Навіны на тэму: суды
28.04.2018 Затрыманы Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі. Яны асуджаны на 7 сутак
Актывістаў судзілі за пікет, які яны правялі падчас акцыі "Чарнобыльскі шлях".
26.04.2018 Колькі каштуе літара ў слове “Дэкрыміналізацыя”?
Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў 25 красавіка адміністрацыйную справу актывіста кампаніі Legalize Belarus Стаса Шашка. Гэта ўжо чацвёрты прысуд за ўдзел у пікеце “Дэкрыміналізацыя”.
25.04.2018 Вярхоўны суд лічыць законным караць некалькі разоў за адзін мірны сход
Вольга Мікалайчык атрымала адказы на скаргі, датычныя двухразовага прыцягнення яе да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мірным сходзе 3 ліпеня.
24.04.2018 Суд адмовіў "Народнай грамадзе" ў скарзе
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска 24 красавіка адмовіў у задавальненні калектыўнай скаргі актывістаў "Народнай грамады" на рашэнне Мінгарвыканкама, якім было забаронена шэсце 25 сакавіка.
23.04.2018 Праваабаронца падаў у суд скаргу на Генеральную пракуратуру
У суд Цэнтральнага раёну г. Мінска падаў скаргу барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч. Дзяржаўны орган, дзеянні якога ён абскарджвае – Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Скарга пададзена на адмову даць адказ па сутнасці звароту (у парадку арт. 353 ГПК Рэспублікі Беларусь).
20.04.2018 Пераслед журналістаў "Белсата" працягваецца
Карэспандэнтку Вольгу Чайчыц і аператара Андрэя Козела ў чарговы раз пакаралі штрафам за працу без акрэдытацыі.
20.04.2018 Васьмярых віцяблян прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за “сход” у прыватным памяшканні
Восем віцяблян сабраліся на дзень Канстытуцыі на прыватнай тэрыторыі, каб паразмаўляць аб жыцці і космасе ды папіць гарбаты. Але праз некаторы час былі затрыманыя міліцыянтамі, дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС і абвінавачаныя ў парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах
20.04.2018 Экс-кандыдата пазбавілі доступа да правасуддзя
Калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ў складзе суддзяў Слюсар, Ілюшынай і Міранюк разгледзела 19 красавіка прыватную скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарсавета па 17-ай выбарчай акрузе Дзяніса Турчаняк
18.04.2018 У Мазыры ўжо 7 гадоў змагаюцца з рашэннем выканкама, якое абмяжоўвае свабоду мірных сходаў
Сябра ПЦ "Вясна" Уладзімір Целяпун з моманту прыняцця ў 2011 годзе рашэння мясцовага выканкама «Аб масавых мерапрыемствах» дамагаецца прывядзення яго ў адпаведнасць з заканадаўствам.
13.04.2018 У Брэсце зноў перамога!
У Брэсце 12 красавіка абласны суд адмяніў пастанову раённага суда, якім журналіста “Белсата” Алеся Ляўчука пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.
11.04.2018 Вольга Чайчыц: "Прыгразілі сілаю прывесці ў суд і асудзіць"
Адразу чатыры суда над журналістамі «Белсата» былі прызначаныя на 10 красавіка: адбыліся толькі два з іх.
10.04.2018 Праваабаронцы праманіторылі суды па адміністрацыйных справах
У справаздачы прадстаўленыя вынікі трохмесячнага маніторынгу судовых пасяджэнняў у 34 раённых судах ў Мінску і абласных гарадах, а таксама ў раённых судах у Брэсцкай, Магілёўскай і Мінскай вобласці.
10.04.2018 А што, калі суд прызнае забарону шэсця на Дзень Волі незаконнай?
Cуд прызначыў разгляд скаргі “Народнай грамады” на забарону Мінгарвыканкама шэсця на Дзень Волі толькі на 23 красавіка.
05.04.2018 Абласны суд не задаволіў скаргу брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна
Суддзя Руслана Сянько лічыць, што пакаранне, вынесеная судом Ленінскага раёна нібыта за заклік удзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, адэкватнае і справядлівае.
03.04.2018 Суд адмовіў былым фігурантам справы "Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" у маральнай кампенсацыі
Суддзя Вольга Гусакова стала на бок Мінфіна і пракурора, якія лічаць, што незаконнасць дзеянняў органаў, якія вялі крымінальны працэс, пакуль не даказаная.










