25 верасня, а таксама ўдзельнікаў акцыі 1 верасня ў Слуцку, якая была прымеркаваная да Дня ведаў.
12.10.2017 Суд паверыў экспертам: канфіскаваная літаратура ў Баранавічах прызнаная экстрэмісцкай
Суд Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 12 кастрычніка прызнаў канфіскаваныя падчас налёту на сустрэчу з былым расійскім палітвязнем Аляксеем Сутугай друкаваныя выданні матэрыяламі, якія ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізма.
12.10.2017 Суд над праваабаронцам Аляксандрам Вайцешыкам перанесены
Падставай для пераносу стала патрабаванне прадаставіць абаронцу. Наступнае паседжанне суда запланавана на 14.00 17 кастрычніка.
11.10.2017 У Баранавічах будуць судзіць праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка
У Баранавічах 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам Пятром Рабавым быў затрыманы мясцовы праваабаронца Аляксандр Вайцешык.
11.10.2017 Мая Навумава атрымала 35 базавых за прысягу, якую не прымала
10 кастрычніка суддзя суда Савецкага раёна Мінска Фёдарава М.А. прызнала актывістку Маю Навумаву вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 верасня на плошчы Якуба Коласа.
10.10.2017 Суд над Аляксандрам Баразенкам: пагражаюць канфіскацыяй тэхнікі
У судзе Першамайскага раёна Мінска аднаўляецца працэс над аператарам тэлеканала «Белсат» Аляксандрам Баразенкам, якога вінавацяць у нібыта парушэнні аўтарскіх правоў на гандлёвы знак «Белсат».
03.10.2017 Не спыняюцца судовыя працэсы за Дзень беларускай вайсковай славы
У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбываецца разгляд адміністрацыйных спраў, распачатых на удзельнікаў акцыі пратэсту супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017».
28.09.2017 Працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі папярэджання
У судзе Партызанскага раёна Мінска 28 верасня вынесеныя пастановы аб прыцягненні да адміністратыўнай аказнасці актывістаў Вячаслава Сіўчыка і Антона Жылко.
26.09.2017 За акцыю 8 верасня Мікалаю Статкевічу дадалі яшчэ 5 сутак арышту
Такое рашэнне 26 верасня прыняў суд Ленінскага раёна. То бок да 15 сутак за акцыю 3 ліпеня, якія зараз адбывае апазіцыйны палітык, дадаюцца яшчэ 5 сутак.
22.09.2017 Актывіст Раман Халілаў аштрафаваны на 20 базавых велічынь
22 верасня суд Завадскога раёна Мінска аштрафавай сацыяльнага актывіста Рамана Халілава на 20 базавых велічынь - за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП) і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ).
22.09.2017 Кобрынская міліцыя ратуе гонар мундзіра: абласны суд адправіў справу Аляксандра Меха на паўторны разгляд
“Нас затрымалі пасля выяўлення “праслушкі”, - даводзіў Брэсцкаму абласному суду актывіст з Кобрына Аляксандр Мех.
21.09.2017 Вячаслаў Касінераў абскарджвае адмову суда абараніць яго гонар і годнасць
Актывіст анархісцкага руху накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суду Цэнтральнага раёна Мінска, які не задаволіў яго пазоў супраць АНТ і начальніка ГУУС па абароне гонару і годнасці.
20.09.2017 Блогера аштрафавалі за пікет з плакатам «Вазьміце Павука на працу»
Беспрацоўнага настаўніка Андрэя Павука з гарадскога пасёлка Акцябрскі суд аштрафаваў за адзіночны пікет з плакатам «Вазьміце Павука на працу».










