Навіны на тэму: суды
24.11.2017 За "Марш абураных беларусаў-2.0" аштрафаваны Уладзімір Неўмяржыцкі, а на чарзе…
У судзе Мазырскага раёна 23 лістапада адбылося судовае паседжанне па адміністратыўнай справе Уладзіміра Неўмяржыцкага, якога звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – "Маршы абураных беларусаў-2.0", які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка.
22.11.2017 Ніна Багінская і іншыя актывісты папоўнілі спіс пакараных за ўдзел у акцыі пратэсту 21 кастрычніка
Колькасць пакараных за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі «Маршы абураных беларусаў 2.0», якая адбылася 21 кастрычніка ў Мінску, працягвае расці.
20.11.2017 Валянцін Стэфановіч: «Жаляна Віё апраўдалі толькі таму, што ён грамадзянін Францыі»
Апраўдальны прысуд — даволі рэдкая зьява ў беларускіх судах, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. На яго думку, прысуд Жаляну Віё, які спрабаваў правезьці празь беларуска-ўкраінскую мяжу патрон, вынесены таму, што Віё — грамадзянін Францыі. Немалую ролю адыграў і той рэзананс, які займела гэтая справа ў СМІ.
20.11.2017 Мінгарсуд 22 лістапада разгледзіць скаргу Уладзіміра Някляева на арышт
Паэт і палітык Уладзімір Някляеў, якога асудзілі да 10-суткавага арышту нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”, накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд.
20.11.2017 Вячаслава Сіўчыка другі раз за тры дні аштрафавалі за ўдзел у акцыях пратэсту
20 лістапада Партызанскі раённы суд Мінску аштрафаваў Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь.
15.11.2017 Тамару Шчапёткіну асудзілі за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя да штрафу
Журналістку-фрылансерку Тамару Шчапёткіну, якую вінавацілі ў "незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ", асудзілі да штрафу ў 25 базавых велічынь.
14.11.2017 “Марш абураных беларусаў-2.0”: пераслед ўдзельнікаў набывае масавы характар
Беларускія суды працягваюць адміністратыўны пераслед удзельнікаў акцыі пратэсту – “Марша абураных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка. Каля 15 чалавек пакараныя штрафамі, некалькі атрымалі арышты, многія чакаюць прызначэння судовага паседжання.
10.11.2017 Суды "шчыруюць" над удзельнікамі “Маршу абураных беларусаў-2.0”
Больш за дзесяці чалавек падвергліся адміністратыўнаму пераследу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка. Пратаколаў складзена яшчэ болей і таму суды будуць працягвацца і надалей.
10.11.2017 Сяргей Фалейчык таксама аштрафаваны за інтэрвію
У судзе Кобрынскага раёна 9 лістапада разглядалася адміністратыўная справа, заведзеная на Сяргея Фалейчыка. Ён таксама даў інтэрв'ю незалежным СМІ, што было расцэнена, як "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве".
04.11.2017 Суд спыніў справу актывіста зь Ліды, абвінавачанага ў закліку да несанкцыянаванай акцыі
Актывіст распавёў Свабодзе, што міліцыянты ў судзе настойвалі на тым, што ён сам напісаў і разьмясьціў артыкул на «Хартыі-97» з заклікам да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня. "Я прызнаў, што ў артыкуле ёсьць мае словы, але заявіў суду, што ня маю дачыненьня да меркаваньня аўтара, якое мне прыпісваюць".
03.11.2017 Мікалая Статкевіча, які адбывае арышт, асудзілі яшчэ на 10 сутак
Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч асуджаны яшчэ на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведаміла БелаПАН яго жонка Марына Адамовіч.
02.11.2017 Берасце: Наталлю Папкову накіравалі адбываць арышт
Актывістку Наталлю Папкову затрымалі раніцай 2 лістапада ў Берасці, паведамляе БелаПАН. Яна будзе адбываць 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017», якая прайшла 8 верасня ў Менску.
02.11.2017 5 + 1 базавых велічынь - штрафы для мастака Алеся Пушкіна
Суд Крупскага раёна разглядзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да мастака Алеся Пушкіна па арт. 23.34 КаАП за акцыю, якая адбылася 1 верасня.
01.11.2017 Праваабаронцы заклікаюць, каб суд па справе Алімкіна, Паўлаўца і Шыпценкі быў адкрыты
БАЖ, БХК і ПЦ “Вясна” выступілі з сумеснай заявай у сувязі з перадачай справы супраць Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі ў суд.
01.11.2017 Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за заклікі, якіх ён не рабіў
Cуд Ленінскага раёна Мінска паводле артыкулаў на сайце “Хартыі'97” прызнаў паэта Уладзіміра Някляева вінаватым у закліку да ўдзелу ў “Маршы абураных беларусаў 2.0” і пакараў арыштам на 10 сутак.










