Навіны на тэму: суды
31.10.2017 Блогера Рамана Пратасевіча чакае суд за фота з акцыі пратэсту
Суд Маскоўскага раёна разгледзіць адміністратыўную справу Рамана Пратасевіча, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”.
31.10.2017 Паэта і палітыка Някляева чакае суд за “няўдзел у акцыі”
Уладзіміра Някляева абвінавачваюць у «закліку да правядзення масавага мерапрыемства з парушэннем яго арганізацыі і правядзення» па артыкуле 23.34 КаАП.
31.10.2017 Што адказаў суд на скаргу Ганны Бахціной?
Сёння ў 9 гадзін суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне па апеляцыйнай скарзе адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі.
30.10.2017 Дзмітрыя Сільчанку аштрафавалі на 1150 рублёў
Дзесяць хвілін спатрэбілася суддзі для прыняцця рашэння па адміністрацыйнай справе ў адносінах да актывіста Дзмітрыя Сільчанкі.
30.10.2017 Праваабаронца Аляксандр Вайцешык аштрафаваны на 920 рублёў
Баранавіцкі праваабаронца прызнаны вінаватым ў абразе і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Вайцешык атрымаў 30 б.в. за абразу супрацоўніка міліцыі і 10 б.в. за непадпарадкаванне.
27.10.2017 Суд над Аляксандрам Вайцешыкам зноў адкладзены
Суддзя вырашыла дапрасіць у якасці сведкі яшчэ аднаго міліцыянта, які нібыта бачыў, як Вайцешык зняважыў іншага міліцыянта падчас суда над расійскім філосафам Пятром Рабавым. Таму суд зноў адкладзены, наступнае паседжанне прызначана на 9.30 ранку 30 кастрычніка.
27.10.2017 Калегія адвакатаў не дачакалася рашэння суда і выключыла са свайго складу Ганну Бахціну
Пад час працэсу высветлілася, што яшчэ 19 кастрычніка, не чакаючы завяршэння суду, Савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Мінюста выключыў Ганну Бахціну з сябраў калегіі. Суд па скарзе працягнецца 30 кастрычніка.
26.10.2017 Павел Шарэнда адшукаўся ў Ганцавіцкім ізалятары
Берасцейскі актывістс «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Ганцавічах. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк.
26.10.2017 У Стамбуле судзяць праваабаронцаў Amnesty International
У Стамбуле праходзіць судовы працэс над 11 праваабаронцамі, уключаючы кіраўніцу мясцовага аддзялення міжнароднай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр і двух выкладчыкаў з Германіі і Швецыі. Восем з іх былі вызваленыя з-пад арышту пад падпіску аб нявыездзе да заканчэння судовага працэсу.
24.10.2017 Вярхоўны суд выкруціўся: вызваліў ад адказнасці Маю Навумаву "праз малазначнасць правапарушэння"
Амаль праз год пасля затрымання Вярхоўны суд вызваліў Маю Навумаву ад адміністрацыйнай адказнасці за нібыта аказанае непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі.
23.10.2017 Суда па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў турму не будзе, бо “адпалі падставы”
На мінулым тыдні стала вядома, што на заўтра, 24 кастрычніка, прызначаны судовы працэс па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым зняволення, што ініцыявала адміністрацыя калоніі №9 г. Горкі, дзе зараз утрымліваецца вязень.
21.10.2017 Працяг суду па скарзе Ганны Бахціной, якую Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката – 27 кастрычніка
Разгляд скаргі адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі, распачаўся ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 кастрычніка. Пачатак наступнага паседжання прызначаны на 27 кастрычніка, на 15:30.
19.10.2017 Сям'і Лагвінцоў - 70 базавых штрафу за ўрок гісторыі ў Слуцку
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 19 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу Антося Лагвінца, які разам з бацькам, палітыкам Алесем Лагвінцом ды іншымі дзеячамі, 1 верасня правялі ў Слуцку Дзень ведаў, прысвечаны героям Слуцкага паўстання.
17.10.2017 Разгляд справы баранавіцкага праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка зноў перанесены
17 кастрычніка ў Баранавічах адбылося першае судовае паседжанне над праваабаронцам ПЦ "Вясна" Аляксандрам Вайцешыкам, якога абвінавачваюць у абразе супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі. Праз адсутнасць сведкаў з боку абвінавачанага разгляд справы адкладзены да 27 кастрычніка.
17.10.2017 Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі асуджаных да вышэйшай меры
На 15 снежня ў Вярхоўным судзе прызначаны разгляд апеляцыйных скаргаў Сямёна Беражнова і Ігара Гершанкова, якія асуджаныя да смяротнага пакарання.










